bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 6
1 Samuel 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 7 →
1
І быў Каўчэг ГОСПАДА ў зямлі Філістынскай сем месяцаў.
2
І паклікалі Філістынцы сьвятароў і варажбітоў, і спыталіся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам ГОСПАДА? Парайце нам, як маем адаслаць яго ў месца сваё».
3
Яны сказалі: «Калі будзеце адасылаць Каўчэг Бога Ізраіля, не адсылайце яго пустым, але тое, што належыцца, аддайце за грэх, і тады паздаравееце. І даведаецеся, чаму не адступае рука Ягоная ад вас».
4
Яны спыталіся: «Чым і як маем Яму за грэх аднагародзіцца?» Яны адказалі: «Паводле ліку валадароў Філістынскіх зрабіце пяць балячак залатых і пяць мышэй залатых, бо пляга тая самая дакранулася ўсіх вас і валадароў вашых.
5
Зрабіце выявы гузоў і выявы мышэй, якія вынішчаюць зямлю, і аддайце хвалу Богу Ізраіля, каб адхіліў руку Сваю ад вас, ад багоў вашых ды ад зямлі вашай.
6
Чаму вы робіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як зацьвярдзіў Эгіпет і фараон сэрца сваё, бо яны не дазволілі ім адыйсьці, калі ГОСПАД пакараў іх.
7
І цяпер падрыхтуйце новы воз і дзьве дойныя каровы, на якіх не было ярма, і запражыце каровы ў вазы, а цяляты іхнія адвядзіце дамоў.
8
І вазьміце Каўчэг ГОСПАДА, і пастаўце яго на воз, а выявы залатыя, якія маеце аддаць Яму за грэх, палажыце ў скрынку збоку яго. І так пусьціце яго ў дарогу.
9
І глядзіце, калі ён накіруецца дарогай да межаў сваіх да Бэт-Шэмэшу, дык ведайце, што гэта Ён навёў на вас гэтае вялікае няшчасьце; а калі не, то будзем ведаць, што не рука Ягоная нас дакранула, але гэта было выпадкова».
10
І зрабілі людзі такім чынам. І ўзялі дзьве дойныя каровы, і запрэглі іх у воз, а цяляты іхнія затрымалі ў хляве.
11
І паставілі Каўчэг ГОСПАДА на воз, а таксама скрынку з залатымі мышамі і выявамі гузоў.
12
І каровы пайшлі простаю дарогаю ў напрамку Бэт-Шэмэшу, і ідучы тою самаю дарогаю, не зыходзілі ані на права, ані на лева. А валадары Філістынскія ішлі за імі аж да межаў Бэт-Шэмэшу.
13
А ў Бэт-Шэмэшы на раўніне жалі пшаніцу. І падняўшы вочы, убачылі [жняцы] Каўчэг, і надта ўсьцешыліся, убачыўшы яго.
14
А воз узьехаў на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу і затрымаўся там, а тамака ляжаў камень вялікі. І яны пасеклі воз на дровы, а каровы склалі ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня.
15
І лявіты зьнялі Каўчэг Божы і скрынку, якая ляжала побач яго, у якой знаходзіліся выявы залатыя, і палажылі іх на вялікім камяні. І склалі ў той дзень людзі Бэт-Шэмэшу ГОСПАДУ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры крывавыя.
16
І пяць валадароў Філістынскіх бачылі гэта, і вярнуліся ў Экрон у той самы дзень.
17
Вось гузы залатыя, складзеныя Філістынцамі ГОСПАДУ за грэх: адзін — за Ашдод, адзін — за Газу, адзін — за Ашкелён, адзін — за Гат і адзін — за Экрон.
18
А залатыя мышы былі паводле лічбы гарадоў Філістынскіх пяці валадароў іхніх, ад умацаванага гораду да пасяленьня, якое без муроў. Камень жа той вялікі, на якім паставілі Каўчэг ГОСПАДА на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу, ёсьць сьведкам гэтаму аж па сёньняшні дзень.
19
І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу пяцьдзесят тысячаў і семдзясят чалавек. Дзеля таго народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.
20
І сказалі людзі Бэт-Шэмэшу: «Хто можа стаць перад ГОСПАДАМ, гэтым Сьвятым Богам? Да каго Ён пяройдзе ад нас?»
21
І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Кірыят-Ярыму, кажучы: «Вярнулі Філістынцы Каўчэг ГОСПАДА. Прыходзьце і забярыце яго да сябе».
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31