bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 21
1 Samuel 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 22 →
1
І Давід устаў, і пайшоў, а Ёнатан вярнуўся ў горад.
2
І накіраваўся Давід у Ноб, да сьвятара Ахімэлеха. А Ахімэлех выйшаў, дрыжучы, што Давід прыйшоў да яго, і спытаўся ў яго: «Чаму ты толькі адзін, і нікога няма з табой?»
3
І сказаў Давід сьвятару Ахімэлеху: «Валадар даручыў мне адну справу і сказаў: “Няхай ніхто ня ведае пра тое, што я цябе пасылаю, і што я табе даручаю”. Таму я пакінуў людзей у вызначаным месцы.
4
І цяпер, калі маеш пад рукой пяць хлябоў, дай мне іх, або яшчэ што знойдзеш».
5
Адказаў Давіду сьвятар: «Звычайнага хлеба пад рукой ня маю, а ёсьць толькі асьвечаны хлеб. Ці чыстыя слугі твае хаця б адносна жанчынаў?»
6
І адказаў Давід сьвятару, і патлумачыў яму: «Што датычыць жанчынаў, не было іх з намі ані ўчора, ані пазаўчора. І калі выбіраліся ў дарогу, целы слугаў былі чыстыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёньня чыстыя целы іхнія».
7
І даў яму сьвятар асьвечаны хлеб, бо не было больш там іншага хлеба, апрача хлябоў пакладных, якія прымалі спрад аблічча ГОСПАДА толькі тады, калі клалі там сьвежыя.
8
А быў там таксама адзін слуга Саўла, які ў той дзень затрымаўся перад абліччам ГОСПАДА. Ён называўся Даэг, Эдомец, правадыр пастухоў Саўла.
9
І сказаў Давід Ахімэлеху: «Можа, маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо мяча свайго і зброі сваёй я ня ўзяў з сабой, бо справа валадара была пільная».
10
Сьвятар сказаў: «Тут толькі меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Элі. Ён закручаны ў плашч і ляжыць пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».
11
І ўстаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыйшоў да Ахіша, валадара Гату.
12
І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»
13
І Давід занепакоіўся ў сэрцы дзеля словаў гэтых, і дужа баяўся Ахіша, валадара Гату.
14
І пачаў ён прыкідвацца шалёным перад імі, і біў у брамы іхнія, і сьлініўся, і сьліна аж на бараду сьцякала.
15
І Ахіш сказаў слугам сваім: «Ці ж ня бачыце, што ён — вар’ят. Навошта прывялі яго да мяне?
16
Ці ж не хапае нам шалёных, што вы прывялі гэтага, каб ён вар’яцеў перада мною? Ці ж такога трэба ўводзіць у дом мой?»
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31