bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 29
1 Samuel 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 30 →
1
І сабралі Філістынцы ўсе дружыны свае каля Афэку, а Ізраільцяне расклаліся табарам каля крыніцы, якая была ў Езрээлі.
2
І валадары Філістынскія стаялі на чале сотняў і тысячаў, а Давід з ваярамі сваімі ішоў у канцы, пры Ахішу.
3
І сказалі валадары Філістынскія: «Што гэта за Гебраі?» І Ахіш тлумачыў князям Філістынскім: «Гэта Давід, слуга ў Саўла, валадара Ізраіля. Ён ужо шмат часу, некалькі гадоў быў у мяне, і я не знайшоў у ім чагосьці такога ад дня, у які ён прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня!»
4
Але загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму: «Няхай вернецца гэты чалавек і сядзіць на месцы сваім, дзе ты пасадзіў яго, і няхай не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён ворагам нашым, калі пачнем бой. Якім чынам мог бы ён вярнуць ласку ў валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?
5
Ці ж гэта ня той самы Давід, якому сьпявалі пры танцах: “Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»
6
І паклікаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ты — чэсны і добры ў вачах маіх, ты выходзіў і вяртаўся разам са мною ў табар, я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня. Але князям ты не падабаешся.
7
Дык вярніся і ідзі ў супакоі, і не калеч вачэй валадароў Філістынскіх».
8
І сказаў Давід Ахішу: «Што я такога зрабіў, або што знайшоў ты такога ў слузе тваім ад дня, калі я прыйшоў да цябе, аж да гэтага дня, каб ня мог я ісьці і ваяваць супраць ворагаў гаспадара майго, валадара?»
9
У адказ Ахіш сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”.
10
Дзеля таго ўстань ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і як пачне днець, адыйдзіце адсюль».
11
І ўстаў ноччу Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль.
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31