bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 12
1 Samuel 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 13 →
1
І прамовіў Самуэль да ўсяго Ізраіля: «Выслухаў я ўсё, што вы мне гаварылі, і паставіў над вамі валадара.
2
Цяпер узначальвае вас гэты валадар. А я ўжо пастарэў і пасівеў, і сыны мае застаюцца з вамі. І хадзіў я з вамі ад юнацтва майго аж па гэты дзень.
3
Вось я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам».
4
Усе адказалі: «Не прыгнятаў ты нас, і ня крыўдзіў, і ніякага хабару ня ўзяў з нічыёй рукі».
5
І ён сказаў ім: «Няхай ГОСПАД будзе сьведкам супраць вас, і памазанец Ягоны ў гэты дзень няхай будзе сьведкам, што ня знойдзена ў руцэ маёй нічога такога». Яны сказалі: «Ён — сьведка».
6
І сказаў Самуэль народу: «Сведка — ГОСПАД, Які паставіў Майсея і Аарона і вывеў бацькоў нашых з зямлі Эгіпецкай.
7
Цяпер вось падыйдзіце, а я буду судзіцца з вамі перад ГОСПАДАМ у справе дабрадзействаў ГОСПАДА, якімі Ён абдарыў вас і бацькоў вашых:
8
Калі перабраўся Якуб у Эгіпет і калі прыціскалі іх Эгіпцяне, прызывалі бацькі вашыя ГОСПАДА, і ГОСПАД паслаў Майсея і Аарона, і яны вывелі бацькоў вашых з Эгіпту і пасялілі іх у гэтым месцы.
9
Але яны забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, і аддаў Ён іх у рукі Сісэры, начальніка войска Хацора, у рукі Філістынцаў, і ў рукі валадара Мааву, і яны ваявалі супраць іх.
10
І клікалі яны ГОСПАДА, і казалі: “Саграшылі мы, бо пакінулі ГОСПАДА, і служылі Баалам і Астарце. Дык цяпер выратуй нас з рук ворагаў нашых, і мы будзем служыць Табе”.
11
І паслаў ГОСПАД Еруббаала, Барака, Ефтая і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола, так што жылі вы спакойна.
12
Калі спасьцераглі вы, што Нахаш, валадар сыноў Амона, прыйшоў на вас, тады сказалі вы мне: “Не, але пастаў валадара над намі!” Але ж ГОСПАД, Бог ваш, — Валадар ваш.
13
І вы маеце цяпер валадара свайго, якога вы выбралі і дамагаліся, і ГОСПАД даў вам валадара.
14
Калі вы будзеце баяцца ГОСПАДА, і будзеце служыць Яму, і будзеце слухаць голас Ягоны, і не пагардзіце словам ГОСПАДА, дык будзеце вы і валадар, які валадарыць над вамі, хадзіць за ГОСПАДАМ, Богам вашым.
15
А калі ня будзеце слухаць голас ГОСПАДА і пагардзіце словам ГОСПАДА, тады рука ГОСПАДА будзе супраць вас, як была супраць бацькоў вашых.
16
І цяпер станьце і пабачце гэтую вялікую рэч, якую учыніць ГОСПАД перад абліччам вашым.
17
Ці ж ня сёньня жніво пшаніцы? Я паклічу ГОСПАДА, і Ён дасьць грымоты і дождж, і вы даведаецеся і пабачыце, якога дапусьціліся вы зла перад ГОСПАДАМ, дамагаючыся сабе валадара».
18
І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля.
19
І прасіў увесь народ Самуэля: «Маліся за слугаў тваіх да ГОСПАДА, Бога твайго, каб мы не паўміралі, бо далучылі мы да ўсіх грахоў сваіх яшчэ і гэтае зло, бо прасілі сабе валадара».
20
І сказаў Самуэль народу: «Ня бойцеся! Вы дапусьціліся гэтага зла, але не пакідайце ГОСПАДА і служыце Яму ўсім сэрцам сваім.
21
Не адхіляйцеся, і не хадзіце за марнасьцямі, якія не дапамогуць вам і ня выратуюць вас, бо яны — марнасьць.
22
Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.
23
І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, каб кінуць маліцца за вас і вучыць вас шляху добраму і справядліваму.
24
Толькі бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў праўдзе ўсім сэрцам вашым, бо вы бачылі, якія вялікія справы Ён у вас учыніў.
25
А калі будзеце трываць у ліхоце, загінеце і вы і валадар ваш разам».
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31