bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 9
1 Samuel 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 10 →
1
Быў адзін мужны ваяр з роду Бэн’яміна, на імя Кіш, сын Абіэля, сына Цэрора, сына Бэхарата, сына Афіяха, сына Бэн’яміна.
2
І быў у яго сын імем Саўл, малады і прыгожы, і не было спаміж сыноў Ізраіля лепшага за яго. Ён быў на галаву вышэй ад усяго народу.
3
Вось жа прапалі ў Кіша, бацькі Саўла, асьліцы. І сказаў Кіш Саўлу, сыну свайму: «Вазьмі з сабой аднаго са слугаў, устань і ідзі, пашукай асьліцы».
4
І прайшоў ён гару Эфраіма, і зямлю Шаліша, і не знайшоў. І прайшлі яны зямлю Шаалім, і не было іх, пасьля зямлю Бэн’яміна, і ўсё адно не знайшлі.
5
Так вандруючы, прыйшлі яны ў зямлю Цуф, і сказаў Саўл слузе свайму, які быў разам з ім: «Хадзем, вернемся, каб бацька мой, пакінуўшы асьліц, ня стаў хвалявацца пра нас».
6
Слуга сказаў яму: «У гэтым вось горадзе жыве чалавек Божы, чалавек шанаваны. Усё, што ён кажа, спаўняецца. Дык давай зойдзем туды, можа, ён пакажа нам дарогу ў справе нашай, дзеля якой мы пайшлі».
7
І сказаў Саўл слузе свайму: «Так, зойдзем. Але што падаруем мы таму чалавеку? Хлеб скончыўся ў торбах нашых, а падарунка ня маем, які маглі б прынесьці чалавеку Божаму. Што ж мы маем?»
8
А слуга зноў сказаў Саўлу: «Вось, знайшоў я ў руцэ маёй чвэрць сыкля срэбра, дык дамо гэта чалавеку Божаму, а ён нам дапаможа ў справе нашай».
9
Калісьці ў Ізраілі кожны, хто ішоў параіцца ў Бога, так казаў: «Хадземце да відушчага»; бо хто сёньня называецца прарокам, калісьці называўся відушчым.
10
І сказаў Саўл слузе свайму: «Добра сказаў ты, давай пойдзем». І пайшлі яны ў горад, у якім жыў чалавек Божы.
11
Калі яны падыйшлі да гораду, напаткалі дзяўчат, якія выходзілі чэрпаць воду, і спыталіся ў іх: «Ці тут жыве відушчы?»
12
Яны адказалі ім: «Тутака, вось перад табой. Пасьпяшайся цяпер, бо сёньня прыйшоў ён у горад, бо сёньня народ складае ахвяру на ўзгорку.
13
Калі ўвойдзеце ў горад, сустрэнеце яго там, перш чым пойдзе частавацца на ўзгорак, бо народ ня есьць, пакуль ён ня прыйдзе. Бо ён дабраслаўляе ахвяру, і тады толькі ядуць запрошаныя. Дык ідзіце, зараз яго сустрэнеце».
14
І падняліся яны ў горад. Калі толькі ўвайшлі яны ў горад, вось, Самуэль ідзе насустрач ім, каб падняцца на ўзгорак.
15
А ГОСПАД аб’явіў Самуэлю на дзень раней, перад прыбыцьцём Саўла, кажучы:
16
«Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне».
17
Калі Самуэль глянуў на Саўла, ГОСПАД сказаў яму: «Гэта той чалавек, пра якога Я казаў табе. Ён будзе валадаром над народам Маім».
18
Тым часам Саўл падыйшоў да Самуэля ў браме і сказаў: «Пакажы мне, прашу, дзе ёсьць дом відушчага?»
19
Самуэль адказаў Саўлу: «Я — відушчы, зайдзі да мяне на ўзгорак, і падсілкуемся сёньня разам. Адпушчу цябе раніцаю і скажу табе ўсё, што трывожыць сэрца тваё.
20
А што датычыць асьліцаў, якія прапалі тры дні таму, не клапаціся, бо ўжо знайшліся. Бо каму будзе належаць усё, што найлепшае ў Ізраілі? Ці ж не табе ды ўсяму дому бацькі твайго?»
21
Адказаў Саўл яму: «Ці ж я не Бэн’ямінец, з найменшага пакаленьня Ізраільскага? І род мой ці не найменшы з усіх родаў пакаленьня Бэн’яміна? Чаму тады ты гаворыш мне гэтак?»
22
І ўзяў Самуэль Саўла і слугу ягонага, і ўвёў іх у пакой, і даў ім першае месца між запрошанымі, якіх было каля трыццаці чалавек.
23
І сказаў кухару: «Падай тую частку, якую я даў табе пра якую казаў табе: “Адкладзі яе ў сябе”».
24
Кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што пакінутае, пакладзі перад сабой і еш, бо гэта з прадбачнасьці захавана для цябе, калі вырашыў я склікаць людзей». У той дзень разам елі Саўл з Самуэлем.
25
І зыйшлі яны з узгорку ў горад. І ён размаўляў з Саўлам на даху.
26
Калі раніцай яны ўсталі і ўжо разьвіднела, паклікаў Самуэль Саўла на дах і сказаў: «Уставай, я цябе правяду». І ўстаў Саўл, і выйшлі яны абодва, ён і Самуэль.
27
Калі падыходзілі яны да канца гораду, Самуэль сказаў Саўлу: «Скажы слузе, каб пайшоў перад намі». І калі ён пайшоў, сказаў: «Ты зараз спыніся, я скажу табе, што аб’явіў мне ГОСПАД».
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31