bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 18
1 Samuel 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 19 →
1
Калi Давiд скончыў размову з Саўлам, душа Ёнатана прыхілілася да душы Давiда, і палюбiў яго Ёнатан, як душу сваю.
2
І з таго дня ўзяў яго Саўл да сябе, i не адпускаў яго вяртацца дадому да бацькi свайго.
3
І завязалася ў Ёнатана з Давiдам сяброўства, бо палюбiў ён яго як душу сваю.
4
І зьняў з сябе Ёнатан шату, у якую быў апрануты, i аддаў яе Давiду, i астатняе адзеньне сваё, i нават меч, лук i пояс свой.
5
I хадзіў Давід усюды, куды толькi пасылаў яго Саўл, i ўсюды меў посьпех. І паставіў яго Саўл начальнiкам над ваярамi, і падабаўся ён усiм людзям, а таксама слугам валадара Саўла.
6
І, калi варочалiся ваяры, калi вяртаўся Давiд, перамогшы Фiлiстынцаў, пераймалi iх жанчыны, выйшаўшы з песьнямi i танцамi насустрач Саўлу, з бубнамі і гусьлямі.
7
I сьпявалi жанчыны сярод музыкі i танцаў: «Пабiў Саўл тысячы, а Давiд — дзясяткi тысячаў».
8
І надта ўзлаваўся Саўл, і не падабалiся яму гэтыя словы, і сказаў ён: «Давiду даюць дзясяткi тысячаў, а мне даюць толькi тысячы; яму толькі валадараньня не хапае».
9
Ад таго дня глядзеў Саўл на Давiда крывым вокам.
10
На другi дзень апанаваў Саўла лiхi дух, спасланы Богам, i ён шалеў у доме сваiм. І Давiд як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзiду ў руцэ.
11
I кінуў ён дзiду, думаючы, што можа прыбiць Давiда да сьцяны. Але Давiд ухiлiўся, і было так два разы.
12
І баяўся Саўл Давiда, бо ГОСПАД быў з iм, а ад яго адвярнуўся.
13
І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён хадзiў [на вайну] i вяртаўся перад абліччам народу.
14
І на ўсiх шляхах сваiх дзейнiчаў Давiд пасьпяхова, i ГОСПАД быў з iм.
15
І ўбачыў Саўл, што яму ўсё пасьпяхова ідзе, і стаў дрыжэць перад iм.
16
Увесь жа народ Ізраіля i Юды любiў Давiда, бо ён хадзiў [на вайну] i вяртаўся перад абліччам іхнім.
17
І сказаў Саўл Давiду: «Маю я старэйшую дачку Мэраб, дык дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] i вядзі войны ГОСПАДА». І думаў Саўл сабе: «Калi не мая рука на яго ляжа, то няхай будзе на iм рука Фiлiстынцаў».
18
І сказаў Давiд Саўлу: «Хто я i якое жыцьцё маё, або якi род бацькi майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?»
19
Але калi наблiзіўся час аддаць Мэраб, дачку Саўла, Давiду, аддадзена была яна за жонку Адрыэлю з Мэхолы.
20
А другая дачка Саўла, Мiхаль, пакахала Давiда. І было пра гэта сказана Саўлу, і спадабалася гэта яму.
21
І падумаў Саўл у душы сваёй: «Аддам яму яе, каб была яна яму на загубу i каб была на iм рука Фiлiстынцаў». І другi раз сказаў Саўл Давiду: «Сёньня будзеш зяцем маiм ».
22
I загадаў Саўл слугам сваім: «Пагаварыце з Давiдам па-ціху, кажучы яму: “Ты падабаешся валадару, i ўсе слугi ягоныя любяць цябе, дык будзь зяцем валадара”».
23
I гаварылі гэтымi словамi слугi Саўла Давiду, а ён сказаў: «Цi ж вам здаецца, што я раўня быць зяцем валадару? Я ж чалавек бедны i нязначны».
24
I паведамiлi слугi Саўлу: «Вось гэтак сказаў Давiд».
25
І сказаў Саўл: «Вось так скажыце Давiду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькi сто абрэзаных скуравінак Фiлiстынскiх, каб адпомсьцiць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давiда ў рукi Фiлiстынцаў.
26
Калi слугi валадара пераказалi словы, якiя сказаў Саўл, спадабалася гэта Давiду, каб стаць зяцем валадара.
27
Яшчэ ня скончыліся прызначаныя днi, а Давiд пайшоў з ваярамi сваімі i забiў дзьвесьце Фiлiстынцаў, i прынёс абрэзаныя скуравінкі iхнiя, i адлiчыў iх валадару, каб быць зяцем ягоным. І аддаў Саўл дачку сваю Мiхаль за жонку яму.
28
І ўбачыў Саўл, i зразумеў, што ГОСПАД ёсьць з Давiдам, а Мiхаль, дачка Саўла, кахала яго.
29
I тым больш пачаў Саўл баяцца Давiда, і стаўся Саўл ворагам Давiду на ўсё жыцьцё.
30
А валадары Фiлiстынцаў выходзілі ваяваць, але колькi разоў нападалi яны, Давiд з посьпехам перамагаў іх, і лепш, чым слугi Саўла, таму вельмi слаўным сталася iмя ягонае.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31