bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 24
1 Samuel 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 25 →
1
І пайшоў Давід адтуль, і абжыўся ў месцах недасягальных у Эн-Гэдзі.
2
Калі вярнуўся Саўл з пагоні за Філістынцамі, паведамілі яму, і сказалі яму: «Ведай, Давід у пустыні Эн-Гэдзі».
3
І Саўл узяў тры тысячы ваяроў, выбранцоў з усяго Ізраіля, і пайшоў, каб шукаць Давіда і людзей ягоных на ўсходнім баку скалаў Дзікіх Козаў.
4
І прыйшоў ён да загарадак авечых пры дарозе, і была там пячора. І ўвайшоў Саўл туды для патрэбы сваёй, а ў той час Давід і людзі ягоныя хаваліся ў пячоры.
5
І сказалі Давіду ваяры ягоныя: «Вось дзень, пра які казаў табе ГОСПАД: “Вось Я выдам табе ворагаў тваіх і зробіш з імі, як падабаецца табе”». І ўстаў Давід, і адрэзаў цішком крысо плашча Саўлавага.
6
Але потым задрыжэла сэрца Давіда, што ён адрэзаў крысо плашча Саўлавага,
7
і сказаў ён людзям сваім: «Няхай даруе мне ГОСПАД, каб я зрабіў такую рэч гаспадару майму, памазанцу ГОСПАДАВУ, каб выцягнуў руку на яго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ».
8
І стрымаў Давід ваяроў сваіх гэтымі словамі, і не дапусьціў іх, каб яны напалі на Саўла. Тым часам Саўл падняўся, выйшаў з пячоры і працягваў шлях свой.
9
І ўстаў пасьля гэтага Давід, і выйшаў з пячоры, і закрычаў ззаду за Саўлам, кажучы: «Гаспадару мой, валадар!» І глянуў Саўл назад, а Давід упаў тварам на зямлю і пакланіўся яму,
10
І сказаў ён Саўлу: «Навошта ты слухаеш людзей, якія кажуць: “Давід шукае зла для цябе”?
11
Вось жа сёньня бачаць вочы твае, што ГОСПАД выдаў цябе ў пячоры ў рукі мае. І гаварылі мне, каб я забіў цябе, але я пашкадаваў цябе, бо казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ”.
12
Дык вось пабач, бацька мой, крысо плашча твайго. Каля я адрэзаў яго, я не хацеў забіць цябе. І зьвярні ўвагу на гэта, і пераканайся, што я ня маю зла супраць цябе, і не саграшыў я супраць цябе. А ты цікуеш на жыцьцё маё, каб спыніць яго.
13
Няхай судзіць ГОСПАД мяне і цябе, і няхай адпомсьціць ГОСПАД табе за мяне, а я ня выцягну рукі сваёй на цябе.
14
Як у старадаўняй прыказцы кажацца: “Ад ліхіх ліха паходзіць”. А рука мая ня зьвернецца супраць цябе.
15
Каго гоніць валадар Ізраіля? Каго ты перасьледуеш? Сабаку здохлага і адну блыху?
16
Няхай ГОСПАД будзе судзьдзёю і рассудзіць мяне і цябе. Няхай убачыць і разьбярэ справу маю і вырве мяне з рукі тваёй».
17
І скончыў Давід казаць гэта да Саўла, і Саўл сказаў: «Ці ж гэта голас твой, сыне мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць.
18
І сказаў ён Давіду: «Ты справядлівейшы, чым я. Бо ты аказваеш мне дабро, а я адгаджаюся табе ліхам.
19
Вось, ты засьведчыў сёньня, што ставішся да мяне добра, бо калі ГОСПАД выдаў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне.
20
Бо хто, спаткаўшы ворага свайго, пусьціў бы яго ў добрую дарогу? Няхай ГОСПАД узнагародзіць цябе за тое, што ты сёньня зрабіў адносна мяне.
21
Я ўжо цяпер ведаю, што ты будзеш валадаром, і будзеш мець у руках валадарства Ізраіля.
22
І цяпер прысягні мне на ГОСПАДА, што ня зьнішчыш нашчадкаў маіх пасьля мяне і не сатрэш імя майго з роду бацькі майго».
23
І Давід прысягнуў Саўлу. І вярнуўся Саўл у дом свой, а Давід і людзі ягоныя пайшлі ў горы, у месца недасяжнае.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31