bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 2
1 Samuel 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 3 →
1
І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў ГОСПАДЗЕ, узьняўся рог мой ў Богу маім. Адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо пацешана я збаўленьнем Тваім.
2
Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш.
3
Перастаньце гаварыць шмат словаў фанабэрыстых. Няхай спыніцца пыхлівасьць вуснаў вашых, бо ГОСПАД ёсьць Бог усякіх ведаў, Ён ацаняе усе ўчынкі.
4
Лук моцных ломіцца, а кволыя набіраюцца сілы.
5
Тыя, што былі насычаныя, наймаюцца за хлеб, а галодныя хлеба не патрабуюць, бясплодныя родзяць сем разоў, а тая, што многа мела сыноў — завяла.
6
ГОСПАД дае сьмерць і жыцьцё, ўкідае ў пекла і з яго выцягвае.
7
ГОСПАД робіць бедным і багатым, паніжае і ўзвышае.
8
Ён выцягвае беднага з балота, і са сьмецьця падымае ўбогага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо ГОСПАДАВЫ асновы зямлі, на іх Ён паставіў сусьвет.
9
Захоўвае Ён крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі уў цемры счазаюць, бо чалавек дужы ня сілаю сваёю.
10
ГОСПАД зьнішчае супраціўнікаў Сваіх, грыміць на іх у нябёсах. ГОСПАД будзе судзіць увесь сьвет, і дасьць уладу валадару Свайму, і ўзвысіць рог памазанца Свайго».
11
І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык застаўся служыць ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія, сьвятара.
12
Сыны ж Гэлія, як сыны Бэліяла, не зважалі на ГОСПАДА,
13
ані на абавязак сьвятарскі адносна народу, але калі хто складаў крывавую ахвяру, то прыходзіў слуга сьвятара з трызубым відэльцам ў руцэ і, калі варылася мяса,
14
запускаў яго у кацёл, або ў гаршчок, або ў патэльню, або ў міску, і ўсё, што выдабыў відэльцам, забіраў сабе сьвятар. Так паступалі з усімі Ізраільцянамі, што прыходзілі ў Шыло.
15
І нават яшчэ ня быў спалены тлушч, а ўжо прыходзіў слуга сьвятара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, а я сьпяку яго сьвятару, бо ён ня прыйме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».
16
І казаў яму той, што складаў ахвяру: «Прынамсі, спалі тлушч, а тады возьмеш сабе, што душа твая зажадае». Слуга адказваў яму: «Ніякім чынам. Давай цяпер; а калі не, забяру сілай».
17
І грэх тых юнакоў быў вельмі вялікі перад ГОСПАДам, бо зьневажалі яны ахвяры ГОСПАДАВЫ.
18
А Самуэль служыў перад абліччам ГОСПАДА як паслугач, апрануты ў ільняны эфод.
19
Маці ягоная шыла яму малую шату, якую прыносіла яму штогод, калі прыходзіла з мужам скласьці ахвяру гадавую.
20
І дабраславіў Гэлій Элькану і жонку ягоную, кажучы: «Няхай дасьць табе ГОСПАД нашчадкаў з гэтай жонкі ў замену за ўпрошанага, якога ты аддаў ГОСПАДУ». І яны варочаліся ў дом свой.
21
І паспагадаў ГОСПАД Ганьне, і яна зачала, і нарадзіла трох сыноў і дзьве дачкі. А юнак Самуэль рос пры ГОСПАДЗЕ.
22
Гэлій быў ужо надта стары. І чуў ён усё, што рабілі сыны ягоныя адносна ўсіх Ізраільцянаў, як яны спалі з жанчынамі, якія зьбіраліся пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.
23
І сказаў ён ім: «Чаму дапускаецеся вы такіх ліхіх учынкаў, бо я чую пра страшныя справы ад усяго народу?
24
Перастаньце, сыны мае. Ня добрая гэта слава, пра якую я чую, разбэшчваеце вы народ перад ГОСПАДАМ.
25
Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог; але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, то хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць.
26
Юнак жа Самуэль рос, і штораз болей падабаўся як ГОСПАДУ, так і людзям.
27
І прыйшоў да Гэлія чалавек Божы, і сказаў яму: «Вось гэта кажа ГОСПАД: “Ці ж Я не аб’явіўся дому бацькі твайго, калі былі яны ў Эгіпце ў доме фараона?
28
Спаміж ўсіх пакаленьняў Ізраіля Я выбраў іх Сабе на сьвятароў, каб прыходзілі да ахвярніку Майго складаць ахвяры каджэньня і насіць перад абліччам Маім эфод. Я даў для дому бацькі твайго ўсе ахвяры сыноў Ізраіля.
29
Чаму вы топчаце нагамі ахвяры Мае крывавыя і ахвяры хлебныя, якія Я ўстанавіў, каб былі складаныя ў сьвятыні. Ты больш шануеш сыноў сваіх, чым Мяне, каб яны сыцелі на найлепшых частках з усіх дароў Ізраіля, народу Майго”.
30
Дзеля таго кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я з моцай казаў дому бацькі твайго, што будуць яны служыць перад абліччам Маім у вякі. Але цяпер, кажа ГОСПАД, гэтак ня будзе ў Мяне. Цяпер так будзе: хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зьневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.
31
Вось, прыходзяць дні, у якія Я адсяку рамяно тваё і рамяно дому бацькі твайго, каб не было старога ў доме тваім.
32
Ты будзеш бачыць бедства сьвятыні Маёй, пры тым, што ГОСПАД дабраслаўляе Ізраіль, і ў доме тваім ня будзе старога ў-ва ўсе часы.
33
Аднак Я не забяру цалкам чалавека з цябе ад ахвярніку Майго, каб выцяклі вочы твае і ссохла душа твая, але загіне большая частка дому твайго, калі дажыве да дарослых гадоў.
34
І вось будзе табе знак, што станецца з абодвума сынамі тваімі, з Хофні і Пінхасам: абодва ў адзін дзень памруць.
35
А Я пастаўлю Сабе сьвятара вернага, які паводле сэрца Майго і паводле душы Маёй будзе рабіць. І пастаўлю яму дом цьвёрды, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім усе дні.
36
І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе ды ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манеэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб мог я зьесьці лусту хлеба"”».
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31