bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 19
1 Samuel 19
Belarusian Bokun
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 20 →
1
І намаўляў Саўл Ёнатана, сына свайго, i ўсiх слугаў сваiх, каб забiлi Давiда, але Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда.
2
І перасьцерагаў Ёнатан Давiда: «Саўл, бацька мой, хоча забiць цябе. Таму сьцеражыся цяпер ранiцою, і схавайся, i не паказвайся.
3
А я пайду i стану каля бацькi ў полі, дзе ты будзеш, і буду гаварыць пра цябе бацьку майму, i што ўбачу, раскажу табе».
4
І гаварыў Ёнатан добрае бацьку свайму Саўлу пра Давіда, кажучы яму: «Няхай не грашыць валадар што да Давiда, слугi свайго, бо нiчым ён не саграшыў перад табою, i ўчынкi ягоныя для цябе заўсёды добрыя.
5
Ён выстаўляў на сьмерць жыцьцё сваё, i забiў Фiлiстынца, і праз яго ГОСПАД даў вялiкую перамогу Ізраілю. Ты сам бачыў гэта i цешыўся. Дык чаму ты грашыш супраць нявiннай крывi, хочучы забіць Давiда, які ня мае вiны?»
6
Калi Саўл выслухаў, улагоджаны словамі Ёнатана, пакляўся: «На жыцьцё ГОСПАДА, ня будзе ён забiты».
7
І паклікаў Ёнатан Давiда, i пераказаў яму ўсе гэтыя словы. I прывёў Ёнатан Давiда да Саўла, i застаўся ён у яго, як раней.
8
І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давiд ваяваць супраць Фiлiстынцаў, i зрабіў iм вялiкую паразу, і яны ўцякалі перад iм.
9
І зыйшоў на Саўла лiхi дух, спасланы ГОСПАДАМ, і сядзеў ён у доме сваім, i трымаў дзiду, а Давiд у той час граў на гусьлях.
10
І задумаў Саўл прыбiць Давiда да сьцяны, але Давiд ухiлiўся перад Саўлам, i дзiда, не скалечыўшы яго, убiлася ў сьцяну, а Давiд уцёк i ўратаваўся ў тую ноч.
11
Тады паслаў Саўл слугаў сваiх у дом да Давiда, каб сачылі за ім i забiлi на ранiцы. І паведамiла пра гэта Давiду Мiхаль, жонка ягоная, кажучы: «Калi не ўсьцеражэшся ў гэтую ноч, заўтра будзеш забiты».
12
І спусьцiла яна яго праз вакно, і ён пайшоў, і ўцёк, i быў уратаваны.
13
А Мiхаль узяла хатняга балвана, i палажыла яго на ложак, а пад галаву ягоную падклала падушку з казiнай поўсьці i накрыла плашчом.
14
Саўл жа паслаў слугаў, каб узялi Давiда, але яна сказала, што ён хворы.
15
І паслаў Саўл зноў слугаў, каб адведалі Давiда, і загадаў ім: «Прынясiце да мяне яго ў ложку, каб я забiў яго».
16
І прыйшлi слугi, і знайшлi балвана на ложку, i скуру казiную на месцы галавы.
17
І сказаў Саўл Мiхалi: «Чаму ты так падманула мяне i выпусьцiла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Мiхаль адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусьцi мяне, бо iнакш заб’ю цябе”».
18
І Давiд уратаваўся ўцёкамі, i дабраўся да Самуэля ў Раму, i расказаў яму ўсё, што зрабiў яму Саўл. І пайшлi адтуль ён i Самуэль, i затрымалiся ў Наёце.
19
І паведамілі Саўлу, кажучы: «Вось, Давiд у Наёце ў Раме».
20
І паслаў Саўл слугаў, каб схапiлi Давiда. І яны ўбачылi грамаду прарокаў, што праракавалі, i Самуэля на чале іх, i зыйшоў на iх Дух Божы, i яны таксама пачалi прарочыць.
21
І паведамілі пра гэта Саўлу, і паслаў ён іншых пасланцоў, але i яны прарочылi. І паслаў Саўл трэйціх пасланцоў, але яны таксама прарочылі.
22
Дык ён сам выбраўся ў Раму i дайшоў да вялiкай студнi, якая ў Сэку. I пытаўся ён: «Дзе Самуэль i Давiд?» Адказалi яму: «Яны ў Наёце ў Раме».
23
І пайшоў ён у Наёт у Раме, але Дух Божы зыйшоў на яго таксама, і ён, iдучы, усцяж прарочыў, аж дайшоў у Наёт у Раме.
24
І зьняў ён з сябе адзеньне сваё, і разам з iншымi прарочыў перад Самуэлем, і ўпаў, i ляжаў голы ўвесь дзень i ноч. Вось таму і гавораць: «Цi ж i Саўл мiж прарокаў?»
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31