bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 25
1 Samuel 25
Belarusian Bokun
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 26 →
1
І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран.
2
І быў нейкі чалавек у пустыні Маон, які меў паселасьць сваю ў Кармэлю, і быў той чалавек дужа багаты. Было ў яго авечак тры тысячы і тысячу козаў. І сталася, што ён стрыг статак свой у Кармэлю.
3
Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, з роду Халева.
4
І вось, калі Давід пачуў у пустыні, што Наваль стрыжэ статак свой,
5
паслаў ён дзесяць юнакоў і сказаў ім: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Наваля, і прывітайце яго ад мяне з мірам,
6
і скажыце брату майму: “Супакой табе, і мір дому твайму, і ўсяму, што маеш, няхай будзе мір!
7
Пачуў я, што стрыгуць авечкі ў цябе. Пастухі твае былі разам з намі ў пустыні, і мы не зрабілі ім ніякай прыкрасьці, і не прапала ў іх за гэты ўвесь час нічога са статку, калі былі яны з намі ў Кармэлю.
8
Запытайся слугаў сваіх, і скажуць яны табе. Дык няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыходзім. Што знойдзе рука твая, дай слугам тваім і сыну твайму Давіду”».
9
І прыйшлі слугі Давіда, і сказалі Навалю ўсе словы, сказаныя Давідам, і маўчалі.
10
У адказ сказаў Наваль слугам Давіда: «Хто такі Давід і хто сын Есэя? Сёньня намножылася слугаў, якія пакідаюць паноў сваіх.
11
Дык я што, маю ўзяць хлеб свой, ваду і мяса, прыгатаванае для стрыгачоў, і даць іх людзям, пра якіх нават ня ведаю, адкуль яны?»
12
І выбраліся юнакі Давіда ў дарогу адваротную, і прыйшлі, і пераказалі ўсе словы гэтыя Давіду.
13
І сказаў Давід ваярам сваім: «Няхай кожны падпяражацца мячом сваім!» І падперазаўся кожны мячом сваім, і таксама Давід падперазаўся мячом сваім, і вырушылі з Давідам у лічбе каля чатырохсот чалавек, а дзьвесьце засталіся ў табары.
14
І адзін са слугаў [Наваля] паведаміў Абігайлі, жонцы Наваля: «Давід прыслаў весьнікаў з пустыні, каб прывіталі гаспадара нашага, а ён дрэнна абыйшоўся з імі.
15
А людзі тыя былі для нас добрымі, і ня крыўдзілі нас. За ўвесь час, які з імі мы хадзілі ў пустыні, нішто ніколі не прапала.
16
Былі яны нам мурам ахоўным як у ночы, так і ў дзень, калі мы хадзілі з імі і пасьвілі статак свой.
17
Дзеля гэтага разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому ягонага. Ён жа — сын Бэліяла, і з ім ніхто ня можа дамовіцца».
18
І Абігайль узяла пасьпешна дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць печаных бараноў, пяць мерак пражаных зярнят, сто мерак разынак і дзьвесьце зьвязак сушаных фігаў, і наладавала на аслоў.
19
І сказала яна слугам сваім: «Вы ідзіце наперадзе, а я буду ісьці за вамі». А мужу свайму, Навалю, не сказала нічога.
20
І калі яна, седзячы на асьле, зыходзіла па схіле з гары, акурат Давід і людзі ягоныя ішлі насустрач ёй, і яна спаткала іх.
21
А Давід казаў сабе: «Надарма я захоўваў у пустыні ўсю маёмасьць чалавека гэтага і нішто не прапала з таго, што да яго належала, бо ён адплаціўся ліхам за дабро.
22
Няхай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасьць, калі я да раніцы пакіну з таго, што яму належыць, хоць бы хлопца».
23
Калі Абігайль убачыла Давіда, пасьпешна зьлезла з асла і ўпала на твар перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі.
24
І кінулася яна да ног ягоных, і сказала: «Гаспадару мой, мая гэта віна. Дазволь служцы тваёй гаварыць у вушы твае, і выслухай, што скажа служка твая.
25
Няхай гаспадар мой не зьвяртае ўвагі на чалавека гэтага ліхога, Наваля, бо ён такі, якое імя ягонае, Наваль імя ягонае, і такая ж дурасьць у ім. А я — служка твая, ня бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.
26
І цяпер, гаспадару мой, на жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, ГОСПАД устрымаў цябе ад праліцьця крыві і помсты на сваю руку, каб ворагі твае і ўсе, што хочуць няшчасьця гаспадару майму, падобнымі сталіся да Наваля.
27
Дзеля таго прымі падарунак гэты, які прынесла служка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім.
28
І даруй віну слугі тваёй. А ГОСПАД напэўна збудуе гаспадару майму дом, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны ГОСПАДА, і няхай не спатыкае цябе няшчасьце праз усё жыцьцё тваё.
29
Калі часам паўстане хто перасьледаваць цябе і цікаваць на жыцьцё тваё, няхай душа гаспадара майго будзе захаваная ў вузьле жыцьця ў ГОСПАДА, Бога твайго, а душу ворагаў тваіх няхай выкіне Ён як з пушчалкі.
30
А калі споўніць ГОСПАД гаспадару майму ўсё добрае, што абяцаў, і паставіць цябе правадыром Ізраіля,
31
няхай ня будзе сэрцу гаспадара майго згрызотай і занепакаеньнем, што праліў ты кроў нявінную і не захаваў сябе ад помсты. І калі ГОСПАД аднагародзіць гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра служку тваю».
32
І сказаў Давід Абігайлі: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які паслаў цябе сёньня на сустрэчу са мной.
33
І няхай будзе дабраслаўлёна мудрасьць твая, і дабраслаўлёна таксама ты, бо паўстрымала ты мяне сёньня ад праліцьця крыві і ад помсты рукою маёй.
34
Бо інакш, на жыцьцё ГОСПАДА, Бога Ізраіля, Які стрымаў мяне, каб я не зрабіў табе зла, каб ты ня выйшла хутка на спатканьне мне, не засталося б Наваля нікога мужчынскага роду да сьвітаньня».
35
І прыняў Давід з рук ейных усё, што яна прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі ў дом свой, бо я выслухаў просьбу тваю і ўшанаваў аблічча тваё».
36
І вярнулася Абігайль да Наваля, а ён тым часам справіў банкет у доме сваім як банкет валадарскі. І сэрца Наваля было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму анічога пра гэта да раніцы.
37
Раніцаю, калі Наваль працьверазіўся ад віна, жонка ягоная расказала яму пра справу гэтую. І замерла сэрца ягонае, і ён зрабіўся як камень.
38
А праз дзесяць дзён ГОСПАД ударыў Наваля, і ён памёр.
39
Калі пачуў Давід, што Наваль памёр, сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які рассудзіў справу зьнявагі маёй з боку Наваля і захаваў слугу свайго ад зла, а злачыннасьць Наваля зьвярнуў на галаву ягоную». І паслаў Давід сказаць Абігайлі, што ён бярэ яе сабе за жонку.
40
І вось прыйшлі слугі Давіда да Абігайлі ў Кармэль, і сказалі ёй: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку».
41
Яна ўстала, пакланілася тварам да зямлі і сказала: «Вось служка твая ёсьць нявольніцай, каб мыць ногі слугаў гаспадара майго».
42
І сабралася пасьпешна Абігайль, і села на асла, і пяць служак ейных ішлі за ёю. І паехала яна за пасланцамі Давіда, і сталася жонкаю ягонаю.
43
Таксама Ахінаам з Езрээля узяў Давід за жонку, і яны абедзьве сталіся жонкамі ягонымі.
44
А Саўл аддаў Міхаль, дачку сваю, жонку Давіда, Пальту, сыну Ляша, які паходзіў з Галіму.
← Chapter 24
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 26 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31