bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 16
1 Samuel 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 17 →
1
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саула, якога Я адкiнуў, каб ён ня быў валадаром над Iзраілем. Напоўнi рог свой алеем i iдзi. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо памiж сыноў ягоных Я ўбачыў Сабе валадара».
2
І сказаў Самуэль: «Як жа я пайду? Пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». Сказаў яму ГОСПАД: «Возьмеш з сабою ялаўку i скажаш: “Прыходжу скласьцi ахвяру ГОСПАДУ”.
3
І запросiш Есэя на ахвяру, а Я табе падкажу, што маеш рабiць, i каго маеш памазаць пакажу табе».
4
І зрабiў Самуэль так, як ГОСПАД загадаў яму. І прыйшоў ён у Бэтлеем. Сустрэлi яго перапалоханыя старшыні гораду, i спыталiся: «Цi мiрны прыход твой?».
5
Ен сказаў: «Мiрны. Я прыйшоў, каб скласьцi ахвяру ГОСПАДУ. Асьвяцiцеся i хадзiце са мною скласьці ахвяру». I асьвяцiў Есэя i сыноў ягоных, i паклiкаў iх на ахвяру.
6
Калi прыйшлi яны, убачыў Самуэль Элiява i сказаў: «Без сумнiву, перад ГОСПАДАМ памазанец Ягоны!».
7
Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзi на твар ягоны, анi на высокi рост ягоны, бо Я яго ня выбраў. Бо Я вырашаю ня так, як чалавек, бо чалавек бачыць вонкавае, а ГОСПАД бачыць сэрца».
8
І паклiкаў Есэй Абiнадава, i прывёў яго да Самуэля, але ён сказаў: «Ня гэтага выбраў ГОСПАД».
9
І прывёў Есэй Шамму, але i яму сказаў Самуэль: «І гэтага ня выбраў ГОСПАД».
10
Так прыводзiў Есэй сем сыноў сваiх да Самуэля, але Самуэль казаў Есэю: «Ня выбраў ГОСПАД анікога з іх».
11
І спытаў Самуэль у Есэя: «Цi гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзiн, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў яму Самуэль: «Адпусьцi яго i прывядзi сюды. Не пачнем банкету, пакуль ён ня прыйдзе».
12
І паслаў ён па яго, i прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожы твар i зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта той».
13
І ўзяў Самуэль рог з алеем, i памазаў яго ў прысутнасьцi братоў ягоных. Ад таго дня зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДАЎ. А Самуэль падняўся i вярнуўся ў Раму.
14
І пакiнуў Дух ГОСПАДАЎ Саўла, а авалодаў iм дух лiхi ад ГОСПАДА.
15
І сказалi яму слугi Саўлавы: «Мучыць цябе лiхi дух ад Бога.
16
Гаспадару наш, дай загад, і слугi твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, які грае на гусьлях, каб ён, калi будзе цябе мучыць дух лiхi, спасланы ГОСПАДАМ, граў табе рукою сваёю i супакойваў цябе».
17
І сказаў Саўл слугам сваiм: «Добра, знайдзiце кагосьцi, хто грае добра на гусьлях, і прывядзiце яго да мяне».
18
I вось адзiн са слугаў сказаў: «Я бачыў сына Есэя з Бэтлеему, які ўмее граць на гусьлях, ён — чалавек мужны і дужы, моцны ў слове, i таксама прыгожы, і ГОСПАД ёсьць з iм».
19
І паслаў Саул пасланцоў да Есэя, кажучы: «Прышлi да мяне Давiда, сына твайго, якi пасьвіць статак».
20
І ўзяў Есэй асла, [наладаванага] хлебам, буклак з вiном i адно казьляня, i паслаў праз Давiда, сына свайго, Саўлу.
21
І прыйшоў Давiд да Саўла, i стаў перад iм. І Саўл палюбiў яго вельмi, і стаўся ён у яго зброяносцам.
22
І паслаў Саўл да Есэя весьнiка сказаць яму: «Давiд застанецца ў мяне, бо знайшоў ласку ў вачах маiх».
23
І, калi толькi лiхi дух, спасланы Богам, нападаў на Саўла, Давiд браў гусьлi і граў. І Саўлу была палёгка, і ён чуў сябе лепш, бо адступаўся ад яго лiхi дух.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31