bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 15
1 Samuel 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 16 →
1
Аднойчы сказаў Самуэль Саўлу: «ГОСПАД паслаў мяне памазаць цябе валадаром для народу Ягонага, Ізраіля. І цяпер паслухай голас ГОСПАДА.
2
Вось што кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраілю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі ён вандраваў з Эгіпту.
3
І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы клятву на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, таксама валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».
4
І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэлеме, дзьвесьце тысячаў пяхоты і дзесяць тысячаў ваяроў Юды.
5
І пайшоў ён да гораду Амалека, і зрабіў засаду ў лагчыне рэчкі.
6
І паведаміў ён Кенэйцам: «Адыйдзіцеся, аддзяліцеся і выйдзіце спаміж Амалека, каб часам разам з імі я не загубіў і вас. Бо вы зьявілі міласэрнасьць усім сынам Ізраіля, калі ішлі яны з Эгіпту». І выйшлі Кенэйцы спаміж Амалека.
7
І пабіў Саўл Амалека ад Хавілі аж да Шуру, што перад Эгіптам.
8
І захапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы клятву.
9
І пашкадавалі Саўл і народ Агага і статкі найлепшых авечак і валоў, і адкормленай жывёлы, бараноў і ўсяго адборнага, і не хацелі нішчыць іх. І пазабівалі яны ўсё, што марным было і хворым, на яго палажылі клятву.
10
І ГОСПАД прамовіў да Самуэля, кажучы:
11
«Шкадую, што Я паставіў Саўла валадаром, бо адступіўся ён ад Мяне і не выконвае словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да ГОСПАДА.
12
Калі ўстаў Самуэль раніцай, каб наведаць Саўла, паведамілі Самуэлю, што Саўл пайшоў у Кармэль, і там паставіў сабе памятку [перамогі], і, варочаючыся адтуль, зыйшоў у Гільгал.
13
Калі Самуэль прыбыў да Саўла, сказаў яму Саўл: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД. Я выканаў слова ГОСПАДА».
14
Спытаўся ў яго Самуэль: «Што гэта за бэканьне авечак я чую, і што гэта за валы рыкаюць?»
15
І Саўл сказаў: «Гэта мы прывялі іх ад Амалека. Бо пашкадаваў народ лепшых авечак і жывёлаў, каб пасьля скласьці іх у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, а астатніх мы зьнішчылі».
16
І сказаў Самуэль Саўлу: «Досыць! Я табе скажу, што мне сказаў ГОСПАД у гэтую ноч». Сказаў яму Саўл: «Гавары!»
17
І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленьняў Ізраіля. Памазаў цябе ГОСПАД на валадара для Ізраіля,
18
і выслаў цябе ГОСПАД у дарогу, і сказаў: “Ідзі, і палажы клятву на Амалека, і ваюй з ім аж да поўнага вынішчэньня яго”.
19
Дык чаму ты не паслухаў голас ГОСПАДА, чаму кінуўся на здабычу і дапусьціўся зла перад абліччам ГОСПАДА?»
20
І сказаў Саўл Самуэлю: «Я паслухаў голас ГОСПАДА, і хадзіў дарогаю, якой паслаў мяне ГОСПАД. І я прывёў Агага, валадара Амалекскага, і Амалека вынішчыў.
21
А народ узяў са здабычы авечак і валыоў, як пяршыны іхнія, каб скласьці іх у ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, Богу твайму, у Гільгале».
22
І сказаў яму Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў.
23
Бо непакорнасьць — такі самы грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты пагардзіў словам ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром».
24
І сказаў Саўл Самуэлю: «Саграшыў я, бо парушыў прыказаньне ГОСПАДА і словы твае з баязьні перад народам і слухаючы голасу іхняга.
25
Ты ж цяпер здымі з мяне грэх мой і вярніся са мной, каб я пакланіўся ГОСПАДУ».
26
Але Самуэль адказаў Саўлу: «Не вярнуся з табой, бо ты пагардзіў словам ГОСПАДА, і ГОСПАД адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром для Ізраіля».
27
І павярнуўся Самуэль, каб ісьці, але Саўл схапіў за крысо плашча ягонага, і разьдзёр яго.
28
І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ ГОСПАД валадарства Ізраіля ад цябе сёньня і перадасьць яго бліжняму твайму, лепшаму за цябе.
29
Хвала Ізраіля ня хлусіць і ня каецца, бо гэта не чалавек, каб каяўся».
30
Саўл адказаў: «Саграшыў я. Але ўшануй мяне перад старшынямі народу майго і перад Ізраілем. Вярніся са мной, каб пакланіўся я ГОСПАДУ, Богу твайму».
31
І вярнуўся Самуэль, і пайшоў з Саўлам, і Саўл пакланіўся ГОСПАДУ.
32
І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, валадара Амалекскага». І падыйшоў да яго Агаг, дрыжучы, і сказаў: «Сапраўды, адступіла ад мяне горыч сьмерці».
33
А Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў матак дзяцей іхніх, так між жанчынамі матка твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад ГОСПАДАМ у Гільгале.
34
І накіраваўся Самуэль у Раму, а Саўл вярнуўся ў сядзібу сваю ў Гіве Саўлавай.
35
Ад гэтага часу Самуэль не бачыўся з Саўлам аж да дня сьмерці сваёй. І сумаваў Самуэль дзеля Саўла, бо ГОСПАД шкадаваў, што паставіў Саўла валадаром над Ізраілем.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31