bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 28
1 Samuel 28
Belarusian Bokun
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 29 →
1
У тыя дні сабралі Філістынцы дружыны свае, каб прыгатаваць іх на вайну супраць Ізраіля. І Ахіш сказаў Давіду: «Ведай, што ты пойдзеш са мною ў табар, ты і людзі твае».
2
І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што будзе рабіць слуга твой». А Ахіш адказаў Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе часы».
3
Самуэль памёр, і плакаў па ім увесь Ізраіль, і пахавалі яго ў горадзе ягоным, у Раме. А Саўл прагнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны.
4
Тым часам Філістынцы, сабраўшыся, прыйшлі і разлажыліся табарам у Шунэме. А Саўл сабраў ўсяго Ізраіля і разлажыўся табарам у Гільбоа.
5
І паглядзеў Саўл на табар Філістынцаў, і спалохаўся, і задрыжала ў ім сэрца.
6
І пытаўся ён ГОСПАДА, але Ён яму не адказаў, ані праз сон, ані праз урым, ані праз прарокаў.
7
І сказаў Саўл слугам сваім: «Пашукайце мне жанчыну, якая выклікае духі. Я пайду да яе і запытаюся праз яе». І паведамілі яму слугі ягоныя: «Ёсьць жанчына, якая выклікае духі, у Эндоры».
8
І зьмяніў Саўл адзеньне сваё, і апрануўся ў іншае адзеньне, і пайшоў сам, а разам з ім два мужчыны. І прыйшлі яны да тае жанчыны ноччу, і сказаў ёй Саўл: «Паваражы мне і выкліч мне таго, каго я табе скажу».
9
Жанчына сказала яму: «Ведаеш хіба, што зрабіў Саўл? Ён выгнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны. Чаму цікуеш ты на жыцьцё маё, хочучы выставіць мяне на сьмерць».
10
І Саўл прысягнуў на ГОСПАДА, кажучы: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ня будзе табе нічога благога ў гэтай справе».
11
І спыталася ў яго жанчына: «Каго выклікаць табе?» Ён сказаў: «Выкліч мне Самуэля».
12
Калі жанчына ўбачыла Самуэля, усклікнула моцным голасам і сказала Саўлу: «Чаму ты мяне падмануў? Ты ж Саўл!»
13
І сказаў ёй валадар: «Ня бойся. Што ты бачыш?» А тая жанчына сказала Саўлу: «Бачу чалавека Божага, што выходзіць з зямлі».
14
І спытаўся ён: «Як выглядае?» Адказала яна: «Стары чалавек выходзіць, апрануты ў доўгую шату». І пазнаў Саўл, што гэта Самуэль, і ўпаў перад ім тварам да зямлі, і пакланіўся.
15
І сказаў Самуэль Саўлу: «Чаму ты не даеш мне супакою і выклікаеш мяне?» Саўл адказаў: «Я знаходжуся ў вялікім горы, бо Філістынцы ваююць супраць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і не адказвае мне ані праз прарокаў, ані праз сон. Дык я паклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што я маю рабіць?»
16
І сказаў яму Самуэль: «Навошта ты пытаешся ў мяне, калі ГОСПАД адступіўся ад цябе, і стаўся ворагам тваім?
17
Зрабіў ГОСПАД так, як казаў праз мяне; Ён забраў валадарства з рукі тваёй і аддаў яго бліжняму твайму Давіду,
18
бо ты ня слухаў голас ГОСПАДА, і ня споўніў яраснага гневу Ягонага на Амалека. Дзеля таго, вось гэта ўчыніў табе ГОСПАД сёньня.
19
І аддасьць ГОСПАД Ізраіля разам з табою у рукі Філістынцаў. Заўтра ты і сыны твае будзеце са мною, таксама табар Ізраіля аддасьць ГОСПАД у рукі Філістынцаў».
20
І Саўл упаў усім целам на зямлю, і ахапіў яго жах на словы Самуэля, і пакінулі яго сілы, і ня еў ён хлеба увесь дзень той і ўсю тую ноч.
21
І падыйшла тая жанчына да Саўла, і спасьцярогшы, што ён быў надта перапалоханы, сказала яму: «Вось служка твая паслухала цябе, і аддала жыцьцё сваё ў рукі твае, бо я паслухалася загаду твайго, які ты мне даў.
22
Дык цяпер і ты паслухай голасу служкі сваёй. Я дам табе лусту хлеба, а ты зьеш, і паздаравееш, і зможаш выбрацца ў дарогу».
23
Але ён адмовіўся, кажучы: «Ня буду есьці». А слугі ягоныя і жанчына тая ўпрошвалі яго, і ён, паслухаўшы іх, падняўся з зямлі і сеў на ложку.
24
Жанчына тая мела кормнае цяля ў доме сваім, і яна пасьпешна зарэзала яго, і ўзяўшы муку і рашчыніўшы яе, напякла праснакоў.
25
І палажыла ўсё гэта перад Саўлам і перад слугамі ягонымі, і яны, пад’еўшы, сабраліся і адыйшлі ў тую самую ноч.
← Chapter 27
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 29 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31