bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 22
1 Samuel 22
Belarusian Bokun
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 23 →
1
І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. Калі пра гэта даведаліся браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, усе пайшлі за ім туды.
2
І сабраліся да яго ўсе пакрыўджаныя, і тыя, што мелі даўгі, і засмучаныя ў духу, і ён стаўся іх правадыром. І было з ім каля чатырох сотняў чалавек.
3
Адсюль накіраваўся Давід у Міцпу, якая ў Мааве, і сказаў валадару Мааву: «Ці маглі б жыць у вас бацька мой і маці мая, пакуль выявіцца, што хоча Бог зрабіць са мною?»
4
І ён пакінуў іх у валадара Мааву, і яны заставаліся ў яго ўвесь час, калі Давід хаваўся ў недасяжным месцы.
5
А прарок Гад раіў Давіду: «Не заставайся ў сховішчы, але зьбярыся і ідзі ў зямлю Юды». І вырушыў Давід, і прыйшоў у лес Хэрэт.
6
І пачуў Саўл, што выяўлены Давід і людзі, якія з ім. А Саўл сядзеў тады ў Гіве пад дубам на гары, і дзіда была ў руцэ ягонай, а ўсе слугі ягоныя атачалі яго.
7
І сказаў ён слугам сваім, што былі з ім: «Слухайце, сыны Бэн’яміна! Ці ж сын Есэя дасьць вам усім палі і вінаграднікі? Ці ж вас усіх ён зробіць тысячнікамі і сотнікамі,
8
што вы запрысягліся супраць мяне. Ніхто не перасьцярог мяне, што сын мой заключыў запавет з сынам Есэя. Ніхто з вас не спачуваў мне і не паведаміў мне, калі сын мой узбудзіў слугу майго супраць мяне, каб ён зрабіў засаду на мяне як гэта дзеецца сёньня».
9
На гэта адказаў Даэг Эдомец, які стаяў між слугамі Саўла: «Я бачыў сына Есэя ў Нобе ў Ахімэлеха, сына Ахітува,
10
які раіўся ў ГОСПАДА дзеля яго, і даў яму ежу, і даў яму меч Галіята Філістынца».
11
Тады Саўл паслаў паклікаць сьвятара Ахімэлеха, сына Ахітува, і ўвесь дом бацькі ягонага, сьвятароў, якія былі ў Нобе. І ўсе яны прыйшлі да валадара.
12
І сказаў Саўл: «Слухай, сыне Ахітува!» Ён адказаў: «Вось я, гаспадару мой».
13
І сказаў яму Саўл: «Чаму запрысягліся вы супраць мяне, ты і сын Есэя, і даў ты яму хлябы і меч, і раіўся дзеля яго перад ГОСПАДАМ, каб ён паўстаў супраць мяне, як гэта дзеецца сёньня?»
14
У адказ валадару сказаў Ахімэлех: «Хто спасярод слугаў тваіх ёсьць так верны як Давід, зяць валадара? Ён стаіць на чале варты тваёй і шанаваны ў доме тваім.
15
Ці ж толькі сёньня раіўся я дзеля яго ў Бога? Ніякім чынам, няхай валадар не закідвае ў гэтай справе слузе твайму і ўсёй сям’і бацькі майго, бо слуга твой нічога ня ведае ў гэтай справе, ані малога, ані вялікага».
16
Але валадар сказаў: «Ты мусіш памерці, Ахімэлех, ты і ўвесь дом бацькі твайго».
17
І загадаў валадар слугам, якія атачалі яго: «Ідзіце і забіце сьвятароў ГОСПАДА, бо яны дапамагалі Давіду, ведаючы, што ён — уцякач, і не паведамілі мне». Але слугі валадара не хацелі падняць рукі сваёй на сьвятароў ГОСПАДА.
18
І сказаў валадар Даэгу: «Ты ідзі і ўдар сьвятароў». Тады Даэг Эдомец падыйшоў да сьвятароў і вымардаваў у той дзень восемдзясят пяць чалавек, апранутых у ільняны эфод.
19
І напаў Саўл на сьвятарскі горад Ноб, і вострывам мяча пазабіваў мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і немаўлят, валоў, аслоў і авечкі.
20
Уратаваўся толькі адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітува, на імя Абіятар, які ўцёк да Давіда.
21
І Абіятар паведаміў Давіду, што Саўл замардаваў сьвятароў ГОСПАДА.
22
А Давід сказаў Абіятару: «Я ведаў ужо тады, калі быў там Даэг Эдомец, што ён напэўна паведаміць пра гэта Саўлу. Я вінаваты ў-ва ўсіх душах дому бацькі твайго.
23
Заставайся са мною, ня бойся! Хто шукае жыцьця майго, той шукае і жыцьця твайго, але са мною ты будзеш ухаваны».
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31