bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 8
1 Samuel 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 9 →
1
Калі Самуэль пастарэў, ён паставіў судзьдзямі Ізраіля сыноў сваіх.
2
Першародны сын ягоны называўся Ёэль, а імя другога было Абія. Судзілі яны Ізраіля ў Бээр-Шэбе.
3
Але сыны ягоныя не хадзілі шляхамі ягонымі, але паддаліся хцівасьці, і бралі хабары, і фальшавалі суд.
4
І сабраліся ўсе старшыні Ізраіля, і пайшлі да Самуэля ў Раму.
5
І сказалі яму: «Ты ўжо пастарэў, а сыны твае зыйшлі са шляху твайго. Дык пастаў нам цяпер валадара, каб ён судзіў нас, як маюць гэта ўсе народы».
6
Не спадабалася гэтае слова Самуэлю, што яны казалі: «Дай нам валадара, каб ён судзіў нас». І маліўся Самуэль да ГОСПАДА.
7
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Паслухай голас народу ў-ва ўсім, што просяць цябе, бо не ад цябе адварочваюцца яны, але ад Мяне, каб Я не валадарыў над імі.
8
Як хадзілі яны з таго дня, як Я вывеў іх з Эгіпту, і аж да сёньняшняга дня, пакідаючы Мяне і служачы багам чужым, таксама робяць і табе.
9
Дык цяпер выслухай просьбу іхнюю, толькі папярэдзь іх і патлумач ім закон валадара, які мае над імі валадарыць».
10
І Самуэль пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА, бо народ дамагаўся ад яго валадара.
11
Ён сказаў: «Такое права валадара, які будзе валадарыць над вамі: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясьніцы свае, і зробіць коньнікаў, якія будуць бегчы перад калясьніцай ягонай.
12
І паставіць іх тысячнікамі, і пяцідзясятнікамі, і аратымі зямель сваіх, і жняцамі ніваў сваіх, кавалямі зброі і калясьніцаў сваіх.
13
Дачок вашых зробіць варыцелькамі пахнідлаў, кухаркамі і пекаркамі.
14
І забярэ ён ад вас найлепшыя землі вашыя, вінаграднікі і сады аліўкавыя, і падорыць іх слугам сваім.
15
Нівы вашыя і вінаграднікі абцяжыць дзесяцінай, і аддасьць яе эўнухам сваім і слугам сваім.
16
Возьме таксама слугаў вашых і нявольніцаў, найлепшых валоў вашых і аслоў, і выкарыстае іх дзеля працы сваёй.
17
І абложыць ён дзесяцінай статак ваш, і будзеце вы ў яго слугамі.
18
І будзеце наракаць у той дзень на валадара вашага, якога выбралі сабе, але ГОСПАД ня выслухае вас у той дзень».
19
Але народ не хацеў і слухаць Самуэля, і казалі яны: «Ніякім чынам! Няхай валадар будзе над намі,
20
і будзем мы жыць, як жывуць іншыя народы. Валадар наш будзе судзіць нас, і будзе ачольваць нас, і будзе ён ваяваць за нас».
21
Самуэль выслухаў усё, што народ гаварыў, і словы іх пераказаў ГОСПАДУ.
22
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Выслухай просьбу іх і пастаў над імі валадара». І сказаў Самуэль людзям Ізраіля: «Варочайцеся кожны ў горад свой».
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31