bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 4
1 Samuel 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 5 →
1
І было слова Самуэля да ўсяго Ізраіля. Ізраільцяне вырушылі на вайну супраць Філістынцаў і расклаліся табарам каля Эбэн-Гаэзэру, а Філістынцы расклалі табар свой у Афэку.
2
І выставілі Філістынцы шыхты супраць Ізраіля, і пачаўся бой. Ізраільцяне сталі адступаць перад Філістынцамі, і загінула ў тым баі на палях каля чатырох тысячаў ваяроў.
3
І вярнуўся народ у табар, і старшыні Ізраіля сказалі: «Чаму ўдарыў сёньня нас ГОСПАД у баі з Філістынцамі? Давайце прынясем з Шыло Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і няхай ён будзе паміж нас, каб ратаваць нас ад рук ворагаў нашых».
4
І паслалі народ у Шыло, каб прынесьлі адтуль Каўчэг Запавету ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. Пры Каўчэгу Запавету Божага былі два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас.
5
Калі прыбыў Каўчэг Запавету ГОСПАДА ў табар, загаманіў увесь Ізраіль вялікім гоманам, аж задрыжэла зямля.
6
Гэты крык пачулі Філістынцы і пыталіся: «Што гэта за крык вялікі ў табары Гебраяў?» І даведаліся, што Каўчэг ГОСПАДА прыбыў у табар.
7
І спалохаліся Філістынцы, і казалі: «Прыбыў Бог у табар!» І сказалі яны: «Гора нам; бо не было такога ані ўчора, ані пазаўчора.
8
Гора нам! Хто нас ухавае ад рукі гэтаых багоў магутных? Гэта тыя самыя богі, якія ўдарылі Эгіпет усякай карай у пустыні.
9
Умацуйцеся і будзьце мужнымі, Філістынцы, каб не служылі вы Гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужнымі і ваюйце!»
10
І ваявалі Філістынцы, і перамаглі Ізраіля, так што кожны ўцёк у намёт свой. І параза гэтая была страшная, бо ў Ізраіля палегла трыццаць тысячаў пяхоты.
11
І Каўчэг Божы быў узяты, і два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас, былі забітыя.
12
Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і дабраўся ў Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою.
13
Калі ён прыбег, Гэлій сядзеў на крэсьле каля брамы, гледзячы на дарогу, бо ён трывожыўся дзеля Каўчэга Божага. Чалавек жа той прыйшоў і паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў.
14
І пачуў Гэлій голас крыку, і спытаўся: «Што азначае гармідар гэты?» А той чалавек пасьпяшаўся, і прыйшоў, і паведаміў Гэлію.
15
Гэлій меў дзевяноста восем гадоў, і вочы ягоныя аслаблі, і ён ня мог бачыць.
16
Уцякач сказаў Гэлію: «Я прыйшоў з месца бою, і я — той, хто вырваўся сёньня з шыхтоў». Гэлій спытаўся: “«Што сталася, сын мой?»
17
І адказаў вястун: «Ізраільцяне ўцяклі перад Філістынцамі, народ атрымаў страшную паразу, і абодва сыны твае палеглі, Хофні і Пінхас, і Каўчэг Божы ўзяты».
18
Калі той сказаў пра Каўчэг Божы, Гэлій зваліўся з крэсла на кант брамы, зламаў сабе карак і памёр, бо ён быў стары і цяжкі. Ён судзіў Ізраіль сорак гадоў.
19
А нявестка ягоная, жонка Пінхаса, якая была цяжарная і мела хутка нарадзіць, калі даведалася, што Каўчэг Божы ўзяты і што сьвёкар ейны і муж загінулі, упала і нарадзіла, бо прыйшлі на яе болі радзінаў.
20
І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі кругом яе: «Ня бойся! Ты ж нарадзіла сына». Але яна не адказала ім, ані зьвярнула на іх увагі.
21
І назвала хлопчыка Іхабод, кажучы: «Адыйшла слава ад Ізраіля» з прычыны ўзяцьця Каўчэга Божага, а таксама сьмерці сьвёкра і мужа.
22
І паўтарыла: «Адыйшла слава ад Ізраіля, бо ўзяты Каўчэг Божы».
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31