bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 17
1 Samuel 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 18 →
1
І сабралi Фiлiстынцы войскi свае на вайну, i разьмясьцiлiся ў Сахо, што ў Юдэі, ды расклалiся табарам мiж Сахо i Азэкаю ў Эфэс-Дамiме.
2
Тым часам Саўл i ваяры Iзраільскія сабралiся i раcклалiся табарам у лагчыне Элі, i ўшыкаваліся да бою супраць Фiлiстынцаў.
3
Фiлiстынцы стаялi на схiле гары з аднаго боку, а Ізраільцяне — на схiле гары з другога боку, і разьдзяляла iх лагчына.
4
І выйшаў з табару Фiлiстынцаў асілак на iмя Галiят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю.
5
На галаве ён меў мядзяны шалом, адзеты быў у лускаты мядзяны панцыр у пяць тысячаў сыкляў вагi,
6
а на нагах меў ён мядзяныя накаленьнікі, i мядзяную дзіду за плячыма.
7
Тронак дзiды ягонай быў як вал ткацкi, а вострыва дзіды важыла шэсьцьсот сыкляў жалеза. Перад ім ішоў [зброяносец], нясучы шчыт.
8
І стаў ён насупраць шыхтоў Ізраіля, і крычаў, i казаў iм: «Чаго вы прыйшлi, прыгатаваныя да бою? Цi ж я не Фiлiстынец, і вы — цi ня слугi Саўла? Выбярыце спамiж сябе некага, i няхай ён выступiць у бой са мною!
9
Калi зможа ён ваяваць са мною і заб’е мяне, мы будзем нявольнiкамi вашымi. А калi я перамагу, i заб’ю яго, вы будзеце нявольнiкамi i будзеце нам служыць».
10
І паўтараў Фiлiстынец: «Вось, я зьневажаю сёньня дружыны Ізраіля. Дайце мне чалавека, і мы будзем біцца!».
11
Чуючы такiя словы Фiлiстынца Саўл i ўсе Ізраільцяне аслупянелi і моцна напалохаліся.
12
А Давiд быў сынам Эфрацяніна, пра якога было сказана раней, з Бэтлеему Юдэйскага, i iмя яго было Есэй. Ён меў восем сыноў i ў часах Саўла быў ўжо старым i ў гадах пажылых.
13
Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлi з Саўлам ваяваць. Iмёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былi: найстарэйшы Элiяў, другi — Абiнадаў, а трэйцi — Шамма.
14
Давiд жа быў найменшым. А тры старэйшыя пайшлi за Саўлам.
15
Давiд прыходзiў да Саўла i адыходзiў, каб пасьвiць статак бацькi свайго ў Бэтлееме.
16
А Фiлiстынец выходзiў ранiцаю i вечарам, і выходзіў гэтак сорак дзён.
17
Аднойчы сказаў Есэй сыну свайму Давiду: «Вазьмі для братоў сваiх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, i занясi скора братам сваім у табар!
18
Занясi таксама дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў сваiх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».
19
А Саўл i яны, i ўсе сыны Ізраіля былі насупраць Фiлiстынцаў у лагчыне Элі.
20
І ўстаў Давiд рана, і статак свой даручыў вартаўнiку, i, забраўшы пасілкі, пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар акурат тады, калі войска выходзiла ў шыхтах з баявым крыкам.
21
І ўшыкаваліся Ізраільцяне i Фiлiстынцы адны супраць другiх.
22
Давiд, скiнуўшы з сябе ношу i аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І калi прыбег, прывiтаў братоў сваiх.
23
У час размовы з iмi выйшаў з шыхтоў той асілак на iмя Галiят, Фiлiстынец з Гату, i гаварыў тыя самыя словы. І пачуў гэта Давiд.
24
А ўсе ваяры Ізраільскія, убачыўшы яго, уцякалi ад яго з вялiкiм страхам.
25
І сказаў адзiн з Ізраільцянаў: «Цi бачыце вы чалавека гэтага, які выходзіць? Ён выходзіць, каб зьневажаць Ізраіля. Дык чалавека, які заб’е яго, валадар узнагародзiць вялiкiмi багацьцямi i дачку сваю дасьць за жонку, а дом бацькi ягонага вызваліць ад падатку ў Ізраілі».
26
І спытаўся Давiд у людзей, што стаялі каля яго: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Фiлiстынца гэтага i здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Фiлiстынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»
27
І паўтарылi людзі тыя самыя словы, кажучы: «Вось гэтак будзе таму чалавеку, які заб’е яго».
28
Калi пачуў Элiяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з iншымi, загневаўся на Давiда i сказаў: «Чаго ты прыйшоў i каму пакiнуў той малы статак у пустынi? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо прыйшоў ты сюды, каб паглядзець на вайну».
29
Давiд сказаў яму: «Што я такога зрабiў? Ці ж няможна пра гэта гаварыць?»
30
І адвярнуўся ад яго да iншага, i зноў спытаў тое самае. І людзi адказалi яму як раней.
31
І пачулi тое, што гаварыў Давiд, i пераказалi Саўлу, і ён паклікаў яго.
32
І сказаў Давiд Саўлу: «Няхай нiхто ня падае духам дзеля яго. Слуга твой пойдзе i будзе ваяваць супраць Фiлiстынца гэтага».
33
І сказаў Саўл Давiду: «Ня можаш ты ісьці супраць гэтага Фiлiстынца i ваяваць супраць яго, бо ты — юнак, а ён — ваяр ад маладосьцi сваёй».
34
І сказаў Давiд Саўлу: «Слуга твой пасьвiў статак бацькi свайго, і прыходзіў леў ці мядзьведзь, i хапаў барана спамiж статку,
35
а я даганяў яго, забiваў i вырываў з пашчы ягонай. А як ён выходзіў на мяне, я хапаў яго за пашчэмку i забiваў яго.
36
Нават льва i мядзьведзя забiваў слуга твой. Дык i гэты неабрэзаны Фiлiстынец як адзiн з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»
37
І сказаў Давiд: «ГОСПАД, Які выратаваў мяне з кіпцюроў льва i мядзьведзя, ухавае мяне і ад рук Фiлiстынца гэтага». І сказаў Саўл Давiду: «Iдзi, i няхай ГОСПАД будзе з табою».
38
I апрануў Саўл Давiда ў адзеньне сваё, i даў мядзяны шалом яму на галаву, i адзеў у панцыр.
39
І падперазаўся Давiд мячом ягоным кругом адзеньня, і паспрабаваў хадзiць, бо ня меў яшчэ спрактыкаваньня. І сказаў Давiд Саўлу: «Не магу я так хадзiць, бо нязвыкла мне». I скінуў Давід усё з сябе.
40
І ўзяў ён у руку кій свой, і выбраў сабе пяць гладкiх камянёў з ручая, і ўлажыў iх у торбу пастуха, якую меў замест кiшэняў, i з пушчалкай у руцэ накiраваўся да Фiлiстынца.
41
А Фiлiстынец iшоў i што раз болей наблiжаўся да Давiда, і зброяносец нёс шчыт перад ім.
42
І глянуў Філістынец, і ўбачыў Давіда, і ўзгардзiў iм, бо быў ён яшчэ хлопец, руды i прыгожы тварам.
43
І сказаў Фiлiстынец Давiду: «Цi ж я сабака, што ты iдзеш да мяне з кіем?». I пракляў Фiлiстынец Давiда багамі сваiмі.
44
І сказаў ён Давiду: «Хадзi да мяне, і я аддам цела тваё птушкам нябесным i зьвярам зямным».
45
А Давiд сказаў Фiлiстынцу: «Ты iдзеш на мяне з мячом, i дзiдай, i шчытом, а я iду на цябе ў iмя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з Якога ты сьмяяўся.
46
Сёньня аддасьць цябе ГОСПАД у рукi мае, i я заб’ю цябе, i адсяку табе галаву, i аддам трупы табару Фiлiстынцаў сёньня птушкам нябесным i зьвярам зямным, i няхай ведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Ізраіля.
47
Няхай ведаюць усе сабраныя, што ГОСПАД не мячом i дзiдай ратуе, бо гэта вайна ГОСПАДА, і Ён выдасьць вас у рукi нашыя».
48
І калi Фiлiстынец устаў, i пайшоў, i набліжаўся да Давiда, Давiд таксама пабег да бою насустрач Фiлiстынцу.
49
І ўсунуў ён руку сваю ў торбу, і выняў адзiн камень, i пусьцiў яго пушчалкай, i ўдарыў iм Фiлiстынца ў лоб. І засеў той камень паміж вачэй Фiлiстынца, і ён упаў тарам на зямлю.
50
Так перамог Давiд Фiлiстынца пушчалкай i камянём, і мяча не было ў руцэ Давiда.
51
І падбег ён, і стаў каля Фiлiстынца, і ўзяў меч ягоны, і выцягнуў яго з похваў, i забiў яго, і адсек галаву яму. Калі ўбачылі Фiлiстынцы, што асілак іхні мёртвы, дык кiнулiся ўцякаць.
52
А ваяры Ізраіля i Юды паднялiся, і паднялi гармідар ваенны, i кiнулiся ў пагоню за Фiлiстынцамi, i гналі іх аж да Гату i да брамы Экрону. І трупы Фiлiстынцаў ляжалі па дарозе ад Шаараiму аж да Гату i Экрону.
53
І, вяртаючыся пасьля пагоні за Фiлiстынцамi, сыны Ізраіля абрабавалi табар iхнi.
54
А Давiд узяў галаву Фiлiстынца i занёс яе ў Ерусалiм, а зброю ягоную склаў у намёце сваім.
55
Калi Саўл убачыў Давiда, які выходзіў да бою з Фiлiстынцам, спытаў у Абнэра, начальнiка войска: «Абнэр, з якога роду паходзiць юнак гэты?» Сказаў Абнэр: «На жыцьцё душы тваёй, валадару, ня ведаю».
56
І сказаў валадар: «Запытайся, чый ён сын, юнак гэты».
57
І калi па забiцьці Фiлiстынца Давiд вярнуўся, несучы галаву Фiлiстынца ў руцэ, узяў яго Абнэр i прывёў да Саўла.
58
І спытаўся ў яго Саўл: «З якога ты роду, юнача?» Давiд адказаў: «Я — сын слугi твайго Есэя з Бэтлеему».
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31