bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
1 Samuel 30
1 Samuel 30
Belarusian Bokun
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 31 →
1
Калі Давід разам з ваярамі сваімі вяртаўся ў Цыкляг, Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём.
2
І забралі яны ў палон жанчынаў, якія ў ім былі, і ўсіх, ад найменшага да найбольшага, але не забілі нікога, і павялі з сабою, і вярталіся дарогай сваёй.
3
І калі Давід з людзьмі сваімі вярнуліся ў горад, быў ён ужо спалены, а жонкі іхнія і сыны, і дочкі забраныя ў няволю.
4
І загаласілі Давід і народ, які быў з ім, і плакалі яны, аж пакуль ім хапіла сьлёзаў.
5
І ўзялі ў палон таксама абодвух жонак Давіда, Ахінааму з Езрээлю і Абігайль, жонку Наваля з Кармэлю.
6
І Давід адчуваў вялікае гора, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо засмучаная была душа кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім,
7
і сказаў сьвятару Абіятару, сыну Ахімэлеха: «Прынясі мне эфод!» І Абіятар прынёс эфод Давіду.
8
І раіўся Давід ў ГОСПАДА, пытаючыся: «Ці гнацца за гэтай ардою? І ці я даганю іх?» І сказаў яму ГОСПАД: «Ганіся! Без сумніву, дагоніш іх і адбярэш здабычу».
9
І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот ваяроў, што былі пры ім, і дайшлі да ручая Бэсор, і тыя, што змучыліся, на крыху затрымаліся.
10
І гнаўся Давід і чатырыста ваяроў, а дзьвесьце спыніліся, бо былі змучаныя і не маглі перайсьці праз ручай Бэсор.
11
І знайшлі яны ў полі чалавека Эгіпцяніна, і прывялі яго да Давіда, і далі яму хлеба, і ён зьеў, і далі яму вады напіцца.
12
Далі яму таксама кавалак сушаных фігаў і дзьве гронкі разынак. І калі ён зьеў, вярнуўся да яго дух ягоны, бо ён ўжо тры дні і тры ночы ня еў хлеба і ня піў вады.
13
І спытаўся ў яго Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў яму: «Я — малады Эгіпцянін, нявольнік Амалека. Кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму.
14
Мы вось напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём».
15
І спытаў у яго Давід: «Ці можаш ты нас завесьці да той арды?» Ён адказаў: «Прысягні мне на Бога, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і тады я завяду цябе да той арды».
16
І ён павёў яго. А тыя разыйшліся па ўсёй краіне, елі і пілі, і сьвяткавалі дзеля вялікага рабунку, сабранага ў зямлі Філістынскай і Юдэйскай.
17
І забіваў іх Давід ад раніцы аж да вечару наступнага дня, і ніхто з іх не застаўся, акрамя чатырохсот юнакоў, якія, сеўшы на вярблюдаў, уцяклі.
18
І забраў Давід усё, што быў нарабаваўшы Амалек, і вызваліў таксама абедзьве жонкі свае.
19
І ніхто ў іх не загінуў, ад найменшага да найбольшага, ані сыны, ані дочкі, са здабычы і з усяго, што тыя нарабавалі; усё забраў Давід назад.
20
І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, крычучы: «Вось здабыча Давіда!»
21
І Давід дайшоў да тых двухсот чалавек, што былі змучаныя і не маглі ісьці з Давідам, і засталіся каля ручая Бэсор. І перанялі яны Давіда і людзей ягоных, і падыйшоў да іх Давід, і прывітаў іх.
22
Але ўсякія ліхія і нягодныя людзі, што хадзілі з Давідам, сказалі ім: «Яны не пайшлі разам з намі, дык мы не аддамо ім здабычу, якую мы забралі. Могуць яны забраць толькі жонак сваіх і дзяцей і пайсьці».
23
Сказаў на гэта Давід: «Нельга рабіць так, браты мае, з тым, што даў нам ГОСПАД. Ён захаваў нас, і аддаў арду гэтую, якая на нас напала, у рукі нашыя.
24
Хто паслухае вас у гэтай справе? Будуць мець аднолькавую частку і тыя, што ваявалі, і тыя, што заставаліся ў табары, роўна будзе падзелена».
25
Ад гэтага дня сталася гэта законам і звычаем для Ізраільцянаў, і пратрывала па сёньняшні дзень.
26
Калі Давід вярнуўся ў Цыкляг, паслаў ён частку здабычы старшыням Юды, сябрам сваім, кажучы: «Гэта для вас дар са здабычы на ворагах ГОСПАДА».
27
І паслаў ён тым, што ў Бэтэлі, і тым, што ў Рамот-Нэгэве, і тым, што ў Яттэры,
28
і тым, што ў Арэры, і тым, што ў Сіфмоце, і тым, што ў Эштэмоа,
29
і тым, што ў Ракалі, і ў гарадах Ерахмээльцаў, і ў гарадах Кенэйцаў,
30
а таксама тым, што жылі ў Харме, Бор-Ашане і Атаху,
31
Хеўроне, і ў-ва ўсе месцы, дзе праходзіў Давід з ваярамі сваімі.
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 31 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31