bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 10
Numbers 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 11 →
1
І казаў ГОСПАД Майсею:
2
«Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, якімі зможаш склікаць усю супольнасьць, калі трэба будзе рыхтаваць табар у дарогу.
3
Калі затрубяць у трубы, зьбярэцца да цябе ўся супольнасьць да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
4
А калі толькі ў адну затрубяць, зьбяруцца да цябе толькі князі і начальнікі дружынаў Ізраіля.
5
Калі затрубіш працягла, падымуцца тыя дружыны, якія з усходняга боку.
6
Калі другі раз працягла затрубіш, падымуцца тыя дружыны, якія з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне.
7
На зьбіраньне супольнасьці будзе просты гук, а не працяглы.
8
Трубіць у трубы будуць сыны Аарона, сьвятары. Будзе гэта вам і нашчадкам вашым закон вечны.
9
Калі будзеш ісьці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які наступае на вас, будзеце працягла трубіць у трубы. Гэта будзе кліч ваш перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і будзеце збаўлены з рук ворагаў вашых.
10
Калі будзеце мець баляваньне ў сьвяты і ў маладзікі, пры вашых ахвярах цэлапсаленьня i ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; яны будуць прыпамінаньнем перад ГОСПАДАМ пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»
11
У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца, паднялося воблака з-над Сялібы Сьведчаньня.
12
І вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу сваю з пустыні Сынай і спынілася воблака ў пустыні Паран.
13
Першы раз паводле загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея, рушыў табар у дарогу.
14
Першым вырушыў сьцяг табару сыноў Юды з дружынамі сваімі, князем якіх быў Нахшон, сын Амінадава.
15
Дружыны пакаленьня Ісахара ўзначальваў Натанаэль, сын Цуара.
16
А над дружынамі пакаленьня Завулёна быў князем Эліяў, сын Гэлёна.
17
І разабралі Сялібу, і вырушылі сыны Гершона і сыны Мэрары, несучы Сялібу.
18
Вырушыў у дарогу сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над грамадой гэтай князем быў Эліцур, сын Шэдэура.
19
А над дружынай пакаленьня Сымона князем быў Шэлюміэль, сын Цурышадая.
20
Над дружынай пакаленьня сыноў Гада князем быў Эліясаф, сын Дэўэля.
21
Рушылі ў дарогу сыны Кегата, несучы найсьвяцейшыя рэчы. Пакуль яны прыбылі, Сяліба была ўжо пастаўлена.
22
Падняўся сьцяг табару сыноў Эфраіма з дружынамі сваімі, князем якіх быў Элішама, сын Амігуда.
23
А над дружынай пакаленьня Манасы князем быў Гамаліэль, сын Пэдагсура.
24
А над дружынай сыноў Бэн’яміна князем быў Абідан, сын Гідэоні.
25
Потым падняўся сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, князем якіх быў Ахіезэр, сын Амішадая.
26
А над дружынай пакаленьня сыноў Асэра князем быў Пагіэль, сын Акрана.
27
А над дружынай сыноў Нэфталі князем быў Ахіра, сын Энана.
28
Вось такі быў парадак паходу сыноў Ізраіля з дружынамі сваімі, калі выходзілі ў дарогу.
29
І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Выпраўляемся мы ў зямлю, якую абяцаў нам даць ГОСПАД. Хадзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю».
30
Той адказаў яму: «Не пайду я з табой, але вярнуся ў зямлю маю, у якой я нарадзіўся».
31
І сказаў [Майсей]: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, у якіх мясцовасьцях пустыні маем мы раскладацца табарам, дык будзеш нашымі вачыма.
32
Калі пойдзеш з намі, то што будзе найлепшае з багацьцяў, якія дасьць нам ГОСПАД, дамо табе».
33
І выправіліся яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДАВАГА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, выбіраючы месца на табар.
34
Воблака ГОСПАДАВА ацяняла іх днём, калі яны выходзілі з табару.
35
Калі вырушаў Каўчэг у дарогу, Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што зьненавідзелі Цябе, перад абліччам Тваім».
36
А калі стаўлялі Каўчэг, казаў: «Вярніся, ГОСПАДЗЕ, да шматлікага войска Ізраільскага!»
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36