bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 13
Numbers 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 14 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Пашлі людзей, якія выведаюць зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх».
3
Што ГОСПАД загадаў, тое і зрабіў Майсей; і паслаў іх Майсей з пустыні Паран, а ўсе яны князі ў сыноў Ізраіля.
4
Вось імёны іхнія: з пакаленьня Рубэна — Шамуа, сын Закура;
5
з пакаленьня Сымона — Шафат, сын Харэя;
6
з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны;
7
з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа;
8
з пакаленьня Эфраіма — Ошэа, сын Нуна;
9
з пакаленьня Бэн’яміна — Пальцы, сын Рафу;
10
з пакаленьня Завулёна — Гадыэль, сын Соды,
11
з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы — Гады, сын Сусі,
12
з пакаленьня Дана — Аміэль, сын Гемальлі,
13
з пакаленьня Асэра — Сэтур, сын Мікаэля,
14
з пакаленьня Нэфталі — Нагбі, сын Вафшы,
15
з пакаленьня Гада — Геўэль, сын Махі.
16
Гэта вось імёны мужчынаў, пасланых Майсеем для выведваньня зямлі [Ханаан]. Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей потым Егошуа.
17
Пасылаючы іх дзеля выведваньня зямлі Ханаан, Майсей сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў. Калі прыйдзеце ў горы,
18
разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія?
19
І сама зямля ці добрая, ці ліхая? Якія гарады: ці абмураваныя, ці без муроў?
20
Ці глеба ўрадлівая, ці пустая, заросшая дрэвамі, ці бяз дрэваў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». Быў жа час дасьпяваньня вінаграду.
21
Яны пайшлі і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэгоў паблізу Хамату.
22
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, і Шэшай, і Тальмай, сыны Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан, горад Эгіпецкі.
23
Дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі вінаградную галінку з гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два мужчыны. Узялі таксама яблыкаў гранатавых і фігаў і несьлі з таго месца.
24
І назвалі яго далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраіля несьлі гронку вінаграду.
25
І вярнуліся выведчыкі зямлі праз сорак дзён, абыйшоўшы ўвесь тот край.
26
І прыйшлі да Майсея і Аарона, і ўсей супольнасьці сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсім сабраным.
27
І так вось расказвалі: «Прыйшлі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можаш пераканацца з гэтых пладоў.
28
Але жыхароў мае яна дужых і гарады вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама сыноў Анака.
29
Амалекцы жывуць у Нэгеве; Хеты, і Евусэі, і Амарэйцы — у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на берагах Ярдану».
30
Халеў супакойваў абурэньне народу супраць Майсея, кажучы: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы можам авалодаць ёю».
31
А іншыя, якія былі з ім, казалі: «Ніякім чынам ня зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».
32
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраіля, кажучы: «Зямля, якую мы аглядалі, пажырае жыхароў сваіх, а народ, які мы бачылі, — высокага росту.
33
Бачылі мы там волатаў, сыноў Анака, з роду волатаўскага, і ў нашых вачах мы выглядалі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36