bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 17
Numbers 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 18 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Загадай Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь няхай выкіне з іх куды далей, бо яны асьвячоныя,
3
тыя кадзільніцы, сьмерцю грэшнікаў. Няхай з іх зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярнiка, таму што іх прынесьлі ГОСПАДУ, і яны асьвячаны, ды каб былі яны сынам Ізраіля як перасьцярога».
4
І прынёс Элеазар кадзільніцы мядзяныя, якія прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх на бляху на пакрыцьцё ахвярнiка,
5
на памяць сынам Ізраіля, каб ніхто чужы, якi не належыць да нашчадкаў Аарона, не прыносіў кадзіла перад аблічча ГОСПАДА ды не сталася з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як казаў яму ГОСПАД праз Майсея.
6
Назаўтра ўся супольнасьць сыноў Ізраіля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: «Вы выгубілі народ ГОСПАДАЎ».
7
І калі сабралася ўся супольнасьць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Намёту Спатканьня. У той час воблака ахутала Намёт і зьявілася слава ГОСПАДА.
8
Майсей і Аарон прыйшлі перад Намёт Спатканьня.
9
І сказаў ГОСПАД Майсею:
10
«Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, бо хачу іх выгубіць у момант». Яны тады ўпалі вобліч.
11
І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу i, узяўшы агня з ахвярнiку, улажы кадзіла на верх, i пасьпяшай жвава да народу, каб заступіцца за яго, бо ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і пачалася кара».
12
Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да грамады, ужо пачалася зараза, і ён палажыў кадзіла і заступіўся за народ.
13
Ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася.
14
А тых, што згінула, было чатырнаццаць тысячаў семсот, апрача памёршых з прычыны Караха.
15
Потым вярнуўся Аарон да Майсея да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і спынілася пляга.
16
І сказаў ГОСПАД Майсею:
17
«Скажы сынам Ізраіля і вазьмі ад іх па кію ад кожнага калена, ад усіх князёў пакаленьняў, дванаццаць кіёў. Напішы імя кожнага на кіі.
18
А на кіі лявітаў напішы імя Аарона. Будзе па адным кіі на князя кожнага пакаленьня.
19
І палажы іх у Намёце Спатканьня перад Каўчэгам Сьведчаньня, дзе Я з табою сустракаюся.
20
Каго з іх Я выбяру, таго кій закрасуе, і гэтак спыню Я нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць на вас».
21
І загадаў Майсей сынам Ізраіля, і далі яму ўсе князі кіі ад кожнага пакаленьня. Было дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.
22
Гэтыя кіі палажыў Майсей перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня.
23
Калі на другі дзень увайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакаленьня Левія, выпусьціў пупышкі, закрасаваў і зрадзіў сьпелыя мігдалы.
24
І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да усіх сыноў Ізраіля. Яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой.
25
І ГОСПАД сказаў Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад Каўчэгам Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць збунтаваных. Спыні такім чынам нараканьні іх перада Мною, каб не загінулі».
26
І Майсей зрабіў, як загадаў яму ГОСПАД.
27
І сказалі сыны Ізраіля Майсею: «Мы прападаем, гінем, усе паміраем!
28
Хто толькі прыступіцца да Сялібы ГОСПАДА, памірае. Ці ўсе мы да апошняга будзем вынішчаны?»
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36