bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 30
Numbers 30
Belarusian Bokun
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 31 →
1
І Майсей распавёў усё сынам Ізраіля, што яму ГОСПАД загадаў.
2
І сказаў Майсей правадырам пакаленьняў Ізраіля: «Вось што загадаў ГОСПАД:
3
Калі хто [з мужчынаў] пашлюбуе што ГОСПАДУ або зьвяжа сябе прысягай, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што абяцаў, споўніць.
4
Калі жанчына шлюбавала штосьці ГОСПАДУ, або зьвязала сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,
5
то калі б бацька даведаўся пра шлюбаваньне, якое яна абяцала, або пра прысягу, якой яна зьвязала сябе, і ён прамаўчаў, яна зьвязаная шлюбаваньнем. Што яна шлюбавала або прысягала, няхай споўніць.
6
Калі ў той дзень, калі пачуе бацька яе, ён забароніць ёй гэта, дык шлюбаваньні яе і прысягі будуць няважныя. Міласьцівы будзе ёй ГОСПАД, таму што бацька запярэчыў.
7
Калі, аднак, выйдзе яна замуж, але зьвязана яна шлюбаваньнем або прысягай вуснаў сваіх, зьвязала яна душу сваю,
8
і калі пачуе муж яе і, пачуўшы, не запярэчыць, то яна зьвязаная шлюба-ваньнем і павінна споўніць, што абяцала.
9
А калі пачуў бы муж і запярэчыў у той жа дзень, то шлюбаваньні яе, якія дала, і словы, якімі зьвязала душу сваю, няважныя; няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД.
10
Што прыракалі б удовы або разьведзеныя — важнае, няхай споўняць.
11
Калі жонка ў доме мужа зьвязала сябе шлюбаваньнем або прысягаю,
12
і калі пра гэта даведаўся муж, і маўчаў, і не пярэчыў шлюбаваньню, няхай яна споўніць тое, што абяцала.
13
А калі б ён запярэчыў, то яна не зьвязаная прысягай, бо муж супрацівіўся. Няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД.
14
Калі б яна шлюбавала або прысягай зьвязала сябе, ад волі мужа залежыць, ці споўніць яна гэта, ці не.
15
А калі муж ведаў, але маўчаў, ды з дня на дзень адкладаў прысуд свой, то што яна прыракала або запрысягла, павінна споўніць, бо муж ведаў, але маўчаў.
16
Калі б жа ён запярэчыў праз нейкі час пасьля таго, як даведаўся, адказны будзе ён за правіну сваю».
17
Такія вось законы, якія перадаў ГОСПАД Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна яшчэ ў юнацтве жыве ў доме бацькоў.
← Chapter 29
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 31 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36