bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 31
Numbers 31
Belarusian Bokun
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 32 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Адпомсьці за сыноў Ізраіля Мадыянцам, а потым далучыся да народу свайго».
3
І адразу загадаў Майсей: «Узбройце спаміж сябе мужчынаў на вайну, каб яны маглі выканаць помсту ГОСПАДА над Мадыянцамі.
4
Выбярыце па тысячы мужчынаў з кожнага пакаленьня Ізраіля і пашліце іх на вайну».
5
І выдзелена было па тысячы з кожнага пакаленьня, значыць, дванаццаць тысячаў здольных да бою.
6
Іх выправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеазара сьвятара. Даў ім таксама посуд сьвяты і трубы, каб у трывозе трубіць.
7
Калі паводле загаду ГОСПАДА ваявалі яны супраць Мадыянцаў, выбілі яны ўсіх мужчынаў
8
і валадароў іхніх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, пяць валадароў гэтага народу, а таксама Білеама, сына Бэора, забілі мячом.
9
І ўзялі яны ў палон жанчынаў іхніх і дзяцей, і як здабычу ўзялі ўсю жывёлу іхнюю і ўсю маёмасьць,
10
а гарады, пасяленьні і табары іхнія спалілі агнём.
11
І забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу.
12
І прывялі яны палонных, і здабычу, і нарабаванае да Майсея і Элеазара сьвятара, і да ўсяе супольнасьці сыноў Ізраіля ў табар на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.
13
Майсей, сьвятар Элеазар i ўсе князі супольнасьці выйшлі з табару на сустрэчу ім.
14
І загневаўся Майсей на начальнікаў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны.
15
І ён сказаў ім: «Чаму вы захавалі ўсіх жанчынаў?
16
Ці ж не яны за намовай Білеама паганілі сыноў Ізраіля і нявернымі зрабілі вас перад ГОСПАДАМ праз Пэора, таму і нішчаны быў народ ГОСПАДАЎ?
17
Дык забіце ўсіх дзяцей мужчынскага роду i ўсіх жанчынаў, якія жылі з мужчынамі.
18
Дзяўчат жа і ўсіх жанчынаў, ня жыўшых з мужчынамі, пакіньце сабе.
19
І вы будзьце па-за табарам сем дзён. Хто забіў чалавека або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца ў трэйці і ў сёмы дзень, як вы, так і палонныя вашыя.
20
Таксама адзеньне і ўсе вырабы са скуры, і што зроблена з воўны казінай, i ўсе драўляныя рэчы павінны быць ачышчаны».
21
Так вось сказаў Элеазар сьвятар ваярам, якія былі на вайне: «Такое прыказаньне закону, якое загадаў ГОСПАД Майсею:
22
Золата, срэбра, медзь, жалеза, цына, волава
23
і агулам усё, што можа прайсьці праз агонь, няхай агнём будзе ачышчана. Што не пераносіць агня, няхай будзе асьвечана вадой ачышчэньня.
24
У сёмы дзень памыеце адзеньне вашае і, ужо ачышчаныя, увойдзеце ў табар».
25
І сказаў ГОСПАД Майсею:
26
«Палічыце ўсё, што здабыта, ад чалавека да жывёлы, ты і Элеазар сьвятар, і начальнікі родаў.
27
І падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж ўсёй грамадой.
28
І выдзеліш частку ГОСПАДУ ад тых, што ваявалі, і якія былі на вайне — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак.
29
І дасі гэта Элеазару сьвятару як ахвяру ГОСПАДУ.
30
А з паловы сыноў Ізраіля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта лявітам, якія служаць пры Сялібе ГОСПАДА».
31
Майсей і сьвятар Элеазар усё выканалі, як ім загадаў ГОСПАД.
32
А здабыча, якую ваяры здабылі, лічыла шэсьцьсот семдзесят пяць тысячаў авечак,
33
семдзесят дзьве тысячы валоў,
34
шэсьцьдзесят адну тысячу аслоў,
35
а людзей, значыць дзяўчат, якія яшчэ не жылі з мужчынамі, было разам трыццаць дзьве тысячы.
36
Палова дадзена была тым, што былі на вайне: трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак,
37
і з гэтага ГОСПАДУ далі шэсьцьсот семдзесят пяць авечак,
38
трыццаць шэсьць тысячаў валоў, з чаго ГОСПАДУ далі семдзесят два,
39
трыццаць тысяч пяцьсот аслоў, з якіх ГОСПАДУ далі семдзесят два,
40
і шаснаццаць тысячаў дзяўчат, з якіх ГОСПАДУ далі трыццаць дьзве асобы.
41
І аддаў Майсей сьвятару Элеазару дары, прызначаныя ў ахвяру ГОСПАДУ, па загаду, дадзеным ГОСПАДАМ Майсею.
42
А палова для сыноў Ізраіля, якую ўзяў Майсей у тых, што былі на вайне, складала:
43
трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак,
44
трыццаць шэсьць тысячаў валоў,
45
трыццаць тысячаў пяцьсот аслоў
46
і шаснаццаць тысячаў дзяўчат.
47
З гэтае часткі, належнай сынам Ізраіля, узяў Майсей адну пяцідзясятую частку з людзей і жывёлы і аддаў яе лявітам, якiя служылi пры Сялібе ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.
48
І вось прыйшлі да Майсея ваяры, начальнікі дружынаў войска, тысячнікі і сотнікі,
49
і сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, праверылі лічбу ваяроў, якіх мы мелі пад рукой сваёй, і выявілася, што ні адзін не загінуў.
50
Дзеля гэтае прычыны прынесьлі мы ў ахвяру ГОСПАДУ ўсе знойдзеныя вырабы з золата: бранзалеты, наплечнікі, пярсьцёнкі, кольцы і нашыйнікі — для ачышчэньня душаў нашых перад ГОСПАДАМ».
51
І ўзялі Майсей і сьвятар Элеазар золата і ўсе каштоўнасьці.
52
Золата, аддадзенага тысячнікамі і сотнікамі ў ахвяру ГОСПАДУ, было шаснаццаць тысячаў семсот пяцьдзясят сыкляў.
53
А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак.
54
Дык Майсей і сьвятар Элеазар узялі золата ад тысячнікаў і занесьлі ў Намёт Спатканьня як памятны дар сыноў Ізраіля для ГОСПАДА.
← Chapter 30
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 32 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36