bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 20
Numbers 20
Belarusian Bokun
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 21 →
1
У першы месяц сыны Ізраіля, уся супольнасьць, прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і была пахавана ў тым самым месцы.
2
Калі не хапіла народу вады, выступілі яны супраць Майсея і Аарона.
3
І ўсхваляваліся яны, і казалі: «Лепш, каб мы пагінулі разам з братамі нашымі перад абліччам ГОСПАДА!
4
Навошта вывелі вы супольнасьць ГОСПАДА ў пустыню, каб мы разам з жывёлай нашай пагінулі?
5
Навошта вы нас вывелі з Эгіпту i завялі нас у гэтае месца ліхое, дзе сеяць нельга, дзе дрэва фігавае не расьце, ані вінаград, ані дрэвы гранатавыя, i нават вады няма для піцьця?»
6
Майсей і Аарон адыйшлі ад натоўпу, і прыйшлі да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ўпалі вобліч на зямлю. І вось зьявілася слава ГОСПАДА над імі.
7
І сказаў ГОСПАД Майсею:
8
«Вазьмі кій, і ты і Аарон, брат твой, зьбярыце народ i скажыце скале, што перад вамі, і яна дасьць ваду. І як вывядзеш ваду са скалы, напоіш народ і жывёлу ягоную».
9
Дык Майсей па загаду ГОСПАДА ўзяў кій спрад аблічча ГОСПАДА.
10
І Майсей і Аарон, сабраўшы народ перад скалою, сказалі яму: «Слухайце, бунтаўнікі! Ці зможам мы з гэтай скалы вывесьці ваду для вас?»
11
Пасьля падняў Майсей руку і ўдарыў кіем два разы ў скалу. І выцякла шмат вады, так што напіўся і народ, і жывёла.
12
І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «За тое, што вы не паверылі Мне, каб выявіць сьвятасьць Маю перад сынамі Ізраіля, не ўвядзіцё вы гэтых людзей у зямлю, якую Я даў ім».
13
Гэта вось вада Мэрыбы, дзе збунтаваліся сыны Ізраіля супраць ГОСПАДА і дзе Ён выявіў сьвятасьць Сваю перад імі.
14
З Кадэшу паслаў Майсей паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Так кажа брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія ахапілі нас,
15
як перабраліся бацькі нашыя ў Эгіпет і пражылі там шмат часу і як Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых,
16
ды як мы клікалі ГОСПАДА, і Ён выслухаў нас, і паслаў Анёла Сьвятога Свайго, Які вывеў нас з Эгіпту. Вось жа мы ў горадзе Кадэшы, на мяжы тваёй.
17
Дык просім, дазволь прайсьці праз зямлю тваю. Ня пойдзем мы праз палі і вінаграднікі і ня будзем піць вады са студняў тваіх. Але пойдзем дарогай валадарскай, не адхіляючыся ані направа, ані налева, пакуль не мінем межаў тваіх».
18
Адказаў ім Эдом: «Не ідзі праз мяне, бо перайму цябе са зброяй».
19
Сказалі тады сыны Ізраіля: «Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду, мы і жывёла наша, заплацім, што належыцца. Ня будзе цяжкасьці з платай. Мы хутка пройдзем».
20
Але Эдом адказаў: «Ня пройдзеце!» І выйшаў Эдом супраць іх з шматлікім войскам і добра ўзброены.
21
І забараніў Эдом Ізраілю пераходзіць межы свае, дык Ізраіль адыйшоў у бок ад яго.
22
І вырушылі сыны Ізраіля з Кадэшу, і прыбылі пад гару Гор.
23
Сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону там, на гары Гор, якая знаходзіцца на мяжы Эдому:
24
«Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля, таму што вы супрацівіліся волі Маёй ля водаў Мэрыбы.
25
Вазьмі Аарона і сына яго Элеазара і завядзі іх на гару Гор.
26
Там здымеш з бацькі адзеньне ягонае, і апранеш у яго Элеазара, сына ягонага. Аарон няхай адыйдзе і там памрэ».
27
Майсей зрабіў, як яму загадаў ГОСПАД. І ўзыйшлі яны на гару Гор у прысутнасьці ўсёй супольнасьці.
28
Аарон скінуў шаты свае, і апрануў у іх Элеазара, сына свайго. І памёр Аарон на вяршыні гары, а Майсей з Элеазарам зыйшлі ўніз.
29
А калі ўся супольнасьць Ізраіля ўбачыла, што памёр Аарон, плакаў увесь дом Ізраіля трыццаць дзён.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36