bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 23
Numbers 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 24 →
1
Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй мне столькі сама бычкоў і столькі сама бараноў».
2
Балак зрабіў так, як яму сказаў Білеам, i паклалі яны па бычку і барану на кожны ахвярнiк.
3
Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастой каля цэласпаленьня твайго, а я пайду, можа, мяне спаткае ГОСПАД, і што мне загадае, скажу табе». Калі ён узыйшоў на лысы ўзгорак,
4
пераняў яго Бог, і сказаў Яму Білеам: «Паставіў я сем ахвярнiкаў, і на кожны ахвярнiк палажылі бычка і барана».
5
Тады ГОСПАД уклаў словы ў вусны Білеама і сказаў яму: «Вярніся да Балака і гэта вось скажы».
6
Дык вярнуўся Білеам і знайшоў Балака, якi стаяў каля цэласпаленьня свайго, i ўсіх князёў Мааўскіх.
7
І сказаў ён прароцтва сваё, кажучы: «З Араму прывёў мяне Балак, з гор усходніх кароль Мааву: “Прыйдзі, кажа, і пракляні мне Якуба! Пасьпяшай і навядзі няшчасьце на Ізраіля!”
8
Як магу я праклінаць таго, каго не праклінае Бог? Як магу хацець каму зла, калі Бог ня хоча?
9
Я бачу яго з вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось народ, які жыве асобна, і сярод народаў ня лічыцца.
10
Хто ж можа зьлічыць пыл Якуба, і хто палічыць пясок Ізраіля? Няхай памрэ душа мая сьмерцю справядлівых і няхай будзе канец мой падобны іхняму».
11
І сказаў Балак Білеаму: «Што гэта, што ты робіш? Я цябе паклікаў праклінаць ворагаў маіх, а ты, наадварот, дабраслаўляеш іх!»
12
І адказаў яму Білеам: «Ці магу я што іншае казаць? Хіба ня тое, што загадаў мне ГОСПАД?»
13
І сказаў Балак: «Хадзі са мной на другое месца, адтуль толькі частку Ізраіля ўбачыш, а ўсяго ня будзеш магчы бачыць. Адтуль будзеш яго праклінаць».
14
І завёў ён яго на Поле Старажоў, на вяршыню Пісгі, і паставіў там сем ахвярнiкаў, і паклаў на кожны па цяляці і барану.
15
І сказаў Білеам Балаку: «Пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я адыйдуся далей на спатканьне [з Госпадам]».
16
Калі яго пераняў ГОСПАД, уклаў словы ў вусны ягоныя і сказаў: «Вяртайся да Балака і вось гэта скажаш яму».
17
Вярнуўшыся, знайшоў Балака, якi стаяў каля цэласпаленьня свайго, і князёў Мааву з ім, і зьвярнуўся да яго Балак: «Што гаварыў табе ГОСПАД?»
18
А ён аб’явіў прароцтва сваё, кажучы: «Устань, Балак, і настаў вуха. Слухай, сыне Цыпора!
19
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён скажа і ня зьдзейсьніць?
20
Дабраслаўляць прывёў Ён мяне, і ўстрымацца не магу, каб не дабраслаўляць.
21
Ня бачна няшчасьця у Якуба і ня бачыцца гора ў Ізраіля. ГОСПАД, Бог ягоны, з ім, і гоман ў яго [на славу] валадара ягонага.
22
Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для іх — як рог буйвала.
23
Няма варажбы ў Якуба, ані прадказаньняў у Ізраіля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраілю, што ўчыніць Бог.
24
Вось народ як ільвіца падымаецца ды як леў становіцца; ён ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап’ецца крыві забітых».
25
І сказаў Балак Білеаму: «Калі ты ня можаш праклінаць яго, то, прынамсі, не дабраслаўляй яго!»
26
І сказаў Білеам: «Ці ж я табе не казаў: тое, што мне ГОСПАД загадае, я мушу рабіць?»
27
І сказаў Балак яму: «Хадзі, я завяду цябе на іншае месца. Можа, спадабаецца Богу, што адтуль праклянеш яго?»
28
І завёў яго на вяршыню гары Пэор, што зьвернута ў бок пустыні.
29
І сказаў яму Білеам: «Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй столькі сама цялят і бараноў».
30
І зрабіў Балак, як яму сказаў Білеам, і паклаў бычкоў і бараноў на кожны асобны ахвярнiк.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36