bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 4
Numbers 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 5 →
1
І загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
2
«Аддзялі спаміж сыноў Левія сыноў Кегата, усю іх лічбу па родах іхніх і сем’ях іхніх,
3
ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня.
4
Гэткая вось служба сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня — [насіць] рэчы найсьвяцейшыя.
5
Калі табар будуць рыхтаваць у паход, тады Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць і здымуць заслону, што вiсiць перад уваходам, і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня.
6
Потым пакладуць накрыцьцё са скуры тахаш, і над ім расьцягнуць тканіну, усю з фіялетавага пурпуру, а потым укладуць насілы.
7
Таксама стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю з фіялетавага пурпуру і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы будуць на ім заўсёды.
8
І пакладуць на іх тканіну кармазыновую, а потым накрыцьцё са скураў тахаш, а пасьля укладуць насілы.
9
Потым возьмуць тканіну з фіялетавага пурпуру і накрыюць ёй падставу сьвечніка разам з лямпамі, нажніцамі, пасудзінамі на кнаты ды ўсімі пасудзінамі для алею, ужыванымі пры ім для запальваньня.
10
І ўсё гэтае накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.
11
І на залаты ахвярнiк пакладуць тканіну з фіялетавага пурпуру, і накрыюць яго накрыцьцём са скуры тахаш, і ўкладуць насілы.
12
Потым возьмуць усе прыналежнасьці, патрэбныя да службы ў сьвятыні, і накрыюць іх тканінай з фіялетавага пурпуру і накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.
13
І ачысьцяць ахвярнiк ад попелу, і накрыюць яго чырвоным пурпурам.
14
І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры ахвярнiку: папяльніцы, вілкі, лапаткі, крапільнікі — усе гэтыя прыналежнасьці ахвярнiка накрыюць скурай тахаш і ўкладуць насілы.
15
Пры выхадзе ў дарогу, калі Аарон і сыны ягоныя скончаць накрываць усе сьвятыя рэчы і ўсе прыналежнасьці іхнія, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. Нельга ім аднак дакранацца Каўчэга Сьведчаньня, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня.
16
Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і што толькі патрэбнае для служэньня ў Сялібе, і пра ўсе прыналежнасьці Сялібы».
17
Зноў гаварыў ГОСПАД да Майсея:
18
«Не дазвольце зьнікнуць сям’і Кегата сярод лявітаў,
19
але старайцеся, каб жылі і не паміралі, калі будуць прыступацца да найсьвяцейшых рэчаў. Аарон і сыны ягоныя няхай прыйдуць і вызначаць кожнаму свой занятак і што хто мае несьці.
20
Але няхай самі не ўваходзяць у сьвятыню хоць на хвіліну, каб паглядзець, бо будуць пакараныя сьмерцю».
21
І далей гаварыў ГОСПАД да Майсея:
22
«Палічы сыноў Гершона па родах іхніх і сем’ях іхніх.
23
Палічы ўсіх ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня.
24
Вось такі абавязак сыноў Гершона, што яны будуць рабіць:
25
яны будуць насіць заслоны Сялібы і сам Намёт Спатканьня з накрыцьцём ягоным, таксама накрыцьці са скураў тахаш, заслону, што вісіць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня,
26
заслоны панадворку і заслону ля ўваходу ў панадворак, які знаходзіцца вакол Сялібы і ахвярнiка, ды вяроўкі і ўсе прыналежнасьці, патрэбныя для служэньня.
27
На загад Аарона і сыноў ягоных павінны праходзіць ўсе службы сыноў Гершона пры пераносцы цяжараў і пры ўсякай рабоце іхняй. Даручы ім ўсё, што носяць яны.
28
Такі абавязак сыноў Гершона ў Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
29
Палічы таксама сыноў Мэрары па сем’ях іхніх і родах іхніх,
30
ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб працаваць у Намёце Спатканьня.
31
Такія вось іхнія абавязкі: насіць дошкі Сялібы і яе папярочкі, слупкі яе і іх падставы,
32
далей слупкі панадворку з усіх бакоў і іхнія падставы, калкі намёту і вяроўкі, ды ўсе рэчы пры іх, і ўсе прыналежнасьці іхнія, і запішыце ўсе рэчы, якія яны павінны насіць.
33
Такі абавязак сыноў Мэрары і службаў іх у Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара».
34
Дык Майсей, і Аарон, і князі супольнасьці палічылі сыноў Кегата па сем’ях іхніх і родах іхніх,
35
ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, усіх здатных да спаўненьня службы і працы ў Намёце Спатканьня.
36
Было налічана іх па сем’ях дзьве тысячы семсот пяцьдзясят.
37
Такая вось лічба сыноў Кегата, якія паслугуюць у Намёце Спатканьня і якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея.
38
Палічаны таксама сыны Гершона па сем’ях іхніх і родах іхніх,
39
ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, здатных да спаўненьня службы і да працаў у Намёце Спатканьня.
40
Налічана іх па сем’ях і родах дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць.
41
Гэта лічба сыноў Гершона, усіх, якія спаўняюць службу ў Намёце Спатканьня, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА.
42
Палічана таксама сыноў Мэрары па сем’ях іхніх і родах іхніх,
43
ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здатных да службы ў Намёце Спатканьня.
44
І налічана іх па сем’ях тры тысячы дзьвесьце.
45
Гэта лічба сыноў Мэрары, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА, дадзенаму праз Майсея.
46
Так былі сьпісаны ўсе лявіты, якіх палічылі Майсей, і Аарон, і князі Ізраіля па сем’ях іхніх і родах іхніх,
47
ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці, здатных да спаўненьня службы ў Сялібе і да працаў у Намёце Спатканьня.
48
І было налічана іх восем тысячаў пяцьсот восемдзесят.
49
Па загаду ГОСПАДА, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да сваёй работы і сваіх працаў. І былі яны палічаны, як загадаў ГОСПАД Майсею.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36