bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 33
Numbers 33
Belarusian Bokun
← Chapter 32
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 34 →
1
Гэтыя вось месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам.
2
Майсей запісаў падарожжа іх па месцы табараў, з якіх яны па загаду ГОСПАДА выходзілі. Вось гэтыя месцы:
3
Вось жа ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца, у другі дзень Пасхі вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэсу, ведзеныя рукой Найвышэйшага на вачах усіх Эгіпцянаў.
4
Эгіпцяне ў той час хавалі ўсіх першародных сваіх, якіх забіў ГОСПАД, калі Ён учыніў суд над ідаламі іхнімі.
5
І вырушылі Ізраільцяне з Рамсэсу і расклаліся табарам у Сукоце.
6
З Сукоту прыйшлі яны ў Этам, што на мяжы пустыні.
7
Адсюль, вырушыўшы, прыйшлі ў Пі-Гахірот, што каля Баал-Цэфону, ды раскла-ліся табарам перад Мігдолам.
8
Выйшаўшы з Пі-Гахіроту, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся табарам у Мары.
9
Выйшаўшы з Мары, прыйшлі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніцаў водных і семдзясят пальмаў, і там расклаліся табарам.
10
Выйшаўшы з Эліму, разлажыліся табарам каля Мора Чырвонага.
11
І выйшлі ад Мора Чырвонага, і разлажыліся табарам у пустыні Сін.
12
Адтуль выйшлі і прыйшлі ў Дафку.
13
Выйшаўшы з Дафкi, разлажыліся табарам у Алушы.
14
Выйшаўшы з Алушы, паставілі намёты ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцьця.
15
Вырушыўшы з Рэфідыму, разлажыліся табарам у пустыні Сынай.
16
Вырушылі з пустыні Сынай і прыйшлі ў Кібрат-Гатаву.
17
Вырушыўшы з Кібрат-Гатавы, разлажыліся табарам у Хацэроце.
18
А з Хацэроту прыйшлі ў Рытму.
19
Выйшлі з Рытмы і зрабілі табар ў Рымон-Пэрэсе.
20
Выйшлі з Рымон-Пэрэса і разлажыліся табарам у Лібне.
21
З Лібны выйшлі і зрабілі табар ў Рысе.
22
З Рысы выйшлі і разлажыліся табарам у Кэгеляце.
23
Выйшаўшы з Кэгеляты, паставілі намёты на гары Шэфэр.
24
І, зыйшоўшы з гары Шэфэр, разлажыліся табарам у Харадзе.
25
Адтуль выйшаўшы, зрабілі табар у Макэлёце.
26
Выйшаўшы з Макэлёту, разлажыліся табарам у Тахаце.
27
Выйшаўшы з Тахату, паставілі намёты ў Тэраху.
28
Выйшлі з Тэраху і разлажыліся табарам у Мітцы.
29
Вырушылі з Міткі і зрабілі табар у Хашмоне.
30
Вырушыўшы з Хашмону, прыйшлі ў Масэрот.
31
Выйшаўшы з Масэроту, разлажыліся табарам у Бэнэ-Яакане.
32
З Бэнэ-Яакану прыйшлі ў Хар-Гагідгад.
33
Адсюль вырушыўшы, паставілі намёты ў Ётбаце.
34
З Ётбаты прыйшлі ў Аброну.
35
Выйшаўшы з Аброны, разлажыліся табарам у Ецыён-Гебэры.
36
Адсюль вырушыўшы, прыйшлі ў пустыню Сін, або Кадэш.
37
Вырушылі з Кадэшу і паставілі намёты на гары Гор, на мяжы зямлі Эдому.
38
Па загаду ГОСПАДА Аарон сьвятар узыйшоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраіля, у першы дзень пятага месяца.
39
Меў ён сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.
40
Валадар Араду, Хананеец, які жыў у Нэгеве ў зямлі Ханаан, пачуў у той час, што надыходзяць сыны Ізраіля.
41
Яны зыйшлі з гары Гор і зрабілі табар у Цальмоне.
42
Адтуль вырушылі ў Пунон.
43
З Пунону выйшлі і прыйшлі ў Абот.
44
З Аботу прыйшлі ў Іе-Абарым, што на мяжы Мааву.
45
Вырушыўшы з Іе-Абарыму, разлажыліся табарам у Дыбон-Гадзе.
46
Адтуль выйшаўшы, паставілі намёты ў Альмон-Дыблатаіме.
47
Выйшаўшы з Альмон-Дэблатаіму, прыйшлі пад гару Абарым, насупраць Нэво.
48
Выйшаўшы з гары Абарым, прыйшлі на раўніны Мааву над Ярдан насупраць Ерыхону.
49
Там расклаліся табарам паміж Бэт-Гаешымотам і Абэль-Шытымам на раўнінах Мааву.
50
Там вось сказаў ГОСПАД Майсею:
51
«Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан,
52
выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламіце ўсе іхнія выявы ды разьбіце ўсіх ідалаў, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
53
Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць.
54
Падзяліце яе паміж вашымі пака-леньнямі, большаму пакаленьню – большую частку, меншаму – меншую. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Па пакаленьнях і родах будзе яна падзелена.
55
Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам цернямі ў вачах вашых i калючкамі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражываньня вашага.
56
І тады тое, што Я маніўся ім зрабіць, вам зраблю”».
← Chapter 32
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 34 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36