bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 3
Numbers 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 4 →
1
Вось такі радавод Аарона і Майсея, калі прамаўляў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай.
2
Вось гэтыя імёны сыноў Аарона: перашародны Надаў, потым Абігу, і Элеазар, і Ітамар.
3
Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, пасьвячаных, каб спаўнялі службу сьвятарскую.
4
Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі хацелі скласьці ў ахвяру чужы агонь, ды памерлі яны бязьдзетныя, дык спаўнялі службу сьвятарскую перад абліччам бацькі свайго, Аарона, Элеазар і Ітамар.
5
Прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
6
«Прывядзі пакаленьне Левія і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, няхай яны паслугуюць яму.
7
Няхай рупяцца пра ўсё, што належыцца яму ды ўсёй супольнасьці адносна Намёту Спатканьня, каб выконваць службу пры Сялібе,
8
і няхай захоўваюць усе прыналежнасьці Намёту Спатканьня, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраіля, каб выконваць службу пры Сялібе.
9
Аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным, няхай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраіля.
10
А Аарона і сыноў ягоных пастаў наглядчыкамі над службаю сьвятарскай. Калі б хто чужы прыступіў да службы, мае быць пакараны сьмерцю».
11
І сказаў ГОСПАД Майсею:
12
«Вось, Я выдзяліў лявітаў спасярод сыноў Ізраіля на месца ўсіх першародных, народжаных з улоньня маткі, таму леявіты будуць Маімі.
13
Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай выбіў Я ўсё першароднае, пасьвяціў Я Сабе ўсё першароднае ў Ізраіля, пачынаючы ад чалавека аж да жывёлы. Яны ўсе — Мае! Я — ГОСПАД!»
14
Гаварыў далей ГОСПАД Майсею на гары Сынай:
15
«Палічы сыноў Левія па сем’ях іхніх і плямёнах іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».
16
І палічыў іх Майсей, як загадаў яму ГОСПАД.
17
І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.
18
А вось імёны сыноў Гершона па родах іхніх: Лібні і Шымэй.
19
Сыны Кегата па родах іхніх: Амрам, Іцгар, Геброн і Узіэль.
20
Сыны Мэрары па родах іхніх: Махлі і Мушы. Вось жа гэта роды Левія па сем’ях бацькоў іхніх.
21
Ад Гершона паходзяць сям’я Лібні і сям’я Шымэя.
22
Лічба сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — сем тысячаў пяцьсот.
23
Яны будуць разьмяшчацца за Сялібай на захад.
24
Галавой роду Гершона быў Эліясаф, сын Ляэля.
25
Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня была даручана сама Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, а таксама заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.
26
Далей заслоны панадворку, а таксама заслона пры выхадзе на панадворак, які акружае Сялібу і ахвярнiк, а наастатак — вяроўкі, патрэбныя для службы.
27
Ад Кэгата паходзяць сем’і: Амрама і Іцгара, Геброна і Узіэля. Гэта вось сем’і Кегата.
28
Усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот; яны мелі апекавацца Сялібай.
29
Сем’і Кегата раскладалі табар з паўднёвага боку Сялібы.
30
Галавой роду Кегата быў Эліцафан, сын Узіэля.
31
Мелі яны рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнiкi, а таксама пра прылады Сялібы, прызначаныя на службу Божую, наастатак — пра заслону і абслугу яе.
32
Начальнікам князёў сем’яў лявітаў быў Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі службы ў сьвятыні.
33
Ад Мэрары паходзяць сем’і Махлі і Мушы; гэта сем’і Мэрары.
34
Поўны лік сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысячаў дзьвесьце.
35
Галавой сем’яў Мэрары быў Цурыэль, сын Абігаіля. Яны ставілі табар з паўночнага боку Сялібы.
36
Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, іхнія папярочкі, слупкі разам з падставамі i ўсе рэчы, патрэбныя для ейнай абслугі,
37
і слупкі панадворку з усіх бакоў, і іхнія падставы, і колцы іх з вяроўкамі.
38
А з пярэдняга боку Сялібы, на ўсход перад Намётам Спатканьня стаўлялі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана сьвятыня ад імя сыноў Ізраіля. Калі б хто наблізіўся чужы, меў быць пакараны сьмерцю.
39
Поўная лічба лявітаў, сьпісаных Майсеем па загаду ГОСПАДА, мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — дваццаць дзьве тысячы.
40
І загадаў ГОСПАД Майсею: «Падлічы ўсіх першародных мужчынаў Ізраільцянаў у гадах ад аднаго месяца і вышэй, палічы іх паіменна,
41
i вазьмі лявітаў для Мяне як замену усіх першародных з сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД. Таксама вазьмі жывёлу іхнюю на замену ўсёй першароднай жывёлы спаміж жывёлы сыноў Ізраіля».
42
І палічыў Майсей на загад ГОСПАДА першародных Ізраільцянаў.
43
І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры.
44
І зноў загадаў ГОСПАД Майсею:
45
«Вазьмі лявітаў на месца ўсіх першародных Ізраільцянаў разам з жывёлай лявітаў на замену жывёлы іхняе. Лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД.
46
Як выкуп за гэтых дзьвесьце семдзесят трох, з першародных сыноў Ізраіля, што перавышаюць лік лявітаў,
47
вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, па вазе сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.
48
Дасі срэбнікі Аарону і сынам ягонымяк выкуп за тых, што засталіся».
49
І ўзяў Майсей выкуп ад тых, што перавышалі лік выкупленых лявітамі.
50
Дык вось ад першародных сыноў Ізраіля дастаў срэбнікаў тысячу трыста шэсьдзесят пяць [сыкляў] па вазе сыкля сьвятыні.
51
І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным на загад ГОСПАДА, як сказаў яму ГОСПАД.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
Recommended Reading
Commentary
Numbers Commentaries
→
Devotional
Numbers Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bokun Study Bible
→