bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 18
Numbers 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 19 →
1
І сказаў тады ГОСПАД Аарону: «Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце адказныя за праступкі, дапушчаныя ў Сялібе. Ты і сыны твае будзеце адказныя за грахі сьвятарства вашага.
2
Вазьмі сабе таксама братоў тваіх, пакаленьне Левія, племя бацькі твайго, няхай будуць яны пры табе і дапамагаюць табе; а ты і сыны твае з табою будзеце пры Намёце Спатканьня.
3
Няхай рупяцца яны пра тое, што патрэбнае для цябе і для Сялібы. Але да сьвятых рэчаў і да ахвярнiка ня могуць яны прыступацца, каб не памерлі і яны, і вы разам з імі.
4
Няхай будуць яны пры табе і няхай рупяцца пра ўсё адносна Намёту Спатканьня, пра ўсю службу ў Сялібе. Але ніводзін чужынец ня можа набліжацца да вас.
5
Вы рупцеся пра абслугу Сялібы ды пра абслугу ахвярнiка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраіля.
6
Вось жа ўзяў Я братоў вашых, лявітаў, спасярод сыноў Ізраіля і даў іх як дар ГОСПАДУ, каб спаўнялі службу ў Намёце Спатканьня.
7
І ты і сыны твае захоўвайце сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да абслугі ахвярнiка і месца за заслонай. Я даю вам дар службы сьвятарства, а хто чужы прыступіцца, пакараны будзе сьмерцю».
8
І сказаў ГОСПАД Аарону: «Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усе дары, якія пасьвячаюцца сынамі Ізраіля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэньне сьвятарскае як закон вечны.
9
З дароў найсьвяцейшых, за выключэньнем таго, што будзе спалена, возьмеш сабе кожны дар і ахвяру за грэх, ахвяру хлебную і ахвяру аднагараджэньня, якія Мне прыносяць; як рэчы найсьвяцейшыя будуць яны належаць табе і сынам тваім.
10
У месцы найсьвяцейшым будзеш іх есьці; толькі мужчыны могуць есьці гэта, бо гэта сьвятыня для цябе.
11
Дары ахвярныя, патрасаныя парад ГОСПАДАМ, якія складаюць сыны Ізраіля, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны; кожны чысты ў доме тваім няхай спажывае іх.
12
Табе Я даю ўсё, што найлепшае з алею, усё, што найлепшае з віна і збожжа, якое сыны Ізраіля прыносяць ГОСПАДУ як першыя плады.
13
І пяршыны, якія яны прыносяць ГОСПАДУ з усёй іхняй зямлі, належаць табе. Кожны, хто чысты спаміж сям’і тваёй, можа іх спажываць.
14
Усё, што заклятае у Ізраілі, тваім будзе.
15
Усе першародныя ўлоньня маткі, якія прыносяцца ў ахвяру ГОСПАДУ, ці з людзей, ці з жывёлы, тваімі будуць. Што да людзей першародных і кожнай жывёлы, якая нячыстая, іх трэба выкупіць.
16
Выкуп бярэцца праз месяц пасьля нараджэньня ў пяць сыкляў срэбра па вазе сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.
17
Першародных кароваў, авечак і козаў ня будзеш выкупляць, бо яны пасьвячаны ГОСПАДУ. Толькі кроў іхнюю выльеш на ахвярнiк, а тлушч іхні спаліш у агні на мілы пах ГОСПАДУ.
18
Мяса іхняе табе належыць, грудзіна патрасаная і правая лапатка будуць тваімі.
19
Усе дары сьвятыя, якія ахвяроўваюць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны. Гэта вечны закон солі перад ГОСПАДАМ для цябе і сыноў тваіх».
20
І сказаў ГОСПАД Аарону: «У зямлі іхняй ня будзеш мець ніякай уласнасьці i ня будзеш мець між імі часткі зямлі. Я — частка твая і спадчына твая між сынамі Ізраіля.
21
Вось жа сынам Левія Я даю як спадчыну ўсе дзесяціны, складаныя сынамі Ізраіля, за служэньне, якое яны выконваюць для Мяне ў Намёце Спатканьня.
22
А сыны Ізраіля не павінны прыступаць да Намёту Спатканьня, каб не дапусьціліся грэху ды не памерлі.
23
Адны толькі лявіты могуць выконваць служэньне ў Намёце Спатканьня і несьці на сабе грэх іхні. Гэта закон вечны для нашчадкаў вашых. Лявіты ня будуць мець спадчыны між сынамі Ізраіля,
24
бо Я даў лявітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраіля ахвяроўваюць ГОСПАДУ. Дзеля таго сказаў Я ім: “Між сыноў Ізраіля ня будзеце вы мець спадчыны”».
25
Пасьля гаварыў ГОСПАД Майсею:
26
«Аб’яві лявітам і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, то дзясятую частку маеце адкласьці ГОСПАДУ.
27
Гэта будзе вам залічана як ахвяра ад збожжа з току або ад таго, што напаўняе тоўчню.
28
І вы таксама павінны складаць ГОСПАДУ ахвяры з дзесяцінаў, якія атрымоўваеце ад сыноў Ізраіля; прынясіце іх ГОСПАДУ і дайце сьвятару Аарону.
29
З усяго, што атрымліваеце з дзесяцін, выдзеліце дары ГОСПАДУ, і няхай будуць яны найлепшыя і адборныя”.
30
І скажы ім: “Калі вы зложыце ў ахвяру з дзесяцінаў што адборнае і найлепшае, то гэта будзе вам залічана як ахвяра з току і з тоўчні.
31
Можаце гэта есьці на кожным месцы разам з усімі, хто належыць да сем’яў вашых. Бо гэта плата за службу вашую ў Намёце Спатканьня.
32
Калі адберыцё тое, што найлепшае, не саграшыце, і не зьняважыце сьвятых дароў Ізраіля, і не памрыцё”».
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36