bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 15
Numbers 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 16 →
1
І сказаў ГОСПАД Майсею:
2
«Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю пражываньня вашага, якую Я дам вам,
3
і будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ, цэласпаленьні або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабравольна прыносячы дары, або пры ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах ГОСПАДУ з валоў ці авечак,
4
тады той, хто прыносіць ахвяру сваю ГОСПАДУ, павенен прынесьці ў ахвяру хлебную дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэйцяй гіну алею.
5
Як ахвяру вадкую павінен даць разам з ахвярай цэласпаленьня або з ахвярай мірнай чацьвёртую частку гіну віна на кожнае ягня.
6
Разам з ахвярай з ягняці складзеш дзьве трэці эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.
7
Поруч у ахвяру вадкую з віна адну трэйцюю гіну прынясеш на мілы пах ГОСПАДУ.
8
Калі складаеш у ахвяру цяля на цэласпаленьне або ў ахвяру як спаўненьне шлюбаваньня, або ў ахвяру мірную ГОСПАДУ,
9
дасі разам з цялём у ахвяру хлебную тры дзясятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіну алею,
10
а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна на мілы пах ГОСПАДУ.
11
Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры з цяляці або ягняці як з авечак, так і з козаў.
12
Паводле ліку ахвяраў, якія вы складаеце, так рабеце пры кожнай, паводле лічбы іх.
13
Кожны тутэйшы так павінен рабіць гэта, складаючы ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ.
14
Калі б які чужынец, якi жыве ў вас, або які пасяліўся сярод вас, хацеў бы скласьці ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ, павінен складаць яе, як і вы.
15
Адна пастанова для вас і для прыханяў у-ва ўсе пакаленьні вашыя; як вы, так і прыхадзень будзе перад ГОСПАДАМ.
16
Адзін закон і тая самая пастанова як для вас, так і для прыхадняў, якiя пражываюць у вас”».
17
І сказаў ГОСПАД Майсею:
18
«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі вы прыйдзеце ў зямлю, якую Я вам дам,
19
і калі будзеце есьці хлеб з той зямлі, то выдзяліце перш асаблівы дар ГОСПАДУ.
20
Ад першага цеста вашага печыва прынясіце як асаблівы дар з току.
21
Будзеце складаць пяршыны цеста як асаблівы дар ГОСПАДУ ў-ва ўсе пакаленьні вашыя.
22
Калі праз няведаньне вы ня споўніце ўсіх гэтых загадаў, якія перадаў ГОСПАД праз Майсея,
23
таго ўсяго, што загадаў ГОСПАД праз Майсея, ад дня, у які ГОСПАД загадаў гэта, ды праз усе будучыя пакаленьні вашыя,
24
і забудзе зрабіць гэтае супольнасьць, то павінна ўся супольнасьць скласьці ў ахвяру цялёя ў цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ; да таго адпаведную прадпісаньнем закону ахвяру хлебную і вадкую, і казла ў ахвяру за грэх.
25
Сьвятар ачысьціць усю супольнасьць сыноў Ізраіля і будзе ім адпушчана, бо было гэта зроблена па няведаньні, і яны склалі ахвяру цэласпаленьня і ахвяру за грэх перад абліччам ГОСПАДА за няўвагу сваю.
26
І будзе ўсёй супольнасьці адпушчана, а таксама чужынцам, якiя жывуць сярод іх, бо гэта быў грэх па няведаньні ўсяго народу.
27
Калі хто адзін саграшыць па няведаньні, няхай прынясе аднагадовую казу ў ахвяру за грэх.
28
І сьвятар ачысьціць душу, што па няведаньні саграшыла перад ГОСПАДАМ, і будзе яна ачышчаная, i атрымае адпушчэньне.
29
Адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужынцаў, для тых, хто саграшыць па няведаньні.
30
Калі б хто з тутэйшых або з прыхадняў зрабіў гэта сьвядома, то ён зьневажае ГОСПАДА, і будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,
31
бо ён узгардзіў словам ГОСПАДА і парушыў прыказаньне Ягонае. Такі будзе пакараны і панясе адказнасьць за грэх свой”».
32
І сталася, калі сыны Ізраіля былі ў пустыні, вось, напаткалі яны чалавека, які зьбіраў дровы ў дзень суботы.
33
І прывялі яго да Майсея і Аарона, і да ўсёй супольнасьці.
34
Яны затрымалі яго пад вартай, ня ведаючы, што з ім павінны зрабіць.
35
І ГОСПАД сказаў Майсею: «Гэты чалавек павінен памерці. Няхай уся грамада ўкамянуе яго за табарам».
36
І вывелі яго за табар, і ўкаменавалі яго, як загадаў ГОСПАД, і ён памёр.
37
І сказаў ГОСПАД Майсею:
38
«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім, каб яны зрабілі сабе фрэнзьлі на краях шатаў сваіх і ўклалі ў іх ніткі з фіялетавага пурпуру.
39
Калі іх убачыце, узгадаеце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, каб споўніць іх ды каб не ісьці вам за пажаданьнямі сэрца вашага і вачэй, якія валакуць вас у распуснасьць,
40
каб вы памяталі ўсе прыказаньні Мае і спаўнялі іх, і так былі сьвятымі перад Богам вашым.
41
Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36