bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 29
Numbers 29
Belarusian Bokun
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 30 →
1
У першы дзень сёмага месяца няхай будзе ў вас сьвяты сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
2
Складзіцё ахвяру цэлампаленьня на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,
3
а таксама ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на барана,
4
і адну дзясятую на кожнае ягня.
5
І казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
6
Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю хлебнай і апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, лучна з ахвяраю хлебнай і вадкай, складайце іх на мілы пах ГОСПАДУ.
7
У дзясяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
8
У ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы,
9
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
10
і адну дзясятую на кожнае з сямі ягнят.
11
І таксама казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэласпаленьня разам з ахвярамі хлебнымі і вадкімі, на мілы пах ГОСПАДУ.
12
У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.
13
У ахвяру цэласпаленьня складзіцё на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы.
14
І ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на кожнага бычка; дзьве дзясятыя на кожнага барана,
15
i па адной дзясятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят.
16
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
17
У другі дзень [прынесіцё] дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
18
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
19
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня, ахвяраў хлебных і вадкіх.
20
У трэці дзень — адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы.
21
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
22
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
23
У чацьвёрты дзень — дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
24
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
25
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
26
У пяты дзень — дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
27
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
28
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
29
У шосты дзень — восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
30
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
31
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
32
У сёмы дзень — сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
33
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
34
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
35
У восьмы дзень адбудзецца сьвяты сход; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень.
36
І складзіцё цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
37
І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
38
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
39
Гэтыя ахвяры маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле шлюбаваньняў вашых, або як дабравольныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя».
← Chapter 28
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 30 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36