bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 27
Numbers 27
Belarusian Bokun
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 28 →
1
І прыйшлі дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду Манасы, сына Язэпа, а імёны іхнія: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
2
І сталі яны перад Майсеем і Элеазарам сьвятаром, і князямі, і перад ўсёю супольнасьцю каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і сказалі:
3
«Бацька наш памёр у пустыні, і ня ўдзельнічаў у бунце Караха супраць ГОСПАДА, але памёр у граху сваім. Ён ня меў сыноў.
4
Ці ж можа счэзнуць імя ягонае з роду ягонага, бо ня меў ён сына? Дайце нам спадчыну паміж братоў бацькі нашага».
5
І прынёс Майсей справу іхнюю на суд ГОСПАДА.
6
І ГОСПАД сказаў яму:
7
«Справядліва дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць між братоў бацькі іхняга, і няхай яны маюць спадчыну.
8
Сынам жа Ізраіля скажы так: “Калі чалавек памрэ бяз сына, спадчына ягоная пераходзіць на дачку.
9
Калі б ня меў дачкі, спадкаемцамі сталі б браты ягоныя.
10
Калі б і братоў не было, аддасьцё спадчыну братам бацькі яго.
11
Калі б і братоў у бацькі не было, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў родзе ягоным, і ён возьме спадчыну”. Як загадаў ГОСПАД Майсею, такі будзе сынам Ізраіля сьвяты і вечны закон».
12
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля.
13
Калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народу свайго, як пайшоў брат твой, Аарон,
14
бо вы зьняважылі Мяне ў пустыні Сін падчас бунту супольнасьці, бо не захацелі аб’явіць сьвятасьці Маёй перад імі, [даючы ім] вады». Гэта вада Мэрывы каля Кадэшу ў пустыні Сін.
15
І сказаў Майсей ГОСПАДУ:
16
«Няхай прызначыць ГОСПАД, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, які кіраваў бы зграмаджэньнем гэтым,
17
i мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня стаўся народ ГОСПАДАЎ як авечкі без пастуха».
18
І сказаў яму ГОСПАД: «Вазьмі Егошуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух; і ўскладзі рукі твае на яго.
19
І пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром i ўсёй супольнасьцю, і перад абліччам усіх дай яму даручэньні.
20
І ўладай сваёй падтрымай яго, каб слухала яго ўся супольнасьць сыноў Ізраіля.
21
Стане ён перад Элеазарам сьвятаром, а ён пра яго параіцца з ГОСПАДАМ праз суд урыму. Паводле загаду ягонага будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраіля з ім, і ўся супольнасьць».
22
Майсей зрабіў так, як яму загадаў ГОСПАД. Паклікаў Егошуа, паставіў яго перад сьвятаром Элеазарам і ўсім прысутным народам,
23
і, усклаўшы на галаву ягоную рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
← Chapter 26
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 28 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36