bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 21
Numbers 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 22 →
1
Валадар Араду, Хананеец, які жыў ў Нэгеве, даведаўся, што Ізраільцяне надыходзяць дарогай ад Атарыму, і напаў ён на Ізраіля, і ўзяў палоньнікаў.
2
Тады Ізраіль шлюбаваў ГОСПАДУ ў гэтыя словы: «Калі Ты выдасі народ гэты ў рукі нашыя, мы збурым гарады ягоныя».
3
І выслухаў ГОСПАД малітву Ізраіля, і даў яму Хананейцаў, якіх яны выбілі, і збурылі гарады іхнія, і назвалі месца тое Харма.
4
З гары Гор ішлі яны ў напрамку Мора Чырвонага, каб абыйсьці зямлю Эдом. І ў час дарогі народ страціў цярплівасьць.
5
І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: «Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. Абрыдла ўжо нам гэтая марная ежа».
6
І паслаў ГОСПАД на народ ядавітых зьмеяў, якія кусалі народ, і памерла шмат народу з Ізраіля.
7
І прыйшоў народ да Майсея, і жаліўся: «Саграшылі мы, бо блявузгалі супраць ГОСПАДА і супраць цябе. Маліся да ГОСПАДА, каб забраў Ён ад нас гэтых зьмеяў». І маліўся Майсей за народ.
8
І сказаў ГОСПАД яму: «Зрабі мядзянага зьмея і падымі яго на жэрдцы. Калі хто ўкушаны гляне на яго, будзе жыць».
9
І зрабіў Майсей мядзянага зьмея, і памясьціў яго на жэрдцы, і хто быў укушаны зьмеямі, глянуўшы на мядзянага зьмея, здаравеў.
10
Адтуль выйшлі сыны Ізраіля і расклаліся табарам у Абоце.
11
З Аботу накіраваліся далей і расклаліся табарам пад Іе-Гаабарымам у пустыні на ўсход ад Мааву.
12
Адтуль пайшлі далей і затрымаліся ў лагчыне ручая Зарэд.
13
Пакінуўшы яго, расклаліся табарам за ракою Арнон, якая цячэ праз пустыню, пачынаючыся з зямлі Амарэйцаў, бо Арнон творыць мяжу між Мааўлянамі і Амарэйцамі.
14
Таму вось сказана ў Кнізе войнаў ГОСПАДА: «Вагэб каля Суфа і ручаёў Арнону.
15
Схіл ручаёў сягае аж да мясцовасьці Ар і прылягае аж да межаў Мааву».
16
Адгэтуль рушылі у Бээр. Гэта тая студня, пра якую сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры народ, і Я дам ім вады».
17
Тады засьпявалі Ізраільцяне гэтую песьню: «Напаўняйся, студня, сьпявайце аб ёй!
18
Студня, якую выкапалі князі ды начальнікі народу, выразалі скіпетрам і кіямі сваімі». З пустыні яны вырушылі ў Матану,
19
з Матаны ў Нааліэль, з Нааліэля ў Бамот,
20
з Бамоту ў лагчыну, якая ў зямлі Мааў, каля вяршыні гары Пісга, што ўзвышаецца над пустыняй.
21
І паслаў Ізраіль паслоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, каб яму сказаць:
22
«Прашу, дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю; ня збочым мы на палі і на вінаграднікі, ня будзем піць са студняў, пакуль ня пройдзем межы твае».
23
Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае. Ён сабраў усё войска сваё і пераняў іх у пустыні, прыйшоў у Ягцу і напаў на Ізраіля.
24
Паканаў аднак яго Ізраіль мячом і заняў зямлю ягоную ад Арнону аж да Ябоку, аж да [зямлі] сыноў Амона, бо моцнай абаронай былі заагледжаны межы сыноў Амона.
25
І авалодаў Ізраіль усімі тымі гарадамі, i абжыўся ў гарадах Амарэйцаў, у Хешбоне і ў-ва ўсіх ваколіцах.
26
Хешбон быў сталіцай Сыгона, валадара Амарэйцаў, які ваяваў з папярэднім валадаром Мааву і заваяваў у яго ўсю зямлю аж да Арнону.
27
Таму гаворыцца ў прыказцы: «Ідзіце ў Хешбон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сыгона!
28
Вось, агонь шугануў з Хешбону, полымя з гораду Сыгона, і спаліў Ар-Мааў і праглынуў узгорышчы Арнона.
29
Гора табе, Мааў; прапаў ты, народ Хамоша! Змусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дачок тваіх [даў] у палон Сыгону, валадару Амарэйцаў.
30
Пусьцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы ўсё аж да Нофы ды аж да Мэдэвы».
31
Так абжыўся Ізраіль у зямлі Амарэйцаў.
32
Пасьля паслаў Майсей выведчыкаў, каб агледзелі Язэр. І яны здабылі яго разам з вакалічнымі мясцовасьцямі, а Амарэйцаў, якія былі там, выгналі.
33
Далей павярнуліся і пайшлі ў бок Башану. Пераняў іх Ог, валадар Башану, з усім народам сваім у Эдрэі, каб ваяваць з імі.
34
І ГОСПАД сказаў Майсею: «Ня бойся яго, бо Я аддаў яго ў рукі твае, яго і ўвесь народ, і зямлю ягоную, і ты зробіш з ім так, як зрабіў з Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які сядзеў у Хешбоне».
35
І яны пабілі яго і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны, аж нікога не засталося з іх, і завалодалі зямлёй ягонай.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36