bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 14
Numbers 14
Belarusian Bokun
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 15 →
1
І ўсё зграмаджэньне ў тую ноч плакала ў голас,
2
і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраіля, і казалі: «Лепш, каб мы былі паўміралі ў Эгіпце, або ў той бязьлюднай пустыні.
3
Навошта завёў нас ГОСПАД у гэтую зямлю, каб мы загінулі ад мяча, а жонкі і дзеці нашыя пайшлі ў палон? Ці ня лепш нам вярнуцца ў Эгіпет?»
4
І казалі адзін аднаму: «Паставім сабе правадыра і вернемся ў Эгіпет».
5
Пачуўшы гэта, Майсей і Аарон упалі ніцма на зямлю перад усёй супольнасьцю сыноў Ізраіля.
6
А Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, якія самі аглядалі зямлю, разьдзёрлі шаты свае
7
і казалі ўсяму зграмаджэньню сыноў Ізраіля: «Зямля, якую мы абыйшлі, вельмі добрая.
8
Калі ласкавы будзе ГОСПАД, то ўвядзе нас у яе і дасьць нам зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.
9
Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і не палохайцеся народу той зямлі, бо, як хлеб, мы іх праглынем. Яны ня маюць ніякай абароны, бо ГОСПАД з намі. Ня бойцеся іх».
10
Уся супольнасьць з абурэньнем гаманіла і хацела іх укаменаваць, калі над Намётам Спатканьня зьявілася хвала ГОСПАДА перад абліччам усіх сыноў Ізраіля.
11
І прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль жа ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў перад ім?
12
Я адведаю іх пошасьцю і зусім выгублю. А з цябе Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за іх».
13
І сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Вось жа пачуюць Эгіпцяне, ад якіх Ты вывеў народ гэты магутнасьцю Тваёй,
14
і будуць пра гэта казаць жыхарам зямлі, якія чулі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, даешся бачыць Сябе тварам у твар, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі днём у слупе воблачным, а ноччу — у слупе вогненным.
15
Дык калі гэты народ выб’еш да апошняга чалавека, народы, якія пра гэта пачуюць, скажуць пра Цябе:
16
“ГОСПАД ня мог увесьці народ у зямлю, якую ім запрысяг, дзеля таго Ён выбіў іх у пустыні!”
17
Дык няхай праславіцца моц Госпада, як Ты запрысяг, кажучы:
18
“ГОСПАД цярплівы і бязьмежнай міласэрнасьці, Які прабачае правіны і грахі і не пакідае без пакараньня, але карае беззаконьні бацькоў на сынах да трэйцяга, а нават да чацьвёртага пакаленьня”.
19
Дык даруй правіну народу гэтаму дзеля вялікай ласкавасьці Тваёй, як Ты прабачаў народу гэтаму ад Эгіпту аж дасюль».
20
І сказаў ГОСПАД: «Вось, Я прабачаю паводле слова твайго.
21
Але, як Я жывы, слава ГОСПАДА напоўніць усю зямлю!
22
Усе людзі, якія бачылі славу Маю і знакі, якія чыніў Я ў Эгіпце і ў пустыні, але ўсё ж такі спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і ня слухалі голасу Майго,
23
не пабачаць яны зямлі, якую запрысяг Я бацькам іхнім, і ніхто з тых, хто зьневажаў Мяне, ня будзе аглядаць яе.
24
Толькі слугу Майго Халева, поўнага іншага духа, які ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, у якую ён ўжо ўвайшоў, і насеньне ягонае авалодае ёю.
25
Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах. Заўтра падымеце табар і вернецеся ў пустыню ў накірунку Мора Чырвонага».
26
І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
27
«Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Чуў Я нараканьні сыноў Ізраіля.
28
Дык скажы ім: “Жыву Я, кажа ГОСПАД. Як вы гаварылі, Я пачуў, і гэтак зраблю вам!
29
У гэтай пустыні пападаюць трупы вашыя! Усе, што наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, палічаны.
30
Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.
31
А дзяцей вашых, пра якіх вы казалі, што яны будуць здабычай ворагаў, Я ўвяду, каб аглядалі зямлю, якою вы ўзгардзілі.
32
Што да вас, то вашыя трупы будуць ляжаць у гэтай пустыні.
33
А сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць цярпець за нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні.
34
Па ліку сарака дзён, на працягу якіх аглядалі вы зямлю, год будзе залічаны за дзень, значыць, сорак гадоў вы будзеце пакутаваць за грахі вашыя і даведаецеся, што такое, калі Я пакінуў вас.
35
Я, ГОСПАД, сказаў і гэтак зраблю гэтаму ліхому зграмаджэньню, якое бунтуецца супраць Мяне. У гэтай пустыні вы загінеце і памрэцё».
36
І вось усе тыя людзі, якіх паслаў Майсей на выведваньне зямлі, і якія, вярнуўшыся, схілілі ўсю супольнасьць да нараканьня, падаючы ліхія весткі пра зямлю,
37
тыя, што разносілі ліхія весткі пра зямлю тую, памерлі раптоўна ў прысутнасьці ГОСПАДА.
38
Але Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, засталіся жывымі з усіх тых людзей, якія хадзілі выведваць зямлю.
39
Усе гэтыя словы пераказаў Майсей усім сынам Ізраіля, і народ вельмі засмуціўся.
40
Устаўшы назаўтра рана, узыйшлі яны на вяршыню гары і казалі: «Гатовыя мы пайсьці ў зямлю, пра якую казаў ГОСПАД, бо бачым, што мы саграшылі».
41
Майсей сказаў ім: «Чаму вы пераступаеце волю ГОСПАДА? Гэта ня будзе мець посьпеху.
42
Не ідзіце, бо няма ГОСПАДА з вамі, каб не пагінулі вы ад ворагаў вашых!
43
Амалек вось і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга пагінеце, таму што вы адступіліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА».
44
Але яны вырашылі ўзыйсьці на вяршыню гары; а Каўчэг Запавету ГОСПАДА і Майсей ня выйшлі з табару.
45
Тады зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, што жылi на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36