bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 7
Numbers 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 8 →
1
Калі Майсей збудаваў Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
2
тады прыйшлі князі Ізраіля, галовы паасобных родаў сваіх, начальнікі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісу,
3
і прынесьлі дары свае перад ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
4
І сказаў ГОСПАД Майсею:
5
«Вазьмі гэта ад іх; няхай будзе гэта на абслугу Намёту Спатканьня. Разьдзялі гэта паміж лявітамі адпаведна да іх паслугі».
6
І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх лявітам.
7
Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
8
Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
9
А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на плячах сваіх.
10
У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярнiка прынесьлі начальнікі дары свае перад ахвярнiкам.
11
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з начальнікаў штодзень прыносіць дары свае на пасьвячэньне ахвярнiка».
12
У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.
13
Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама чаша срэбная ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
14
залатая чаша ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненая кадзілам,
15
адзін бычок, баран і гадавое ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
16
казёл у ахвяру за грэх,
17
і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвярны дар Нахшона, сына Амінадава.
18
У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара.
19
Ён прынёс місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
20
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам;
21
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
22
казла ў ахвяру за грэх,
23
i ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара.
24
У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Гэлёна.
25
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
26
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
27
маладога бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
28
казла ў ахвяру за грэх,
29
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліява, сына Гэлёна.
30
У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
31
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
32
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
33
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
34
казла ў ахвяру за грэх,
35
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліцура, сына Шэдэура.
36
У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
37
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
38
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
39
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
40
казла ў ахвяру за грэх,
41
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая.
42
У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
43
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
44
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
45
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
46
казла ў ахвяру за грэх,
47
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля.
48
У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
49
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбнуюў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
50
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
51
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
52
казла ў ахвяру за грэх,
53
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Элішамы, сына Амігуда.
54
У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
55
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
56
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
57
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
58
казла ў ахвяру за грэх,
59
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура.
60
У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
61
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
62
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
63
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
64
казла ў ахвяру за грэх,
65
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Абідана, сына Гідэоні.
66
У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
67
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
68
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
69
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
70
казла ў ахвяру за грэх,
71
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая.
72
У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
73
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
74
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
75
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
76
казла ў ахвяру за грэх,
77
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Пагіэля, сына Акрана.
78
У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвяры] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
79
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,
80
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
81
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,
82
казла ў ахвяру за грэх,
83
два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіры,сына Энана.
84
Вось дары ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярнiка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
85
Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў срэбра, а кожная чаша — семдзесят.
86
Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульная вага золата чашаў складала сто дваццаць сыкляў.
87
Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэласпаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў хлебных, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
88
Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў i шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі [дары] на пасьвяту ахвярнiка, калі ён быў памазаны.
89
Калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з ГОСПАДАМ, чуў ён голас, якi гаварыў яму з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі. Адтуль казаў Ён яму.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36