bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 16
Numbers 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 17 →
1
Вось жа Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, а таксама Датан і Абірам, сыны Эліява, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна,
2
паўсталі супраць Майсея разам з іншымі сынамі Ізраіля, у лічбе двухсот пяцідзесяці чалавек, начальнікі супольнасьці, прадстаўнікі народу, людзі слаўныя.
3
Выступілі яны супраць Майсея і Аарона і сказалі: «Хопіць вам, бо ўся супольнасьць, усе — сьвятыя, і пасярод іх ёсьць ГОСПАД. Дык чаму вы ставіце сябе вышэй зграмаджэньня ГОСПАДАВАГА?»
4
Калі пачуў гэта Майсей, упаў вобліч.
5
І сказаў Караху ды ўсяму сходу: «Заўтра пакажа ГОСПАД, хто да Яго належыць, і хто сьвяты, i сьвятых прытуліць да Сябе; і каго Ён выбярэ, таго Ён наблізіць да Сябе.
6
Дык вось што зрабіце: Няхай Карах і ўсе яго супольнікі возьмуць кадзільніцы свае,
7
і няхай у іх укладуць агонь, і заўтра пакладуць у іх кадзіла перад ГОСПАДАМ, і каго выбярэ ГОСПАД, той сьвяты. Досыць вам, сыны Левія».
8
І сказаў Майсей Караху: «Слухайце, сыны Левія!
9
Ці мала вам, што Бог Ізраіля аддзяліў вас спаміж усёй супольнасьці Ізраіля, і выбраў вас Сабе, каб вы служылі Яму ў Сялібе ГОСПАДА, і каб стаялі перад народам, і паслугавалі за іх?
10
І Ён дапусьціў цябе да Сябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Левія, а вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства,
11
i ўсё тваё зборышча выступае супраць ГОСПАДА? Хто такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?»
12
І паслаў Майсей паклікаць Датана і Абірама, сыноў Эліява, але яны сказалі: «Ня пойдзем!
13
Ці мала табе, што ты вывеў нас з зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, каб выгубіць нас у пустыні, і яшчэ хочаш панаваць над намі?
14
На самой справе ня ўвёў ты нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!»
15
І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прымай ахвяры іхняе! Ніводнаму з іх ня ўзяў я нават асла і нікога з іх я ня скрыўдзіў».
16
Потым сказаў Майсей Караху: «Заўтра ты і ўсе супольнікі твае станьце перад ГОСПАДАМ, ты і Аарон – асобна.
17
І возьмеце кожны кадзільніцу сваю і пакладзіцё ў іх кадзіла, і прынясіцё перад аблічча ГОСПАДА кожны кадзільніцу сваю, дзьвесьце пяцьдзясят кадзільніцаў; ты і Аарон будзеце трымаць кожны кадзільніцу сваю».
18
І кожны ўзяў кадзільніцу сваю, уклаў у яе агонь, насыпаў кадзіла, і сталі яны каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, сталі таксама Майсей і Аарон.
19
І сабраў Карах супраць іх усё зграмаджэньне каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. І зьявілася ўсім слава ГОСПАДАВА.
20
І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
21
«Адлучыцеся ад гэтай грамады, Я іх зьнішчу ў момант».
22
Яны тады ўпалі вобліч і малілі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыцьцё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі толькі адзін хто саграшыў?»
23
І сказаў ГОСПАД Майсею:
24
«Загадай усяму народу адыйсьці ад жытлаў Караха, Датана і Абірама».
25
Тады ўстаў Майсей і пайшоў да Датана і Абірама, а старшыні Ізраіля пайшлі за ім.
26
І сказаў ён тым, што сабраліся: «Адыйдзіце ад намётаў гэтых бязбожных людзей! І не дакранайцеся нічога, што да іх належыць, каб вы не пагінулі праз грахі іхнія!»
27
І адыйшліся ўсе ад месца пражываньня Караха, Датана і Абірама. Датан жа і Абірам выйшлі і сталі перад уваходам у намёты свае разам з жонкамі сваімі, сынамі і малымі дзецьмі.
28
І сказаў Майсей: «З гэтага даведаецеся, што ГОСПАД паслаў мяне, каб чыніў усё, што бачыце, і што гэта не ад мяне выйшла.
29
Калі гэтыя людзі памруць, як усе людзі паміраюць, ды калі лёс іхні будзе такі, які і ў кожнага чалавека, то ГОСПАД не паслаў мяне.
30
А калі ГОСПАД учыніць штосьці незвычайнае, што зямля разявіць пашчу сваю і праглыне іх і ўсё, што да іх належыць, і жывыя пападуць яны ў адхлань, то ведайце, што яны блявузгалі на ГОСПАДА».
31
І адразу, як перастаў гаварыць, расступілася зямля пад нагамі іхнімі;
32
і, раскрыўшы пашчу сваю, праглынула іх разам з сем’ямі іхнімі, усіх людзей Караха з усёй маёмасьцю іхняй.
33
І так жывыя папалі яны ў адхлань, і зямля накрыла іх, і былі вынішчаны спаміж супольнасьці.
34
Усе ж сыны Ізраіля, якія стаялі навокал, на крык тых, што гінулі, паўцякалі, кажучы: «Каб часам і нас зямля не праглынула».
35
І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36