bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 9
Numbers 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 10 →
1
У першы месяц другога году па выхадзе з Эгіпту сказаў ГОСПАД Майсею ў пустыні Сынай:
2
«У вызначаны час сыны Ізраіля павінны сьвяткаваць Пасху.
3
Будзеце яе сьвяткаваць у чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам паводле ўсіх адносна яе законаў і звычаяў».
4
І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, каб яны справілі Пасху.
5
І яны спраўлялі Пасху ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Паводле ўсяго таго, што загадаў ГОСПАД Майсею, рабілі сыны Ізраіля.
6
І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона,
7
і сказалі ім: «Мы — нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час маглі скласьці ахвяры ГОСПАДУ?»
8
І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае ГОСПАД».
9
І сказаў ГОСПАД Майсею:
10
«Скажы сынам Ізраіля: Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху
11
ў чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам; з прэсным хлебам і горкімі травамі няхай спажываюць яе.
12
Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе ня будуць ламаць. Няхай увесь парадак Пасхі дакладна захаваюць.
13
Калі ж хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён ня склаў ахвяры ГОСПАДУ ў свой час. Ён сам адкажа за грэх свой.
14
Падарожнік і прыбылец, калі б такія жылі б у вас, няхай спраўляюць Пасху паводле закону і звычаяў Пасхі. Загад той самы будзе ў вас і чужынцу, і тутэйшаму».
15
У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу разам з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у выглядзе агня.
16
І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — як бы бляск агню.
17
Калі воблака, якое пакрывала Сялібу, падымалася над Сялібай, тады сыны Ізраіля выходзілі ў дарогу, а на тым месцы, дзе затрымоўвалася, там раскладаліся табарам.
18
На загад ГОСПАДА выходзілі яны ў дарогу і на загад Ягоны раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны заставаліся ў тым самым месцы.
19
Вось жа здаралася, што воблака доўгі час трымалася над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА не выходзілі ў дарогу.
20
Але здаралася таксама, што воблака кароткі час стаяла над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА раскладаліся табарам і па загадзе Ягоным рушылі ў дарогу.
21
Было і так, што воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на раніцы падымалася, тады і яны зьбіраліся ў дарогу. Часам стаяла воблака дзень і ноч, і як толькі яно падымалася, яны адразу выходзілі ў дарогу.
22
Вось жа калі два дні, або месяц, або некалькі дзён стаяла воблака над Сялібай, то і сыны Ізраіля стаялі і не зьбіраліся ў дарогу.
23
Паводле волі ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і на слова ГОСПАДА выпраўляліся ў дарогу; яны трымаліся волі ГОСПАДА і загадаў, даваных праз Майсея.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36