bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 24
Numbers 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 25 →
1
Калі Білеам пераканаўся, што ГОСПАДУ падабаецца, каб ён дабраслаўляў Ізраіля, дык не пайшоў, як раней хадзіў, каб варажыць, але павярнуў ён аблічча сваё на пустыню.
2
Калі падняў ён вочы свае і ўбачыў Ізраіля, што стаяў табарам па пакаленьнях сваіх, агарнуў яго Дух Божы,
3
і абвясьціў ён прароцтва сваё, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, у якога адкрытыя вочы,
4
кажа той, хто чуе слова Божае, той, хто бачыць відзежы Ўсемагутнага, той, хто падае, але вочы адкрытыя ў яго.
5
О як прыгожыя намёты твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраілю!
6
Раскінуліся яны як даліны рэкаў, як сады на беразе ручая, як дрэвы алёэ, якія ГОСПАД пасадзіў, як кедры між водамі.
7
Цячэ вада з нетраў ягоных, і зерне ягонае мае ўдосталь вільгаці. Валадар ягоны мацнейшы, чым Агаг, і ўзвышаецца валадарства ягонае.
8
Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для яго — як рог буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, косьці іхнія паломіць і струшчыць стрэламі сваімі.
9
Ён прыхіліўся, лёг як леў ды як ільвіца, хто адважыцца падняць яго? Хто дабраслаўляе цябе, сам будзе дабраслаўлёны; хто праклінае цябе, сам будзе пракляты!»
10
І разгневаўся на Білеама Балак, і, пляснуўшы рукамі, сказаў: «На праклён ворагаў маіх я паклікаў цябе. А іх ты ўжо трэці раз дабраслаўляеш!
11
Уцякай хутчэй у дом свой! Хацеў я цябе багата аднагародзіць, але ГОСПАД пазбавіў цябе прыгатаванай нагароды».
12
Білеам адказаў Балаку: «Ці ж ужо пасланцам тваім, пасланым табою да мяне, не казаў я:
13
“Хоць бы Балак даваў мне поўны дом свой срэбра або золата, не магу працівіцца слову ГОСПАДА. Ці што добрае, ці што ліхое ня выкажу з сэрца майго, але толькі тое, што ГОСПАД скажа, тое і я скажу”.
14
Дык вось, я вярнуся да народу майго, але падыйдзі, я скажу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у апошнія часы».
15
І выказаў ён прароцтва, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, які мае адкрытыя вочы,
16
кажа той, хто чуе словы Божыя, які ведае думку Ўзвышняга і бачыць відзежы Ўсемагутнага, які, падаючы, мае адкрытыя вочы.
17
Бачу яго, але яшчэ не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка з Якуба, паўстае скіпетр з Ізраіля; і ён струшчыць скроні Мааву і чарапы ўсіх сыноў Сэта.
18
Эдом станецца ўласнасьцю ягонай, і Сэір стане спадчынай ворагаў. Ізраіль будзе рабіць вялікія справы.
19
Ад Якуба будзе валадар, і зьнішчыць ён рэшткі гораду».
20
Калі ўбачыў ён Амалека, абвясьціў прароцтва сваё і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але да рэшты ён будзе зьнішчаны».
21
Угледзеў таксама Кенэяў, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё, і на скале пабудаванае гняздо тваё;
22
але і яно прызначанае на зьнішчэньне, калі Асур зьняволіць цябе».
23
І абвясьціў ён прароцтва сваё, і зноў сказаў ён: «Хто будзе жыць, калі Бог зробіць гэта?
24
Прыплывуць караблі з Кітыму, і перамогуць Асура, і паканаюць Эбэра, але ўрэшце і самі загінуць».
25
І ўстаў Білеам, і вярнуўся ў месца сваё, а Балак таксама пайшоў дарогай сваёй.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36