bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Numbers 5
Numbers 5
Belarusian Bokun
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 6 →
1
І прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея:
2
«Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
3
Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з табару, каб не паганілі табару, дзе Я жыву паміж вамі».
4
Так і зрабілі сыны Ізраіля, і выдалілі іх па-за табар, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі.
5
І загадаў ГОСПАД Майсею, кажучы:
6
«Скажы сынам Ізраіля: Калі мужчына або жанчына дапусьціцца якога грэху адносна людзей, і парушыць загад ГОСПАДА, то будзе той чалавек вінаваты.
7
Дык няхай яны вызнаюць грэх свой і аддадуць тое, што забранае, таму, перад кім саграшылі, з дадаткам пятай часткі.
8
Калі ў яго няма чалавека, якому мог бы зьвярнуць, дык мусіць ГОСПАДУ пасьвяціць гэта, няхай будзе гэта сьвятару, апрача барана, ахвяраванага на перамольваньне, каб ім ачысьціць яго.
9
Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраіля, яму належаць.
10
Сьвятыя дары кожнага Ізраільцяніна будуць належаць сьвятару. Усё, што хто дасьць сьвятару, яму належыць».
11
І сказаў ГОСПАД Майсею:
12
«Вось што скажы сынам Ізраіля: Муж, жонка якога распусьнічала, ашукваючы мужа,
13
ды спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэтая ня ведаў, і дапусьцілася яна нячыстасьці, але няма сьведкаў на пацьвярджэньне, якія злавілі б яе на распусьце,
14
і дух падазрэньня ахапіў мужа супраць жонкі сваёй, ці яна сапраўды спракудзілася, ці не,
15
тады няхай прывядзе ён яе да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай. Ня вылье аднак на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэньня, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.
16
Дык няхай прывядзе яе сьвятар і паставіць перад ГОСПАДАМ.
17
Няхай возьме сьвятар пасьвенчанай вады ў гліняны посуд і няхай возьме зямлі з падлогі Сялібы і ўложыць у ваду.
18
І паставіць сьвятар жанчыну перад ГОСПАДАМ, адкрые валасы ёй ды паложыць на яе рукі ахвяру выяўленьня або падазрэньня; ваду ж горкую, якая нясе праклён, сьвятар будзе трымаць у руцэ сваёй.
19
Тады запрысягне ён жанчыну і скажа ёй: “Калі сапраўды ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым не спаганілася ты што да мужа твайго, тады вада горычы і праклёну не прынясе табе шкоды
20
Калі аднак была ты нявернай мужу свайму ды сталася праз гэта нячыстая, бо іншы мужчына, а ня твой муж ляжаў з табой, выліваючы (насеньне),” —
21
тады сьвятар пракляне жанчыну прысягай праклёну і скажа ёй: “Няхай аддасьць цябе ГОСПАД праклёну і клятве ў народзе тваім, і няхай счэзьне ўлоньне тваё і апухне жывот твой.
22
Няхай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлоньне тваё”. Жанчына адкажа: “Амэн, амэн”.
23
І напіша сьвятар на скрутку словы праклёну, а пасля змые іх вадою горычы
24
і дасьць выпіць жанчыне горкую ваду, якая нясе праклён, каб вада праклёну пранікла ў яе і спрычыніла горкі боль.
25
Потым возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру падазрэньня, і патрасе перад ГОСПАДАМ, і складзе яе на ахвярнiку.
26
Потым возьме з яе поўнай жменяй частку яе як памятную частку i спаліць яе на ахвярнiку, а пасьля дасьць жанчыне выпіць вады.
27
Калі вып’е жанчына ваду праклёну і калі сапраўды была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улоньне яе ападзе і жывот апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім.
28
Калі аднак тая жанчына не была нячыстай, але, наадварот, чыстай, то застанецца бяз шкоды i зноў будзе нараджаць дзяцей».
29
Такі вось закон адносна падазрэньня, калі жонка не стрымае вернасьці свайму мужу і праз гэта станецца нячыстай,
30
або калі муж ейны стане яе падазраваць, тады ён паставіць яе перад ГОСПАДАМ, а сьвятар споўніць усё, што прадпісана.
31
Муж яе будзе без віны, а тая жонка адкажа за грэх свой.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 32
Chapter 33
Chapter 34
Chapter 35
Chapter 36
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36