bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 10
Acts 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 11 →
1
Быў жа ў Кесарыі муж нейкі, на ймя Карнэль, сотнік із роты, называнай Італійскай,
2
пабожны й багабойны разам з усенькім домам сваім; багата абдорываў ён народ ды ўсьцяж маліўся Богу.
3
Ён бачыў ясна ў зьяве, каля дзявятае гадзіны дня, як увайшоў да яго Ангел Божы і сказаў: Карнэль!
4
Ён жа, глянуўшы на яго ды спалохаўшыся, сказаў: Хто ты, Госпадзе? I сказаў да яго: Малітвы твае й дораньне тваё ўзыйшлі на памяць перад абліччам Бога.
5
Дык пашлі цяпер у Іоппу людзей ды пакліч праз іх Сымона, што называецца Пятром;
6
ён у гасьцёх у нейкага Сымона, гарбара, дом якога ля мора. Ён скажа табе, што трэба табе рабіць.
7
Калі-ж Ангел, што гутарыў з Карнэлем, пайшоў, ён, клікнуўшы двое слуг сваіх і пабожнага жаўнера із тых, што былі пры ім,
8
ды ўсё ім расказаўшы, паслаў іх у Іоппу.
9
Назаўтрае-ж, як яны былі ў дарозе й падыходзілі да места, Пётр узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны.
10
I сталася, пачуў голад ды захацеў есьці; пакуль-жа гатавалі, найшло на яго захапленьне,
11
і бачыць неба расчыненае ды судзіну нейкую, зыходзячы да яго, быццам вялікі абрус, зьвязаны за чатыры канцы і апусканы на зямлю,
12
а ў ім былі ўсялякія чацьвёраногія зямлі, зьвяры й гады і птахі нябесныя.
13
I стаўся голас да яго: Устань, Пётр, і забівай ды еш.
14
Пётр жа сказаў: не, Госпадзе, бо ніколі ня еў я паганага й нячыстага.
15
I ізноў голас другі раз да яго: Што Бог ачысьціў, ты не пагань.
16
Сталася-ж гэта тройчы. I судзіна ізноў узьнялася на неба.
17
Калі-ж Пётр сумляваўся ў сабе, што-б значыла зьява, якую бачыў, — вось людзі, пасланыя ад Карнэля, распытаўшыся аб Сымонавы дом, спыніліся ля варотаў
18
і, крыкнуўшы, спыталіся: Ці тут у гасьцёх Сымон, называны Пятром?
19
А пад той час, як Пётр разважаў пра зьяву, сказаў яму Дух: Вось, трое людзей шукаюць цябе.
20
Дык, устаўшы, ідзі ды пайдзі з імі, нічога не разьбіраючы: бо Я паслаў іх.
21
Зыйшоўшы-ж да гэных людзей, пасланых да яго ад Карнэля, Пётр сказаў: Вось я той, каго шукаеце. Што за прычына, дзеля чаго вы прыйшлі?
22
Яны-ж сказалі: Карнэль, сотнік, муж справядлівы й багабойны, аб якім сьведчыць увесь народ Жыдоўскі, дастаў ад сьвятога Ангела загад паклікаць цябе ў свой дом ды паслухаць слоў тваіх.
23
Дык, запрасіўшы іх, пачаставаў. А назаўтрае Пётр пайшоў з імі, ды некаторыя із братоў, што з Іоппы, пайшлі з ім разам.
24
І назаўтрае прыйшлі ў Кесарыю. Карнэль жа чакаў на іх, спрасіўшы родных сваіх ды блізкіх прыяцеляў.
25
Калі-ж сталася, што Пётр увайшоў, Карнэль, сустрэўшы яго, упаў да ног ягоных і пакланіўся.
26
Але Пётр падняў яго, гаворачы: Устань, і я чалавек.
27
I, размаўляючы з ім, увайшоў ды знаходзе многа сабраных.
28
I прамовіў да іх: Вы ведаеце, што нельга чалавеку Жыду лучыцца ці схадзіцца з чужынцамі; але Бог паказаў мне не лічыць ніводнага чалавека паганым ці нячыстым.
29
Дзеля гэтага я, пакліканы, і прыйшоў не спрачаючыся. I вось пытаюся: на што вы клікалі мяне?
30
I прамовіў Карнэль: Ад чацьвертага дня ажно да гэтае гадзіны я пасьціў ды ў дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось стануў перада мною муж у бліскучай вопратцы
31
ды прамовіў: Карнэль, выслухана малітва твая, і дораньне твае ўзыйшло на памяць перад абліччам Бога;
32
дык пашлі ў Іоппу ды пакліч Сымона, што называецца Пётр: ён у гасьціне ў доме Сымона гарбара, каля мора; той, прыйшоўшы, скажа табе.
33
Дык я ўраз-жа паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. I вось мы ўсе стаімо перад абліччам Бога, каб выслухаць усё, што загадана табе ад Бога.
34
I Пётр, расчыніўшы вусны, сказаў: Запраўды спасьцерагаю, што не на аблічча ўглядаецца Бог,
35
але ў кожным народзе прыемны Яму той, хто баіцца Бога й чыніць справядліва.
36
Слова паслаў сыном Ізраілявым, абвяшчаючы мір праз Ісуса Хрыста (той ёсьць Госпад усяго);
37
вы ведаеце слова, што сталася па ўсенькай Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасьля Хрышчэньня, якое абвясьціў Іоан:
38
як Бог Ісуса із Назарэту памазаў Духам і моцай, што хадзіў робячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо з ім быў Бог.
39
I мы — сьведкі ўсяго, што Ён зрабіў у краіне Жыдоўскай дый у Ерузаліме. I забілі Яго, павесіўшы на дрэве.
40
Яго Бог ускрасіў на трэці дзень і даў Яму паказвацца,
41
ды не ўсяму народу, але сьведкам, наперад выбраным ад Бога, нам, што елі й пілі разам з Ім пасьля ўваскрасеньня із мёртвых.
42
I загадаў нам абвяшчаць народу й сьведчыць, што Ён ёсьць празначаны ад Бога судзьдзя жывых і мёртвых.
43
Аб ім усе Прарокі сьведчаць, што кожын, хто веруе ў Яго, дастане адпушчэньне грахоў праз імя Ягонае.
44
I, калі Пётр яшчэ гаварыў, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, што слухалі ягонае слова.
45
I веручыя із абрэзаных, якія былі прыйшлі разам з Пятром, здумеліся, што дар Духа Сьвятога зыходзе й на паганаў:
46
бо пачулі іх гаворачы языкамі і ўзьвялічаючы Бога. Тады прамовіў Пётр:
47
Няўжо-ж хто можа забараніць вады дзеля хрышчэньня вось гэтых, што прынялі Духа Сьвятога, як і мы?
48
I загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго, каб пабыў у іх колькі дзён.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28