bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 13
Acts 13
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 14 →
1
Былі-ж у Антыохіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі й вучыцялі: Варнава й Сымон, называны Нігер, і Лукій Кірэнэец, ды Манаэн, што ўзгадаваўся разам з Ірадам чацьвёраўладарным, ды Саўл.
2
I, калі яны адпраўлялі службу Божую і пасьцілі, сказаў Дух Сьвяты: выдзяліце мне Варнаву й Саўла на дзела, на якое я іх паклікаў.
3
Дык яны, папасьціўшы й памаліўшыся, ды ўзлажыўшы на іх рукі, звольнілі іх.
4
Тыя-ж, пасланыя Духам Сьвятым, прыйшлі ў Сэлеўкію ды стуль паплылі к Кіпру.
5
I, апынуўшыся ў Саляміне, абвяшчалі слова Божае ў Жыдоўскіх сынагогах; мелі-ж і Іоана слугу.
6
Прайшоўшы-ж востраў ажно да Пафа, знайшлі нейкага чараўніка лжэпрарока, Жыда, на імя Варыісус,
7
які быў у старасты Сяргея Паўлы, мужа разумнага. Той, паклікаўшы Варнаву й Саўла, зажадаў паслухаць слова Божае.
8
Проці іх выступіў Яліма, чараўнік, (гэтак тлумачыцца імя ягонае), жадаючы адвярнуць старасту ад веры.
9
Але Саўл (ён жа й Паўла), напоўніўшыся Духам Сьвятым ды паўзіраўшыся на яго,
10
сказаў: О, сыне дэмана, поўны ўсякае крывадушнасьці і ўсякага злачынства, ворагу ўсякае праўды! Ці-ж не пакінеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?
11
Дык вось цяпер рука Гасподня над табою, і будзеш ты сьляпы, і ня ўгледзіш сонца ажно да пары. I ўраз жа найшоў на яго туман ды цемра, і, блукаючыся, шукаў павадыра.
12
Тады стараста,угледзіўшы стаўшаеся, увераваў, зьдзіўлены навукай Гасподняй.
13
Адплыўшы-ж із Пафу, тыя, што былі з Паўлам, прыйшлі ў Пэргію, у Памфіліі. А Іоан, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерузалім.
14
Яны-ж, прайшоўшы із Пэргіі, апынуліся ў Антыохіі Пісідзкай ды, увайшоўшы ў сынагогу, у дзень суботні, паселі.
15
Пасьля-ж прачытаньня закону й Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх сказаць: Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова павучэньня для народу, прамоўце!
16
Паўла-ж, устаўшы й даўшы знак рукой, сказаў: Мужы Ізраільскія дый тыя, што баяцца Бога! Паслухайце!
17
Бог народу гэтага Ізраільскага выбраў айцоў вашых дый узвысіў народ у бытнасьць у зямлі Эгіпецкай і ўзьнятай рукой вывеў іх із яе.
18
І ў працягу каля сараку гадоў карміў іх у пустыні.
19
I, зьніштожыўшы сем народаў у зямлі Ханаанскай, надзяліў іх зямлёй гэных.
20
Пасьля-ж гэтага каля чатырох сот і пяцьдзесяцёх гадоў даваў судзьдзяў да Самуіла прарока.
21
А з таго часу прасілі аб цара; і даў ім Бог Саула, сына Кісавага, мужа з роду Бэніямінавага, гадоў на сорак.
22
Скінуўшы-ж яго, паставіў ім за цара Давіда, аб якім і сказаў, сьведчучы: Знайшоў Давіда, сына Есіявага, мужа Мне па сэрцу, які зьдзейсьніць усе жаданьні Мае. (1 Царств:13, 14 Пс. 88:21)
23
Із яго-ж насеньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Спаса Ісуса,
24
перад прыходам Якога абвясьціў Іоан хрышчэньне пакаяннае ўсяму народу Ізраільскаму.
25
Калі-ж Іоан канчаў шлях свой, ён сказаў: За каго лічыце мяне? Не я гэта, а йдзе вось за мною, каму я ня годны вобуй разьвязаць на нагах.
26
Мужы браты, сыны роду Аўраамавага і тыя, што Бога баяцца сярод вас! Вам паслана слова спасеньня гэтага.
27
Бо жыхары Ерузаліму й начальнікі іх, не пазнаўшы Яго ды асудзіўшы, споўнілі галасы прарокаў, чытаныя кожную суботу,
28
і, не знайшоўшы ніякае сьмяротнае віны, прасілі Пілата, каб быў забіты.
29
Калі-ж споўнілі ўсё напісанае аб Ім, дык, зьняўшы з дзерава, палажылі ў магілу.
30
Але Бог ускрасіў яго із мёртвых.
31
I шмат дзён паказываўся тым, што прыйшлі разам з Ім із Галілеі ў Ерузалім; яны — сьведкі Яго перад народам.
32
I мы вам абвяшчаем, што абяцаньне, дадзенае айцом, Бог споўніў нам, іхнім дзецям, падняўшы Ісуса,
33
як і ў другім Псальме напісана: Ты Сын Мой, Я сяньня Цябе спарадзіў. (Пс 2:7)
34
А што ўскрасіў Яго із мёртвых, каб ніколі не абярнуўся ў тленьне, дык сказаў гэтак: Дам вам сьвятасьці Давідавыя напэўна. (Ісая 55:3)
35
Дзеля таго і ў іншым гаворыць: Не дасі Сьвятому Твайму ўгледзіць тленьне. (Пс 15:10)
36
Бо-ж Давід, паслужыўшы роду свайму, з волі Божае супачыў і быў паложаны пры бацькох сваіх ды ўбачыў тленьне,
37
а Той, каго Бог ускрасіў, тленьня ня ўбачыў.
38
Дык няхай вам будзе ведама, мужы браты, што адпушчэньне грахоў праз Яго вам абвяшчаецца;
39
і ў-ва ўсім, у чым ня можаце апраўдацца ў законе Майсеявым, кожын веруючы апраўдаецца ў Ім.
40
Глядзіце-ж, каб ня прыйшло на вас сказанае ў прарокаў:
41
Глядзіце, вы, пагарджаючыя, дзівуйцеся і шчэзьніце! Бо дзела роблю ў дні вашыя, дзела, якому вы не паверылі-б, калі-б кто расказаў вам. (Аввак 1:5)
42
Калі-ж выходзілі із Жыдоўскае сынагогі, прасілі іх пагане, каб і ў другую суботу гаварылі словы гэтыя.
43
А як разыйшлася сынагога, многа Жыдоў і пабожных паверненых пайшлі за Паўлам і Варнавай; тыя-ж, размаўляючы з імі, заклікалі іх аставацца ў ласцы Божай.
44
У наступную-ж суботу блізу ўсё места зыйшлося слухаць слова Божае.
45
Дык Жыды, убачыўшы гэткі натоўп, напоўніліся зайздрасьцяй і пярэчылі таму, што гаварыў Паўла, кажучы насупраць ды зьняважаючы іх.
46
Паўла-ж і Варнава горда сказалі: Да вас належала перш прамовіць слова Божае; але, калі вы адкідаеце яго ды ня лічыце сябе годнымі жыцьця вечнага, дык мы зварачаемся вось да паганаў.
47
Бо так запаведаў нам Госпад: Я паставіў цябе за сьветач для паганаў, каб быў ты дзеля спасеньня ажно па край зямлі. (Ісая 49:6)
48
Пагане-ж, пачуўшы, узрадаваліся і славілі слова Гасподняе, ды ўверавалі ўсе, якія былі празначаны да жыцьця вечнага.
49
I разнасілася слова Гасподняе на ўсей старане.
50
Жыды-ж падбухторылі пабожных ды паважаных жанок і першых у месьце, паднялі перасьледаваньне проці Паўлы й Варнавы ды выгналі іх із межаў сваіх.
51
Яны-ж, абтросшы пыл з ног сваіх на іх, пайшлі ў Іконію.
52
А вучні напоўніліся радасьцяй і Духам Сьвятым.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28