bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 3
Acts 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 4 →
1
Пётр ды Іоан ішлі разам у храм у дзявятай гадзіне малітвы.
2
I несьлі нейкага чалавека, храмога ад матчынага чэрава; яго кожын дзень садзілі перад дзьвярыма храму, называнымі Краснымі, прасіць міласьціну ў прыходзіўшых у храм.
3
Ён, угледзіўшы Пятра й Іоана, што меліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны.
4
Пётр жа, паўзіраўшыся на яго з Іоанам, сказаў: Паглядзі на нас.
5
Ён жа пільна ўзіраўся на іх, спадзяючыся нешта дастаць.
6
I сказаў Пётр: Серабра ды золата няма ў мяне, дык дам табе тое, што маю. У імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі!
7
I, узяўшы яго за правую руку, падняў яго, і ўраз жа акрэплі ногі й ступні ягоныя,
8
і, падскочыўшы, стануў і хадзіў ды разам з імі ўвайшоў у храм, пахаджаючы, падскокваючы ды слаўлючы Бога.
9
I ўвесь народ бачыў яго ходзячы й слаўлючы Бога.
10
I пазналі яго, што гэта быў той, што дзеля міласьціны сядзеў ля Красных дзьвераў царквы; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад стаўшагася з ім.
11
А як аздароўлены кульгач не адставаў ад Пятра й Іоана, дык увесь народ у задзіўленьні прыбег да іх у сені, што называюцца Салямонавымі.
12
Бачучы гэта, Пётр прамовіў да народу: Мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, ці што так пільна ўглядаецеся на нас, як быццам уласнай сілай або пабожнасьцяй зрабілі мы, каб ён хадзіў?
13
Гэта Бог Аўраамаў і Ізаакаў і Якубаў, Бог бацькоў нашых, уславіў сына Свайго Ісуса, якога вы выдалі й адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі той судзіў звольніць Яго.
14
Вы-ж ад Сьвятога й Справядлівага адракліся ды прасілі памілаваць вам чалавека душагуба,
15
а Павадыра жыцьця забілі. Бог падняў Яго із мёртвых, і мы сьведкі гэтага.
16
I дзеля веры ў імя Ягонае дало імя Яго сілу таму, каго бачыце й ведаеце; і вера, што ад Яго, дала яму гэтае аздараўленьне перад вамі ўсімі.
17
Але цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы гэта, так, як і павадыры вашыя.
18
Бог жа, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх Прарокаў, каб цярпець мукі Хрысту, тое і споўніў.
19
Дык пакайцеся й навярнецеся, каб былі зьняты з вас грахі вашыя,
20
каб прыйшлі часы асьвяжэньня ад аблічча Госпада, ды Ён прыслаў-бы вам Ісуса Хрыста, якога абвясьціў наперад,
21
ды якога мусіла неба прыняць да часу зьдзейсьненьня ўсяго, аб чым гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых Прарокаў ад вякоў.
22
Бо-ж Майсей сказаў бацьком: Прарока паставіць вам Госпад Бог із братоў вашых, як мяне. Яго слухайцеся ў-ва ўсім, што казаціме да вас.
23
I будзе, што кожная душа, якая не паслухаецца Прарока гэнага, будзе вынішчана з народу. (Другазак 18:15-18)
24
Дый усе Прарокі ад Самуіла ды пасьля іх, якія толькі прамаўлялі, прадвяшчалі гэтыя дні.
25
Вы сыны Прарокаў і тае запаведзі, што даў Бог бацьком нашым, кажучы да Аўраама: I ў насеньні тваім багаслаўлёны будуць усе народы зямлі.
26
Вам найперш Бог, паставіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго багаславіць вас, каб адвярнуўся кожын ад благіх учынкаў сваіх.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28