bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 18
Acts 18
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 19 →
1
Пасьля-ж гэтага, пакінуўшы Афіны, прыйшоў Паўла ў Карынт.
2
I, знайшоўшы нейкага Жыда, на ймя Акілу, родам із Понту, які толькі што прыйшоў із Італіі, ды жонку ягоную Прыскіллу (— бо Клаўдзі загадаў усім Жыдом выбрацца з Рыму), прыйшоў да іх.
3
А дзеля таго, што быў аднаго рамясла, аставаўся ў іх ды працаваў; майстравалі-ж палаткі.
4
I кожную суботу гутарыў у сынагозе й пераконываў Жыдоў ды Грэкаў.
5
Калі-ж прыйшлі з Македоніі Сіла й Цімахвей, Дух панукаў Паўлу сьведчыць Жыдом, пра Ісуса Хрыста.
6
А як яны працівіліся й зьневажалі яго, дык, абтросшы вопратку, сказаў да іх: Кроў вашая на галаву вам! Я-ж чысты. Ад сяньня йду к паганам.
7
I, выйшаўшы стуль, пайшоў у дом нейкага багабойнага чалавека, на ймя Юста, дом якога быў побач сынагогі.
8
А Крысп, начальнік сынагогі, увераваў у Госпада разам з усім домам сваім, дый многа Карыньцян, слухаючы, уверавалі й ахрысьціліся.
9
Госпад жа сказаў Паўлу ў зьяве ўначы: Не палохайся, але прамаўляй ды не змаўкай:
10
бо Я з табою, і ніхто не адважыцца ўчыніць табе зло; бо багата ў Мяне народу ў месьце гэтым.
11
І прабыў год і шэсьць месяцаў, навучаючы ў іх слова Божага.
12
У часе-ж старастоўства ў Ахеі Гальліона Жыды аднадушна напалі на Паўлу й павялі яго ў суд,
13
кажучы, што ён вуча людзей шанаваць Бога не па закону.
14
Калі-ж Паўла хацеў расчыніць рот, сказаў Гальліон да Жыдоў: Жыды, я-б слушна выслухаў вас, калі-б была нейкая крыўда, ці думка ліхая;
15
калі-ж спрэчка йдзе аб слова ды ймёны ды закон ваш, дык разглядайце самі, бо я судзьдзёй у гэтым быць не хачу.
16
I пагнаў іх із суду.
17
Усе-ж Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго перад судом, Гальліона-ж гэта зусім ня рупіла.
18
Паўла-ж, прабыўшы йшчэ даволі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сірыю (а з ім Прыскілла й Акіла), абстрыгшы ў Кенхрэях галаву: бо быў абяцаўшы.
19
I прыбыў у Эфэс і пакінуў іх тамака, а сам увайшоў у сынагогу ды гутарыў з Жыдамі.
20
Калі-ж прасілі яго астацца ў іх надаўжэй, ён не згадзіўся,
21
але разьвітаўся з імі, сказаўшы: Мне канешна трэба справіць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; калі-ж Бог захоча, вярнуся йзноў да вас. I вырушыў з Эфэсу.
22
I, прыбыўшы ў Кесарыю ды зайшоўшы (ў Ерузалім) і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыохію.
23
Пабыўшы-ж нейкі час, выйшаў стуль ды праходзіў пачарзе зямлю Галятыйскую і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.
24
Прыйшоў-жа ў Эфэс нейкі Жыд, на ймя Апальлёс, родам Александрыец, муж красамоўны й моцны ў Пісаньнях;
25
ён быў пастаўлены на шлях Гасподні і, палаючы духам, прамаўляў ды навучаў пра Госпада правільна, ведаючы толькі хрышчэньне Іоанавае.
26
Ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы-ж яго, Акіла й Прыскілла ўзялі яго й вылажылі яму тачней шлях Божы.
27
А як ён маніўся пайсьці ў Ахею, браты, наважыўшыся, напісалі вучням, каб прынялі яго. I ён, апынуўшыся там, шмат дапамог тым, што былі ўвераваўшы праз ласку:
28
бо ўсенародна крэпка пераконываў Жыдоў, даводзячы Пісаньнямі, што Ісус ёсьць Хрыстос.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28