bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 21
Acts 21
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 22 →
1
Калі-ж давялося нам, расстаўшыся з імі, адплыці, дык, ідучы нацянькі, прыплылі мы к Косу, назаўтрае-ж к Родосу і адтуль к Патары
2
і, знайшоўшы карабель, які йшоў у Фінікію, узыйшлі на яго і паплылі.
3
Калі-ж паказаўся Кіпр, мы пакінулі яго зьлева й паплылі ў Сірыю ды прысталі ў Тыры, бо там караблю трэ’ было скінуць груз.
4
І, знайшоўшы вучняў, прабылі тамака сем дзён; тыя-ж праз Духа гаварылі Паўлу, каб ня йшоў у Ерузалім.
5
Як-жа давялося нам пражыць гэныя дні, мы, выйшаўшы, пайшлі ў дарогу, і ўсе праводзілі нас з жонамі й дзяцьмі ажно за места. На беразе-ж, укленчыўшы, памаліліся.
6
I, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дамоў.
7
Мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прысталі к Птолемаідзе і, прывітаўшы братоў, асталіся ў іх на адзін дзень.
8
Назаўтрае-ж Паўла й мы, што былі з ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго із сямёх, аставаліся ў яго.
9
У яго-ж былі чатыры дочкі — дзяўчаты, якія прарочылі.
10
Як-жа былі мы многа дзён, прыйшоў з Юдэі прарок нейкі, на ймя Агаў,
11
і, увайшоўшы да нас ды ўзяўшы пояс Паўлы, зьвязаў сабе рукі й ногі і сказаў: Гэтак кажа Дух Сьвяты: чалавека, чый гэты пояс, так зьвяжуць Жыды ў Ерузаліме і аддадуць у рукі паганаў.
12
Калі-ж мы пачулі гэтае, дык і мы і тамтэйшыя прасілі, каб ён ня йшоў у Ерузалім.
13
Паўла-ж адказаў: Што вы робіце, плачучы й разрываючы мне сэрца? Я-ж ня толькі гатоў вязьнем стацца, але й памерці ў Ерузаліме за ймя Госпада Ісуса.
14
Ня здолеўшы намовіць яго, мы супакоіліся ды сказалі: Хай станецца воля Гасподня!
15
Па гэных днёх, прыгатаваўшыся, вырушылі мы ў Ерузалім.
16
Ішлі-ж з намі й некаторыя вучні із Кесарыі, вядучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старога вучня, каб у яго нам пагасьціць.
17
Як-жа прыйшлі мы ў Ерузалім, браты прыязна прынялі нас.
18
Наступнага-ж дня прыйшоў Паўла разам з намі да Якава; прыйшлі й усе старшыя.
19
I, прывітаўшы іх, падробна апавядаў, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае.
20
Яны-ж, выслухаўшы, пахвалілі Бога і сказалі яму: Бачыш, браце, колькі ёсьць тысячаў Жыдоў, якія ўверавалі, і ўсе яны шчырыя слугі закону.
21
Але дачуліся аб табе, што навучаеш адступніцтва ад Майсея ўсіх Жыдоў, што жывуць між паганамі, кажучы, каб не абрэзывалі дзяцей і ня трымаліся звычаяў.
22
Дык што-ж гэта? Напэўна мусіць сабрацца народ, бо дачуюцца, што ты прыйшоў.
23
Вось-жа зрабі, што табе кажам: ёсьць у нас чатыры мужы, што маюць зарок на сабе.
24
Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі ды вазьмі на сябе кошты за іх, каб паабстрыгалі галовы, і ўсе даведаюцца, што тое, што даведаліся аб табе, ёсьць пустое, а ты ў парадку й сам пілнуеш закону.
25
Што-ж да ўвераваўшых паганаў, дык мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага ня трымаліся, а толькі высьцерагаліся жэртваў ідалам, крыві й душанага, ды блуду.
26
Тады Паўла, узяўшы мужоў гэных ды назаўтрае ачысьціўшыся з імі, увайшоў у храм, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, як за кожнага з іх прынесена будзе ахвяра.
27
Як-жа меліся скончыцца сем дзён, Жыды, што былі із Азіі, убачыўшы яго ў храме, падбурылі ўвесь народ і ўзлажылі на яго рукі,
28
крычучы: Мужы Ізраільскія, памажэце! Вось чалавек, які ўсіх усюды навучае проці народу й проці закону й проці месца гэтага; ды яшчэ й Грэкаў увёў у храм ды апаганіў гэтае месца сьвятое
29
(бо перад гэтым яны бачылі з ім у горадзе Трахіма Эфэсца дый падумалі, што Паўла ўвёў яго ў храм).
30
Увесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. I, схапіўшы Паўлу, павалаклі яго вон із храму, ды ўраз дзьверы былі зачынены.
31
Калі-ж хацелі забіць яго, да вайсковага тысячніка дайшла вестка, што збунтаваўся ўвесь Ерузалім;
32
дык ён, узяўшы ўраз-жа жаўнераў ды сотнікаў, пабег на іх. Яны-ж, убачыўшы тысячніка й жаўнераў, перасталі біць Паўлу.
33
Тады, падыйшоўшы, тысячнік схапіў яго й загадаў зьвязаць двума ланцугамі ды пытаўся, хто ён і што зрабіў?
34
У таўпе-ж крычэлі кожын нешта другое. Дык, ня маючы магчымасьці праз шум нешта пэўнае даведацца, загадаў вясьці яго ў замак.
35
Калі-ж апынуўся ля ўсходаў, жаўнерам прышлося на руках несьці яго дзеля натоўпу народнага,
36
бо вялікая грамада народу йшла сьледам, крычучы: Сьмерць яму!
37
Перад уваходам у замак Паўла кажа тысячніку: Ці магу нешта сказаць табе? Той жа сказаў: Ты ўмееш пагрэцку?
38
Дык ці ня ты той Эгіпцянін, што перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы душ разбойнікаў?
39
Паўла-ж сказаў: Я Жыд із Тарсу, грамадзянін слаўнага места Кілікійскага. Прашуж цябе, дазволь мне прамовіць да народу.
40
Калі-ж той дазволіў, Паўла, стануўшы на ўсходах, даў знак народу рукою. Як-жа сталася вялікая ціша, прамовіў у Жыдоўскай мове, кажучы:
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28