bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 24
Acts 24
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 25 →
1
А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Ананія з старшымі ды нейкім рытарам Тэртуллам і выступілі перад старастай проці Паўлы.
2
Пакліканы-ж, пачаў вінаваціць яго Тэртулл, гаворачы:
3
Дазнаючы праз цябе вялікага супакою ды шчасьця, што сталася народу гэтаму тваім адумам, заўсёды й усюды прыймаем мы (гэта), вяльможны Фэліксе, з усею ўдзячнасьцяй.
4
Але, каб табе шмат не дакучаць, прашу цябе каротка выслухаць нас паводле ласкавасьці тваей.
5
Бо, знайшоўшы, што чалавек гэты ёсьць зараза, будзіцель бунту сярод Жыдоў на ўсенькім сьвеце ды павадыр гэрэзіі Назарэйскае,
6
які й храм адважыўся зьняважыць, — мы ўзялі яго й хацелі судзіць паводле нашых законаў.
7
Але прыйшоў тысячнік Лізі ды з вялікім гвалтам забраў яго із нашых рук,
8
загадаўшы абвініцелям ягоным ісьці да цябе. Ад яго ты сам можаш, распытаўшыся, даведацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.
9
Пацьвярдзілі-ж і Жыды, кажучы, што гэта так.
10
Паўла-ж, як стараста даў яму знак гаварыць, адказаў: Ведаючы цябе многа год, як судзьдзю гэтага народу, я тым ахватней буду бараніці справу маю.
11
Ты можаш даведацца, што ня больш, як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ў Ерузалім.
12
І ані ў храме не знайшлі мяне хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ, ані ў сынагогах, ані ў горадзе,
13
дый ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне.
14
Але табе прызнаюся ў тым, што на шляху, які яны гэрэзіяй называюць, я служу гэтак Богу айцоў, веручы ўсяму, што згодна з законамі ды што напісана ў Прарокаў,
15
маючы надзею на Бога, што мае быць ускрасеньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго й самі яны чакаюць.
16
Дзеля гэтага й сам я крэпка стараюся мець заўсёды чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.
17
Цераз многа год прыйшоў я чыніць дораньне народу майму ды ахвяры,
18
і на гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў храме некаторыя Жыды із Азіі, а не з таўпой ды ўзварушэньнем;
19
вось ім трэба было прыйсьці да цябе й вінаваціць мяне, калі-б нешта проці мяне мелі.
20
Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мне які грэх, як я стаяў перад сынэдрыонам, апрача аднаго гэтага голасу, што крыкнуў, стоючы сярод іх: што сяньня яны судзяць мяне за ўваскрасеньне мёртвых.
21
***
22
Пачуўшы гэтае, Фэлікс адлажыў справу іхнюю, падрабней разьведаўшы аб шляху гэтым ды сказаўшы: Як прыйдзе тысячнік Лізі, разгледжу справу вашу.
23
I загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу ды даваць яму волю й не забараняць нікому з ягоных служыць яму й прыхадзіць да яго.
24
Праз колькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю сваею, што была Жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб веры ў Хрыста.
25
А як той гаварыў аб справядлівасьці й узьдзяржаньні ды аб судзе, што мае быці, дык Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпер годзе, ідзі; як выбяру час, паклічу цябе.
26
Да таго-ж ён спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго; дык, часта заклікаючы яго, гутарыў з ім.
27
А як скончыліся два гады, дастаў Фэлікс замясьціцеля Поркія Фэста; каб-жа прыдбаць ласку Жыдоў, Фэлікс пакінуў Паўлу ў путах.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 25 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28