bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 20
Acts 20
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 21 →
1
Калі-ж сьціхла ўзварушэньне, Паўла, паклікаўшы вучняў ды разьвітаўшыся, пайшоў, кіруючыся ў Македонію.
2
Прайшоўшы-ж гэныя землі ды многімі словамі навучыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю.
3
Прабыўшы-ж тры месяцы, калі Жыды зрабілі на яго засаду, і ён маніўся вырушыць у Сірыю, прыйшла яму думка вярнуцца праз Македонію.
4
Ішлі-ж з ім да Азіі Сосіпатр Вэрыец ды із Фессалонян Арыстарх і Сэкунд і Гай Дэрбянін і Цімахвей, ды із Азійцаў Тыхік і Трахім.
5
Яны, апярэдзіўшы, чакалі на нас у Троадзе.
6
Мы-ж адплылі былі пасьля дзён праснакоў із Філіпаў ды дзён цераз пяць прыйшлі к ім у Троаду, дзе прабылі сем дзён.
7
У першы-ж дзень тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хлеба, Паўла, манючыся назаўтрае выйсьці, вёў з імі гутарку й зацягнуў яе ажно да паўночы.
8
Было-ж даволі сьветачаў у сьвятліцы, дзе мы сабраліся.
9
Дзяцюк-жа нейкі, на ймя Яўціх, сядзючы на акне, крэпка заснуў; як Паўла прамаўляў доўга, пахіснуўшыся ў сьне, зваліўся ён з трэцяга паверху ўніз і быў падняты няжывы.
10
Паўла-ж, зыйшоўшы ўніз, прыпаў да яго і, абняўшы, сказаў: Не палохайцеся, бо душа ягоная ў ім.
11
I, падняўшыся наверх ды разламаўшы хлеб і паеўшы, гутарыў даволі ажне да сьвітаньня дый пайшоў.
12
А дзяцюка прывялі жывога і ўцешыліся нямала.
13
Мы-ж пайшлі наперад да карабля і паплылі ў Асс, манючыся забраць стуль Паўлу: бо гэтак ён нам загадаў, манючыся сам ісьці пехатой.
14
Калі-ж ён зыйшоўся з намі ў Асьсе, дык, забраўшы яго, прыбылі мы ў Мітылену.
15
I, адплыўшы стуль, мы на другі дзень затрымаліся проці Хіоса, а назаўтрае прысталі к Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыбылі ў Мілет;
16
бо Паўла надумаў плыці міма Эфэсу, каб ня траціць часу ў Азіі, бо сьпяшаўся быць, калі магчыма, ў дзень Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме.
17
3 Мілету-ж паслаўшы ў Эфэс, ён паклікаў да сябе старшых царквы
18
і, як яны апынуліся перад ім, сказаў ім: Вы ведаеце, як я, ад першага дня прыходу майго ў Азію, увесь час быў з вамі,
19
служачы Богу з усей пакорнасьцяй і многімі сьлязьмі й спакушэньнямі, што прыходзілі на мяне ад подступаў Жыдоўскіх,
20
ды як нічога не прапускаў я із таго, што было-б карысна, каб вам пераказаць і навучаць вас усенародна й па дамох,
21
сьведчучы й Жыдом і Грэкам аб пакаяньні перад Богам ды аб веры ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
22
I вось цяпер, зьвязаны Духам, іду я ў Ерузалім, ня ведаючы, што тамака сустрэне мяне,
23
адно толькі Дух Сьвяты сьведчыць па местах, кажучы, што ждуць мяне путы й мукі.
24
Ды я нічога ня дбаю й не даражу маім жыцьцём, абы толькі ў радасьці закончыць шлях мой і служэньне, што ўзяў ад Госпада Ісуса, сьведчучы аб Эвангельлі міласьці Божае.
25
I цяпер вось ведаю, што ня ўгледзіце больш аблічча майго вы ўсе, сярод каго я хадзіў, абвяшчаючы царства Божае.
26
Дык сьведчу вам у сягоньняшні дзень, што я чысты ад крыві ўсіх:
27
бо ня ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую.
28
Пілнуйце-ж самі сябе й усё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за япіскапаў, каб пасьвіць царкву Бога, якую Ён прыдбаў уласнаю крывёй Сваёй.
29
Я-ж ведаю гэта, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі лютыя, якія не пашкадуюць стада,
30
дый спасярод вас самых паўстануць людзі, што гаварыцімуць наадварот, каб пацягнуць вучняў за сабою.
31
Дык не драмліце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў са сьлязьмі навучаці кожнага із вас.
32
I цяпер я аддаю вас, браты, Богу й слову міласьці Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну міжы ўсімі пасьвячонымі.
33
Ні серабра, ні золата, ні вопратак я ні ад кога не жадаў:
34
вы-ж самі ведаеце, што патрэбы мае і тых, што былі са мною, здавалялі вось гэтыя рукі.
35
У-ва ўсім паказваў я вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых ды памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён казаў: Шчасьлівей даваць, чым браць.
36
I, сказаўшы гэтае ды сукланіўшы калені свае, маліўся з імі з усімі.
37
Тады ўзьняўся вялікі плач усіх, і, кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,
38
сумуючы найбольш дзеля слова, якое сказаў, што ўжо больш ня ўгледзяць аблічча ягонага. I праводзілі яго да карабля.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28