bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 14
Acts 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
1
Сталася-ж у Іконіі, увайшлі яны разам у сынагогу Жыдоўскую ды прамаўлялі гэтак, што ўверавала вялікая грамада Жыдоў і Грэкаў.
2
Жыды-ж, што ня веравалі, падбурылі й варожа настроілі проці братоў душы паганаў.
3
Аднак, яны прабылі даволі часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьведчыў слову міласьці сваей і даваў рукамі іхнімі рабіць знакі й цуды.
4
I падзялілася грамада мястовая: і адны былі з Жыдамі, другія-ж з Апосталамі.
5
Калі-ж пагане й Жыды з начальнікамі сваімі напалі на іх, каб зьняважыць ды пабіць каменьмі,
6
дык яны, ведаючы, уцяклі ў месты Лікаонскія Лістру й Дэрбу ды ў ваколіцу
7
і былі тамака й прапаведывалі Эвангельле.
8
У Лістры-ж нейкі чалавек, не валадаючы нагамі, сядзеў, бо ад чэрава матчынага быў храмы й ніколі не хадзіў.
9
Ён слухаў, як прамаўляў Паўла. Той, паўзіраўшыся на яго і бачучы, што мае веру дзеля спасеньня,
10
сказаў моцным голасам: Стань на ногі твае проста! I падскочыў ды хадзіў.
11
Народ-жа, бачучы, што зрабіў Паўла, падняў голас свой, мовячы па лікаонску: Богі ў чалавечай пастаці зыйшлі да нас!
12
I называлі Варнаву Зэўсам, а Паўлу Гэрмэсам, бо быў павадыром у слове.
13
А жрэц Зэўса, настаўленага перад местам іхнім, прывёўшы валоў з вянкамі к варотам, хацеў разам з народам забіць іх.
14
Апосталы-ж Варнава й Паўла, пачуўшы, разьдзерлі вопраткі свае ды кінуліся ў народ, крычучы й гаворачы:
15
Мужы! што вы гэта робіце? Мы такія-ж людзі пакутныя, як і вы, абвяшчаем вам Эвангельле, каб адвярнуліся ад усіх гэтых марнотаў да Бога Жывога, Які стварыў неба й зямлю й мора дый усё, што ў іх,
16
а ў мінулых родах дапусьціў, каб усе народы йшлі сваімі шляхамі,
17
ды не пакінуў сьведчыць аб Сабе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы й поры ураджайныя, ды напаўняючы ежай і ўцехай сэрцы нашыя!
18
I, прамаўляючы гэтае, ледзьве спынілі народ, каб не забівалі для іх.
19
3 Антыохіі-ж і Іконіі прыйшлі Жыды і, падбурыўшы народ ды ўкаменаваўшы Паўлу, вывалаклі яго за места, думаючы, што ён памер.
20
Калі-ж абступілі яго вучні, ён устаў ды ўвайшоў да места і назаўтрае з Варнаваю выйшаў у Дэрбу.
21
Абвясьціўшы-ж Эвангельле гэнаму месту ды прыдбаўшы многа вучняў, вярнуліся назад у Лістру й Іконію й Антыохію,
22
умацоўваючы душы вучняў, заклікаючы трываць у веры, ды што праз шмат мукаў трэ’ нам увайсьці ў царства Божае.
23
Паназначаўшы-ж ім, ускладаючы рукі, старшых па царквох, ды памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога ўверавалі.
24
I, прайшоўшы праз Пісідыю, прыйшлі ў Памфілію.
25
I, расказаўшы слова ў Пэрзе, пайшлі ў Атталію
26
ды стуль адплылі ў Антыохію, адкуль былі аддадзены ласцы Божай на дзела, якое выпаўнілі.
27
Апынуўшыся там і склікаўшы царкву, абвясьцілі, што ўчыніў з імі Бог ды як расчыніў дзьверы веры паганам.
28
I былі тамака немалы час з вучнямі.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28