bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 9
Acts 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 10 →
1
Саўл жа, дышучы пагрозай ды забойствам на вучняў Гасподніх, прыйшоўшы да архірэя,
2
выпрасіў у яго пісьмы ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе каго таго-ж напрамку, мужчын ды жанчын, зьвязаўшы, вясьці ў Ерузалім.
3
Калі-ж ён ішоў, сталася, падыходзячы к Дамаску, зьнячэўку абняло яго сьвятло з неба;
4
і, паваліўшыся на зямлю, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш мяне?
5
Ён жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я Ісус, якога ты перасьледуеш. Цяжка Табе проці ражна ўпірацца.
6
Ён жа, дрыжучы ад жаху, сказаў: Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў? I Госпад да яго: Устань ды йдзі да места, і будзе табе сказана, што трэ’ табе рабіць.
7
Людзі-ж, што йшлі разам з ім, стаялі здумеўшыся: бо чулі голас, ды нікога ня бачылі.
8
Саўл устаў з зямлі. Калі-ж расчыніліся вочы ягоныя, ня бачыў нікога; дык, узяўшы за руку, завялі яго ў Дамаск.
9
I тры дні быў сьляпы, і ня еў ды ня піў.
10
Быў жа ў Дамаску адзін вучань на ймя Ананія; і сказаў да яго Госпад у зьяве: Ананія! Ён жа сказаў: Вось я, Госпадзе!
11
I Госпад да яго: Устань ды йдзі на вуліцу, называную Простай, і пашукай у Юдавым доме Тарсяніна на ймя Саўл; бо вось ён моліцца
12
ды бачыў у зьяве мужа, на ймя Ананія, які ўвайшоў і ўзлажыў руку, каб ізноў відзеў.
13
Ананія-ж адказаў: Госпадзе, ад многіх чуў я аб чалавеку гэтым, колькі благога зрабіў ён сьвятым Тваім у Ерузаліме;
14
дый тутака мае ўладу ад архірэяў вязаці ўсіх, хто імя Твае прызывае.
15
I прамовіў да яго Госпад: Ідзі, бо ён Мне выбраная судзіна, каб несьці імя Мае перад паганамі й царамі й сынамі Ізраілявымі:
16
бо Я яму пакажу, колькі мусіць выцярпець за імя Мае.
17
I пайшоў Ананія і ўвайшоў у гэны дом ды, ускладаючы на яго рукі, сказаў: Саўле, браце, паслаў мяне Госпад, Ісус, што паказаўся табе на дарозе, па якой ты йшоў, каб ты йзноў відзеў і Духам Сьвятым напоўніўся.
18
I ўраз-жа нібы луска з вачэй яму апала, і з тае часіны відзеў ізноў дый, устаўшы, ахрысьціўся
19
і, паеўшы, узмацаваўся. I быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,
20
і неўзабаве абвяшчаў у сынагогах Ісуса, што Ён ёсьць Сын Божы.
21
I ўсе, чуючы, дзіваваліся й казалі: Няўжо-ж гэта той самы, што загубіў у Ерузаліме прызываючых імя гэтае дый сюды прыйшоў дзеля таго, каб іх, зьвязаўшы, вясьці да архірэяў?
22
А Саўл балей дужэў ды граміў Жыдоў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што гэта Хрыстос.
23
Калі-ж прайшло багата дзён, змовіліся Жыды забіці яго.
24
Але Саўлу сталася ведама змова іхняя. А яны пілнавалі варотаў днямі й начамі, каб яго забіць.
25
І вучні, узяўшы яго ўначы, спусьцілі праз мур у карзіне.
26
Саўл жа, зьявіўшыся ў Ерузаліме, стараўся прыстаць да вучняў; але ўсе баяліся яго, ня веручы, што ён вучань.
27
Варнава-ж, узяўшы яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, ды што прамаўляў да яго, ды як ён у Дамаску адважна прапаведываў у імя Ісусавае.
28
I быў разам з імі ды выходзіў і прыходзіў у Ерузалім і адважна прапаведываў у імя Госпада Ісуса.
29
Гутарыў такжа й спрачаўся з Грэкамі; а тыя маніліся забіць яго.
30
Браты-ж, даведаўшыся, завялі яго ў Кесарыю ды паслалі яго ў Тарс.
31
Цэрквы-ж па ўсей Юдэі й Галілеі й Самарыі мелі супакой, будуючыся й ходзячы ў страху Гасподнім, ды праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.
32
Сталася-ж, Пётр, абходзячы ўсіх, прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.
33
Знайшоў-жа там аднаго чалавека, на ймя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.
34
I сказаў яму Пётр: Энэй, цябе аздараўляе Ісус Хрыстос; устань ды пасьцялі сабе. I ён ураз-жа ўстаў.
35
I бачылі яго ўсе, што жылі ў Лідзьдзе й Сароніі, і яны навярнуліся да Госпада.
36
У Іоппе-ж была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што ў перакладзе чытаецца Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў ды міласьцінаў, што рабіла.
37
Сталася-ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна памерла. Яе памылі й палажылі ў сьвятліцы.
38
А як Лідда недалека ад Іоппы, дык вучні, чуўшы, што тамака Пётр, паслалі двух людзей да яго з просьбай, каб неадкладаючы прыйшоў да іх.
39
I, устаўшы, Пётр прыйшоў да іх. I, як ён прыйшоў, завялі яго ў сьвятліцу; і абступілі яго ўсе ўдовы, плачучы й паказуючы вопраткі й адзежу, што паспраўляла Сарна, як была з імі.
40
Пётр жа, выслаўшы ўсіх, укленчыў і маліўся. I, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: Тавіта, устань! Яна-ж расчыніла вочы свае і, угледзіўшы Пятра, села.
41
I ён, даўшы ей руку, падняў яе; і, клікнуўшы сьвятых і ўдоў, паставіў яе перад імі жывую.
42
I сталася ведама па ўсей Іоніі, і многія ўверавалі ў Госпада.
43
Сталася-ж, што ён даволі дзён прабыў у нейкага Сымона, гарбара.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28