bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 23
Acts 23
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 24 →
1
Паўла-ж, паўзіраўшыся на сынэдрыон, сказаў: Мужы браты! У-ва ўсім добрым сумленьні жыў я перад Богам ажно да сягоньняшняга дня.
2
Архірэй-жа Ананія загадаў тым, што стаялі перад ім, каб білі яго ў вусны.
3
Тады Паўла сказаў да яго: Бог будзе біць цябе, падбеленая сьцяна! Бо ты сядзіш, каб судзіць мяне паводле закону, і незаконна кажаш мяне біці.
4
А тыя, што стаялі перад ім, сказалі: Архірэя Божага зьневажаеш?
5
Паўла-ж азваўся: Ня ведаў я, браты, што ён архірэй. Бо-ж напісана: На павадыра народу твайго не кажы блага. (Вых 22:28)
6
I, ведаючы, што адна часьціна ёсьць Саддукеі, а другая Фарысэі, загаласіў Паўла ў сынэдрыоне: Мужы браты! Я — Фарысэй, сын Фарысэявы. За надзею й ускрасеньне мёртвых судзяць мяне!
7
Калі-ж ён гэтае сказаў, узьнялася спрэчка паміж Фарысэямі й Саддукеямі, і разьдзялілася грамада.
8
Бо Саддукеі кажуць, што няма ўваскрасеньня, ані Ангела й духа; Фарысэі-ж прызнаюць абодвух.
9
Узьняўся вялікі крык. I, паўстаўшы, кніжнікі Фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: Нічога благога не знаходзім мы ў чалавеку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці Ангел, не змагаймася з Богам.
10
Калі-ж спрэчка ўзгаралася, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам зыйсьці ўзяць яго спасярод іх ды вясьці ў замак.
11
У наступную-ж ноч Госпад, стануўшы перад ім, сказаў: Бадрыся, Паўла! Бо як ты сьведчыў аба Мне ў Ерузаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме.
12
А як настаў дзень, некаторыя Жыды, зрабіўшы змову, далі зарок, кажучы, што ня будуць есьці ані піці, пакуль не заб’юць Паўлу.
13
Было-ж іх больш за сорак, што далі гэткі зарок.
14
Яны, прыйшоўшы да архірэяў і старшых, сказалі: Мы пад прысягай заракліся есьці што-колечы, пакуль не заб’ем Паўлу.
15
Вы-ж цяпер павядомце тысячніка з сынэдрыонам, каб заўтра вывеў яго да вас, быццам хочаце пільней разглядзець справу ягоную; а мы, перш, чым ён падойдзе, гатовы забіць яго.
16
Пачуўшы-ж пра гэту засаду, сын сястры Паўлавае прыйшоў і, увайшоўшы ў замак, паведаміў Паўлу.
17
Паўла-ж, паклікаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае нешта сказаць яму.
18
Дык той, узяўшы яго, завёў да тысячніка і сказаў: Вязень Паўла, паклікаўшы мяне, прасіў завясьці да цябе гэтага дзяцюка, які мае нешта сказаці табе.
19
Тысячнік, узяўшы яго за руку й адыйшоўшыся набок, запытаўся: Што маеш сказаць мне?
20
I сказаў: Жыды пастанавілі прасіць цябе, каб заўтра вывеў Паўлу да сынэдрыону, быццам манючыся падрабней распытацца аб ім.
21
Ты-ж не патурай ім: бо на яго заселі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня есьці й ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы весткі ад цябе.
22
Дык тысячнік пусьціў дзяцюка, загадаўшы: Нікому не кажы, што мяне аб гэтым паведаміў.
23
I, паклікаўшы нейкіх двух сотнікаў, сказаў: Прыгатуйце дзьвесьце жаўнераў, каб ісьці ў Кесарыю, ды коньнікаў семдзесят ды стральцоў дзьвесьце — на трэцюю гадзіну ночы.
24
Прыгатуйце й жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўлу, адвясьці жывога да старасты Фэлікса.
25
Дый напісаў пісьмо гэткага зьместу:
26
Клаўдзі Лізі вяльможнаму старасьце Фэліксу: радуйся!
27
Чалавека гэтага, якога Жыды схапілі й маніліся забіць, я, выступіўшы з войскам, адабраў, даведаўшыся, што ён Рымскі грамадзянін.
28
Хочучы-ж ведаць прычыну, за што вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыон іхні
29
і знайшоў, што яго вінавацяць за супярэчнасьці ў законе іхнім, ды што няма ў ім ніякае віны, вартае сьмерці ці кайданоў.
30
Калі-ж паведамілі мяне пра змову проці чалавека гэтага, што мела стацца ад Жыдоў, я ўраз паслаў яго да цябе, загадаўшы й абвінавачываючым яго гаварыць проці яго перад табою. Бывай здароў.
31
Дык жаўнеры, як ім было загадана, узялі Паўлу й павялі ўначы ў Антыпатрыду;
32
назаўтрае-ж, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў замак.
33
Тыя, прыйшоўшы ў Кесарыю і аддаўшы пісьмо старасьце, паставілі перад ім і Паўлу.
34
Стараста-ж, прачытаўшы й спытаўшыся, з якое ён краіны, дый даведаўшыся, што із Кілікіі,
35
сказаў: Я выслухаю цябе, як зьявяцца абвініцелі твае. I загадаў пілнаваць яго ў прэторыі Ірадавай.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28