bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Acts 8
Acts 8
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 9 →
1
I сталася ў той дзень вялікае перасьледаваньне царквы ў Ерузаліме. Дык усе, апрача Апосталаў, расьцярушыліся па землях Юдэі й Самарыі.
2
А Сьцяпана пахавалі багабойныя людзі ды ўчынілі па ім галошаньне вялікае.
3
Саўл жа нішчыў царкву і, уваходзячы ў дамы ды цягнучы мужчын і жанчын, аддаваў у вязьніцу.
4
А тыя, што паразьбягаліся, хадзілі і абвяшчалі слова.
5
Піліп жа, прыйшоўшы ў места Самарыйскае, абвяшчаў ім Хрыста.
6
I грамады народу аднадушна прыслухоўваліся да прамоваў Піліпавых, чуючы й бачучы знаменьні, якія рабіў.
7
Бо нячыстыя духі із многіх, што мелі іх, выходзілі, моцным голасам галосячы, ды многа спараліжаваных і храмых паздаравела.
8
I сталася радасьць вялікая ў месьце гэным.
9
Быў-жа перш у месьце тым адзін чалавек, на ймя Сымон, які чараваў ды задзіўляў народ Самарыйскі, удаючы некага вялікага.
10
I ўзіраліся на яго ўсе ад малога да вялікага, кажучы: Гэты ёсьць вялікая моц Божая.
11
А ўзіраліся на яго затым, што даволі часу чарамі іх задзіўляў.
12
Калі-ж паверылі Піліпу, які абвяшчаў ім Царства Божае ды ймя Ісуса Хрыста, мужчыны й жанчыны хрысьціліся.
13
Дый Сымон і той паверыў і, ахрысьціўшыся, быў пры Піліпе. Бачучы-ж знакі й цуды вялікія, што рабіліся, здумяваўся.
14
Апосталы-ж, што ў Ерузаліме былі, пачуўшы, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі ім Пятра ды Іоана,
15
якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога,
16
(бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса).
17
Тады яны паўскладалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Сьвятога.
18
Сымон-жа, убачыўшы, што праз ускладаньне рук Апосталавых даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,
19
кажучы: Дайце і мне гэткую ўладу, каб той, на каго палажу рукі, прыняў Духа Сьвятога.
20
Пётр жа сказаў да яго: Няхай серабро твае будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты маніўся за грошы здабыць.
21
Нямашака табе часьціны й долі ў слове гэтым, бо сэрца твае ня правае перад Богам.
22
Дык пакайся ў гэтай нягоднасьці тваёй ды малі Бога: мо думка сэрца твайго будзе табе даравана.
23
Бо бачу цябе ў гарчыні жоўці ды ў путах няпраўды.
24
I Сымон, адказываючы, сказаў: Памаліцеся Госпаду за мяне вы, каб нішто на мяне не найшло з таго, аб чым вы казалі.
25
Яны-ж, пасьведчыўшы й расказаўшы слова Гасподняе, вярнуліся ў Ерузалім ды шмат дзе ў вёсках Самарыйскіх абвяшчалі Эвангельле.
26
I Ангел Гасподні прамовіў да Піліпа, гаворачы: Устань ды йдзі напаўдзён па дарозе, што йдзе з Ерузаліму ў Газу; яна пустая.
27
I, устаўшы, пайшоў. I вось муж Эфіопскі, еўнух, вяльможа Кандакіі, царыцы Эфіопаў, што быў над усімі скарбамі яе ды езьдзіў у Ерузалім пакланіцца,
28
варочаўся назад і, седзячы на возе сваім, чытаў прарока Ісаю.
29
I сказаў Дух Піліпу: Падыйдзі й прыстань да возу гэтага.
30
Прыбегшы-ж, Піліп пачуў, што той чытае Ісаю, дый сказаў: Ці разумееш тое, што чытаеш?
31
Той-жа сказаў: Як здолею, калі хто не давядзе мне? Дый папрасіў Піліпа ўзьлезьці й сесьці з ім.
32
Месца-ж Пісаньня, што ён чытаў, было гэткае: Як авечку на ўбой, вялі Яго; і як ягня ёсьць безгалосае перад тым, хто стрыжэ яго, гэтак і Ягоныя вусны не расчыняцца.
33
У паніжэньні Яго суд Ягоны ўзяты. Род-жа Ягоны хто вывядзе? Бо жыцьцё Ягонае ўзята будзе ад зямлі. (Ісая 53:7-8)
34
I, адказваючы, сказаў еўнух Піліпу: Прашу цябе: аб кім прарок гавора гэтае? Аб самым сабе, ці аб кім іншым?
35
Піліп-жа, расчыніўшы вусны свае ды пачаўшы ад пісаньня гэнага, абвяшчаў яму Ісуса.
36
Едучы-ж па дарозе, прыйшлі к вадзе; і сказаў еўнух: Вось вада; што-ж перашкаджае мне ахрысьціцца?
37
I сказаў Піліп: Калі веруеш з усяго сэрца, дык можна. I, адказываючы, сказаў: верую, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы.
38
I загадаў затрымаць воз. I зыйшлі абодва ў ваду, Піліп з еўнухам, і ахрысьціў яго.
39
Калі-ж выйшлі із вады, Дух Гасподні схапіў Піліпа, і еўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу усьцешаны.
40
Піліп-жа апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, абвяшчаў Эвангельле па ўсіх гарадох, пакуль прыйшоў у Кесарыю.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28